https://bel.sputnik.by/20210706/vyarkhony-sud-belarus-prygavary-babaryku-da-14-gado-pazbalennya-vol-1054425854.html
Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі
Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі
Sputnik Беларусь
Вынесены прыгавор усім васьмі абвінавачаным па гэтай крымінальнай справе ўступіў у законную сілу з моманту абвяшчэння. 06.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-06T10:25+0300
2021-07-06T10:25+0300
2021-07-06T11:33+0300
вярхоўны суд рб
віктар бабарыка
белгазпрамбанк
прыгавор
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/11/1046933760_0:76:1098:694_1920x0_80_0_0_95c28fb52127362ba6f212444467f2f6.jpg
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда абвясціла абвінаваўчы прыгавор па справе топ-менеджэраў ААТ "Белгазпрамбанк", асноўны фігурант, экс-старшыня банка Віктар Бабарыка асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі, перадае карэспандэнт Sputnik у аўторак з залы суда.Суд пастанавіў пазбавіць Бабарыку права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін пяць гадоў. Віктар Бабарыка павінен будзе адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, суд пастанавіў залічыць яму ў тэрмін пакарання тэрмін знаходжання ў СІЗА. Таксама вырашана спагнаць з Бабарыкі 46 мільёнаў рублёў у кошт пагашэння нанесенай шкоды.Суд адмяніў накладзены раней арышт на дом, кватэру, зямельны ўчастак і аўтамабіль Бабарыкі, пра што падчас судовых спрэчак прасіў пракурор.Прысуд іншым абвінавачанымЗгодна з рашэннем суда, Дзмітрыю Кузьмічу прызначана шэсць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі, Сяргею Шабану - шэсць гадоў, абодвум - з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Кірылу Бадзею і Аляксандру Ільясюку, а таксама Сяргею Дабралету - па пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аляксею Задойку - абмежаванне волі тэрмінам на пяць гадоў без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ў сувязі з наяўнасцю ў яго хранічнага захворвання. Заснавальніку прадпрыемства "Актыўлізінг" Віктару Кабяку, якога суд прызнаў вінаватым у дачы хабару, прызначана тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама суд пастанавіў залічыць у тэрмін пакарання час знаходжання пад вартай.На абвяшчэнні прысуду прысутнічаюць шматлікія сваякі, знаёмыя і прыхільнікі абвінавачаных, а таксама шэраг еўрапейскіх дыпламатаў, прэса, у зале суда няма свабодных месцаў.Вынесены прыгавор уступіў у законную сілу з моманту абвяшчэння, абскарджанню і апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае. Але яго можна абскардзіць у парадку нагляду.Абарона Бабарыка лічыць прыгавор незаконным і будзе дабівацца яго адмены.Акрамя гэтага, ён сказаў, што яны будуць звяртацца ў камітэт па правах чалавека ААН. Лаеўскі заявіў, што "Бабарыка ўспрыняў прыгавор спакойна".Бабарыка не прызнаў віныУ самым пачатку суда Бабарыка заявіў, што лічыць крымінальную справу ў дачыненні да яго палітычна матываванай з-за таго, што ён удзельнічаў у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года. Пра гэта ён заявіў пасля таго, як пракурор зачытаў абвінавачанне, паказанняў у судзе ён не даваў.Адвакаты Бабарыкі ў судзе настойвалі на яго невінаватасці, сваю стратэгію абароны выбудоўвалі на тым, што ён быў затрыманы з-за ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.Бабарыка і іншыя фігуранты справы былі затрыманыя летам 2020 года, пасля таго, як у офіс банка прыйшлі аператыўнікі ДФР КДК. Пазней крымінальная справа была перададзена ў КДБ.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/11/1046933760_0:0:983:737_1920x0_80_0_0_4fc8b4caad91a3abdf9463c4f4440049.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вярхоўны суд рб, віктар бабарыка, белгазпрамбанк, прыгавор
вярхоўны суд рб, віктар бабарыка, белгазпрамбанк, прыгавор
Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі
10:25 06.07.2021 (абноўлена: 11:33 06.07.2021) Вынесены прыгавор усім васьмі абвінавачаным па гэтай крымінальнай справе ўступіў у законную сілу з моманту абвяшчэння.
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда абвясціла абвінаваўчы прыгавор па справе топ-менеджэраў ААТ "Белгазпрамбанк", асноўны фігурант, экс-старшыня банка Віктар Бабарыка асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі, перадае карэспандэнт Sputnik у аўторак з залы суда.
"Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Бабарыку прызначыць 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тысяч базавых велічынь", - зачытаў суддзя прыгавор.
Суд пастанавіў пазбавіць Бабарыку права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін пяць гадоў.
Віктар Бабарыка павінен будзе адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, суд пастанавіў залічыць яму ў тэрмін пакарання тэрмін знаходжання ў СІЗА. Таксама вырашана спагнаць з Бабарыкі 46 мільёнаў рублёў у кошт пагашэння нанесенай шкоды.
Суд адмяніў накладзены раней арышт на дом, кватэру, зямельны ўчастак і аўтамабіль Бабарыкі, пра што падчас судовых спрэчак прасіў пракурор.
Прысуд іншым абвінавачаным
Згодна з рашэннем суда, Дзмітрыю Кузьмічу прызначана шэсць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі, Сяргею Шабану - шэсць гадоў, абодвум - з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Кірылу Бадзею і Аляксандру Ільясюку, а таксама Сяргею Дабралету - па пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аляксею Задойку - абмежаванне волі тэрмінам на пяць гадоў без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ў сувязі з наяўнасцю ў яго хранічнага захворвання. Заснавальніку прадпрыемства "Актыўлізінг" Віктару Кабяку, якога суд прызнаў вінаватым у дачы хабару, прызначана тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Таксама суд пастанавіў залічыць у тэрмін пакарання час знаходжання пад вартай.
На абвяшчэнні прысуду прысутнічаюць шматлікія сваякі, знаёмыя і прыхільнікі абвінавачаных, а таксама шэраг еўрапейскіх дыпламатаў, прэса, у зале суда няма свабодных месцаў.
Вынесены прыгавор уступіў у законную сілу з моманту абвяшчэння, абскарджанню і апратэставанню ў апеляцыйным парадку не падлягае. Але яго можна абскардзіць у парадку нагляду.
Абарона Бабарыка лічыць прыгавор незаконным і будзе дабівацца яго адмены.
"Мы не згодны з прыгаворам і будзем дабівацца яго адмены, будзем яго абскарджваць у парадку нагляду", - заявіў журналістам адвакат Дзмітрый Лаеўскі.
Акрамя гэтага, ён сказаў, што яны будуць звяртацца ў камітэт па правах чалавека ААН. Лаеўскі заявіў, што "Бабарыка ўспрыняў прыгавор спакойна".
У самым пачатку суда Бабарыка заявіў, што лічыць крымінальную справу ў дачыненні да яго палітычна матываванай з-за таго, што ён удзельнічаў у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года. Пра гэта ён заявіў пасля таго, як пракурор зачытаў абвінавачанне, паказанняў у судзе ён не даваў.
Адвакаты Бабарыкі ў судзе настойвалі на яго невінаватасці, сваю стратэгію абароны выбудоўвалі на тым, што ён быў затрыманы з-за ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.
Бабарыка і іншыя фігуранты справы былі затрыманыя летам 2020 года, пасля таго, як у офіс банка прыйшлі аператыўнікі ДФР КДК. Пазней крымінальная справа была перададзена ў КДБ.
Пракурор на пасяджэнні суда
запытаў для Бабарыкі 15 гадоў пазбаўлення волі
Вярхоўны суд
не адпусціў Бабарыку з СІЗА КДБ
Сваякі фігурантаў па справе "Белгазпрамбанка"
звярнуліся да Лукашэнкі