https://bel.sputnik.by/20210705/vyazovch-sta-tretsm-na-4-etape-ral-shakovy-shlyakh-1053144979.html
Вязовіч стаў трэцім на 4 этапе ралі "Шаўковы шлях"
Вязовіч стаў трэцім на 4 этапе ралі "Шаўковы шлях"
Sputnik Беларусь
Беларускі экіпаж на МАЗе капотнай кампаноўкі захоўвае нядрэнную пазіцыю і ў генеральнай класіфікацыі грузавікоў. 05.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-05T11:19+0300
2021-07-05T11:19+0300
2021-07-05T11:19+0300
ралі
"шаўковы шлях"
маз
сяргей вязовіч
экіпаж
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/05/1053143769_0:67:960:607_1920x0_80_0_0_89807d5093e6f35c2c30b45a25a71089.jpg
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Беларускі экіпаж пад кіраваннем Сяргея Вязовіча стаў трэцім на чацвёртым этапе ралі-рэйду "Шаўковы шлях", паведамляе Sputnik.Грузавікі пераадолелі спецучастак у 164,2 кіламетра ад Кош-Агач да Горна-Алтайска.Беларускі экіпаж адстаў ад лідара на 1 хвіліну 50 секунд. Першую пазіцыю заняў экіпаж расійскай каманды "Камаз-майстар" з кіроўцам Дзмітрыем Сотнікавым, які паказаў лепшы час - 1 гадзіну 40 хвілін 41 секунду. Другім стаў яго таварыш па камандзе Антон Шыбалаў (1,41).Беларускі экіпаж Аляксея Вішнеўскага размясціўся на дзевятым месцы (22,49), МАЗ пад кіраваннем Віталя Мурылёва заняў 12-ю пазіцыю (33,51).Першае месца ў генеральнай класіфікацыі грузавікоў займае Сотнікаў (05:30,24), Вязовіч утрымлівае другую пазіцыю (5,51), трэці - Шыбалаў (6,32).Першапачаткова на ралі "Шаўковы шлях-2021" гоншчыкі павінны былі пераадолець 10 этапаў, у тым ліку сем збіраліся правесці ў Манголіі. Аднак мангольскую частку спаборніцтваў адмянілі з-за эпідэміялагічнай сітуацыі: успышкі каронавіруса і бубоннай чумы. Яе замянілі трыма гонкамі па тэрыторыі Расіі. У выніку завершыцца рэйд 6 ліпеня, а не 10-га, як планавалася.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/05/1053143769_107:0:960:640_1920x0_80_0_0_8f2939286e1228c514dd694e6c720941.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ралі, "шаўковы шлях", маз, сяргей вязовіч, экіпаж
ралі, "шаўковы шлях", маз, сяргей вязовіч, экіпаж
Вязовіч стаў трэцім на 4 этапе ралі "Шаўковы шлях"
Беларускі экіпаж на МАЗе капотнай кампаноўкі захоўвае нядрэнную пазіцыю і ў генеральнай класіфікацыі грузавікоў.
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Беларускі экіпаж пад кіраваннем Сяргея Вязовіча стаў трэцім на чацвёртым этапе ралі-рэйду "Шаўковы шлях", паведамляе Sputnik.
Грузавікі пераадолелі спецучастак у 164,2 кіламетра ад Кош-Агач да Горна-Алтайска.
Беларускі экіпаж адстаў ад лідара на 1 хвіліну 50 секунд. Першую пазіцыю заняў экіпаж расійскай каманды "Камаз-майстар" з кіроўцам Дзмітрыем Сотнікавым, які паказаў лепшы час - 1 гадзіну 40 хвілін 41 секунду. Другім стаў яго таварыш па камандзе Антон Шыбалаў (1,41).
Беларускі экіпаж Аляксея Вішнеўскага размясціўся на дзевятым месцы (22,49), МАЗ пад кіраваннем Віталя Мурылёва заняў 12-ю пазіцыю (33,51).
Першае месца ў генеральнай класіфікацыі грузавікоў займае Сотнікаў (05:30,24), Вязовіч утрымлівае другую пазіцыю (5,51), трэці - Шыбалаў (6,32).
Першапачаткова на ралі "Шаўковы шлях-2021" гоншчыкі павінны былі пераадолець 10 этапаў, у тым ліку сем збіраліся правесці ў Манголіі. Аднак мангольскую частку спаборніцтваў адмянілі з-за эпідэміялагічнай сітуацыі: успышкі каронавіруса і бубоннай чумы. Яе замянілі трыма гонкамі па тэрыторыі Расіі. У выніку завершыцца рэйд 6 ліпеня, а не 10-га, як планавалася.
МАЗ Вішнеўскага стаў другім на першым этапе ралі "Шаўковы шлях"
Абвешчаны
састаў "МАЗ-СПОРТаўта" на ралі "Шелковый путь-2021"
Прагрэс ідзе, далей - толькі перамога:
Вязовіч пракаменціраваў "Дакар-2021"