https://bel.sputnik.by/20210707/pasol-rf-naveda-tatarskya-moglk--namolenae-mestsa-u-zhyrovchakh-1054530287.html
Пасол РФ наведаў татарскія могілкі і "намоленае месца" ў Жыровічах
Пасол РФ наведаў татарскія могілкі і "намоленае месца" ў Жыровічах
Sputnik Беларусь
Рабочы візіт пасла РФ Яўгена Лук'янава ў Гродзенскую вобласць завяршыўся наведваннем найважнейшага духоўнага цэнтра ў Беларусі. 07.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-07T17:08+0300
2021-07-07T17:08+0300
2021-07-07T17:40+0300
расія
гродзенская вобласць
пасол
жыровіцкі манастыр
візіт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/07/1054529953_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_740787ff986ab52e8df6b3a2b7aef7a9.jpg
ЖЫРОВІЧЫ, 7 ліп - Sputnik. Пасол Расіі Яўген Лук'янаў падчас візіту ў Слонім ўсклаў кветкі да помніка воінам, якія загінулі ў Першую сусветную вайну.У старажытным беларускім горадзе была вялікая татарская абшчына, таму там знаходзіцца Татарскі мізар. Гэтыя могілкі дзейнаюць з 1717 года.Мусульмане, якія загінулі ў баях з немцамі ў раёне Слоніма ў 1915 годзе, былі пахаваны на мясцовых могілках."Можна прыцягнуць увагу ўладаў Татарстана і Башкартастана да гэтай гісторыі", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.Яўген Лук'янаў звярнуў увагу, што пахаваныя тут мусульмане былі родам з Казанскай і Уфімскай губерняў."Тут пахаваныя байцы Рускай імператарскай арміі мусульманскага веравызнання, і гэта месца нельга было не наведаць", - адзначыў пасол.Мясцовая татарская абшчына прывяла тэрыторыю мізара ў парадак у 2008 годзе, і цяпер ён зноў дзейны.Жыровіцкі манастырУ Жыровіцкім манастыры кіраўнік расійскай дыпмісіі сустрэўся з уладыкай Гурыем, які распавёў гісторыю мясціны. Арцыбіскуп і пасол Расіі ўсклалі кветкі да магілы мітрапаліта Філарэта і аддалі даніну павагі яго ролі ў аднаўленні праваслаўя ў Беларусі.Паводле яго слоў, калі ўваходзіш у сцены кляштара, многае мяняецца вакол чалавека. Фігуральна гэтыя сцены ўтвараюць свет, які існуе асобна ад знешніх падзей.У завяршэнне візіту арцыбіскуп правёў расійскага пасла па выставе, прысвечанай жыццю і дзейнасці мітрапаліта Філарэта, адкрытай у храме.Чытайце таксама:
расія
гродзенская вобласць
жыровіцкі манастыр
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/07/1054529953_323:0:2990:2000_1920x0_80_0_0_3926e18dc62c706f789b16f6c690bd52.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, гродзенская вобласць, пасол, жыровіцкі манастыр, візіт
расія, гродзенская вобласць, пасол, жыровіцкі манастыр, візіт
Пасол РФ наведаў татарскія могілкі і "намоленае месца" ў Жыровічах
17:08 07.07.2021 (абноўлена: 17:40 07.07.2021) Рабочы візіт пасла РФ Яўгена Лук'янава ў Гродзенскую вобласць завяршыўся наведваннем найважнейшага духоўнага цэнтра ў Беларусі.
ЖЫРОВІЧЫ, 7 ліп - Sputnik. Пасол Расіі Яўген Лук'янаў падчас візіту ў Слонім ўсклаў кветкі да помніка воінам, якія загінулі ў Першую сусветную вайну.
У старажытным беларускім горадзе была вялікая татарская абшчына, таму там знаходзіцца Татарскі мізар. Гэтыя могілкі дзейнаюць з 1717 года.
Мусульмане, якія загінулі ў баях з немцамі ў раёне Слоніма ў 1915 годзе, былі пахаваны на мясцовых могілках.
"Можна прыцягнуць увагу ўладаў Татарстана і Башкартастана да гэтай гісторыі", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Яўген Лук'янаў звярнуў увагу, што пахаваныя тут мусульмане былі родам з Казанскай і Уфімскай губерняў.
"Тут пахаваныя байцы Рускай імператарскай арміі мусульманскага веравызнання, і гэта месца нельга было не наведаць", - адзначыў пасол.
Мясцовая татарская абшчына прывяла тэрыторыю мізара ў парадак у 2008 годзе, і цяпер ён зноў дзейны.
У Жыровіцкім манастыры кіраўнік расійскай дыпмісіі сустрэўся з уладыкай Гурыем, які распавёў гісторыю мясціны. Арцыбіскуп і пасол Расіі ўсклалі кветкі да магілы мітрапаліта Філарэта і аддалі даніну павагі яго ролі ў аднаўленні праваслаўя ў Беларусі.
"Наведванне манастыра - месца намоленага, месца значнага не толькі ў гісторыі праваслаўя, але і сённяшняга жыцця Рускай і Беларускай праваслаўнай царквы, - падзея значная", - падкрэсліў Яўген Лук'янаў.
Паводле яго слоў, калі ўваходзіш у сцены кляштара, многае мяняецца вакол чалавека. Фігуральна гэтыя сцены ўтвараюць свет, які існуе асобна ад знешніх падзей.
У завяршэнне візіту арцыбіскуп правёў расійскага пасла па выставе, прысвечанай жыццю і дзейнасці мітрапаліта Філарэта, адкрытай у храме.
Пасол РФ:
Саюзная дзяржава - гэта лепшыя практыкі для агульнага рынку
Лук'янаў:
праект будаўніцтва БелАЭС - вельмі сур'ёзны для Расіі
Пасол РФ:
Аляксандр Неўскі можа служыць прыкладам для дыпламатаў