https://bel.sputnik.by/20210708/adkul-u-adnym-z-samykh-chystykh-azr-belarus-kshechnaya-palachka-1054572048.html
Адкуль у адным з самых чыстых азёр Беларусі кішэчная палачка
Адкуль у адным з самых чыстых азёр Беларусі кішэчная палачка
Sputnik Беларусь
У самым папулярным возеры Гродзеншчыны з пачатку гэтага тыдня ўведзена забарона на купанне. 08.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-08T17:25+0300
2021-07-08T17:25+0300
2021-07-08T17:25+0300
гродзенская вобласць
возера
купанне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/08/1054571678_0:224:2731:1760_1920x0_80_0_0_0487b02b471f7a1a2842d5fe2acad2bf.jpg
ГРОДНА, 8 ліп - Sputnik. У адным з самых чыстых азёр Беларусі - Свіцязі, якое з-за зачыненых межаў у гарачыя дні ператварылася ў месца паломніцтва адпачывальнікаў з усіх канцоў краіны, забаранілі купацца.Як паведамляюць у Навагрудскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, пробы вады з возера Свіцязь не адпавядаюць гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках. Так, у іх была выяўлена кішэчная палачка.Спецыялісты цэнтра накіравалі ў мясцовы райвыканкам ліст аб абмежаванні купання ў дадзеным возеры. Абмежаванні дзейнічаюць з 5 ліпеня да атрымання паўторных лабараторных даследаванняў вады на наяўнасць узбуджальнікаў інфекцый.У возеры Свіцязь, па рэкамендацыях лекараў-гігіеністаў, забаронена купацца і дарослым, і дзецям, бо вельмі вялікі рызыка падхапіць інфекцыйнае захворванне. Заняткі воднымі відамі спорту на возеры не абмяжоўваюцца.Эколагі б'юць трывогуУ апошнія гады эколагі б'юць трывогу з-за пагаршэння экасістэмы возера Свіцязь. Адна з важных прычын - занадта вялікі наплыў адпачывальнікаў у летні сезон.Гэтым летам з-за спякоты і закрытых межаў паток турыстаў яшчэ больш павялічыўся. Калі ў мінулыя гады вада ў возеры летам заставалася празрыстай нават на вялікай глыбіні, то цяпер яна як правіла каламутная, а на паверхні плаваюць трава і багавінне.Адпачывальнікі тут днём купаюцца, займаючы не толькі пляжы, але і практычна ўсе дзікія берагі, многія застаюцца на начоўкі.
https://bel.sputnik.by/20210705/kupalskaya-noch-samae-taemnae-letnyae-svyata-adbylosya-na-vozery-sho-na-glybochchyne-1053758965.html
гродзенская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/08/1054571678_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_707aee55dce2ac3469a0592e3ed6fba4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гродзенская вобласць, возера, купанне
гродзенская вобласць, возера, купанне
Адкуль у адным з самых чыстых азёр Беларусі кішэчная палачка
У самым папулярным возеры Гродзеншчыны з пачатку гэтага тыдня ўведзена забарона на купанне.
ГРОДНА, 8 ліп - Sputnik. У адным з самых чыстых азёр Беларусі - Свіцязі, якое з-за зачыненых межаў у гарачыя дні ператварылася ў месца паломніцтва адпачывальнікаў з усіх канцоў краіны, забаранілі купацца.
Як паведамляюць у Навагрудскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, пробы вады з возера Свіцязь не адпавядаюць гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках. Так, у іх была выяўлена кішэчная палачка.
Спецыялісты цэнтра накіравалі ў мясцовы райвыканкам ліст аб абмежаванні купання ў дадзеным возеры. Абмежаванні дзейнічаюць з 5 ліпеня да атрымання паўторных лабараторных даследаванняў вады на наяўнасць узбуджальнікаў інфекцый.
У возеры Свіцязь, па рэкамендацыях лекараў-гігіеністаў, забаронена купацца і дарослым, і дзецям, бо вельмі вялікі рызыка падхапіць інфекцыйнае захворванне. Заняткі воднымі відамі спорту на возеры не абмяжоўваюцца.
У апошнія гады эколагі б'юць трывогу з-за пагаршэння экасістэмы возера Свіцязь. Адна з важных прычын - занадта вялікі наплыў адпачывальнікаў у летні сезон.
Гэтым летам з-за спякоты і закрытых межаў паток турыстаў яшчэ больш павялічыўся. Калі ў мінулыя гады вада ў возеры летам заставалася празрыстай нават на вялікай глыбіні, то цяпер яна як правіла каламутная, а на паверхні плаваюць трава і багавінне.
Адпачывальнікі тут днём купаюцца, займаючы не толькі пляжы, але і практычна ўсе дзікія берагі, многія застаюцца на начоўкі.