Свежая зводка па каронавірусе ў Беларусі ад Міністэрства аховы здароўя: плюс 998 выпадкаў

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкМедыцынскі супрацоўнік праводзіць вакцынацыю ад COVID-19
Медыцынскі супрацоўнік праводзіць вакцынацыю ад COVID-19 - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
Падпісацца
Больш як 420 тысяч хворых і звыш 3 тысяч смярцей ад COVID-19 паводле афіцыйнай статыстыкі выяўлена ў Беларусі ад пачатку пандэміі. Вакцынацыя ў краіне набірае абароты.
МІНСК, 7 ліп – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі выяўлена 998 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Ад пачатку пандэміі ў рэспублікі зарэгістравана 423 519 захворванняў на COVID-19. За гэты час ачунялі 416 412 пацыентаў (+1 049 чалавек за мінулыя суткі).
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі праведзена 6 905 480 ПЦР-тэстаў, за мінулыя суткі выканалі 19 286 даследаванняў.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

Як раней паведамляла Міністэрства аховы здароўя, першую дозу вакцыны ад каронавіруса ў рэспубліцы атрымалі больш за 1 млн чалавек, з якіх амаль за 670 тысяч завяршылі поўны курс з двух прышчэпак.
У Беларусі для вакцынацыі даступны два прэпараты: кітайскі "Сінафарм" (Vero Cell) і расійскі "Спутник V". Зрабіць прышчэпку можна як у паліклініцы па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах, так і дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах. Поўную карту і графік працы шукайце тут.
Нагадаем, 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў бязвізавы рэжым для тых, хто хоча зрабіць прышчэпку ў рэспубліцы ад каронавіруса. Бязвіз пачне дзейнічаць з 15 ліпеня.
Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў).
Чытайце таксама:
СААЗ: у свеце ад каронавіруса памерлі ўжо больш за 4 млн чалавек
Прышчэпкі ці каранцін: як замежныя студэнты змогуць уехаць у Расію
Беларусь ужо не вядзе перамовы аб набыцці вакцын AstraZeneca і Pfizer
Стужка навiн
0