Лукашэнка расказаў, на кім трымаецца бяспека дзяржавы

© Photo : Пресс-служба президента РБПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 08.07.2021
Падпісацца
У рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы прайшла цырымонія ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу.
МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Беларускія афіцэры здольны супрацьстаяць любым агрэсіўным дзеянням у дачыненні да дзяржавы, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе ў Палацы незалежнасці ў чацвер.
"Нашу сустрэчу я адношу да падзеі дзяржаўнай важнасці, таму што афіцэрскі корпус - гэта апора бяспекі дзяржавы. Да афіцэраў заўсёды прад'яўляюцца высокія патрабаванні", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Апора рэспублікі

На яго думку, у цяперашні час асаблівую значнасць для афіцэраў маюць такія якасці, як вернасць абавязку, інтэлект, прафесійныя веды.
Кіраўнік дзяржавы запэўніў усіх прысутных на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, што бачыць у іх "людзей гонару і абавязку, і высакакласных спецыялістаў, камандзіраў і начальнікаў".
Пасля чаго выказаў упэўненасць, што афіцэры "здольны супрацьстаяць любым агрэсіўным дзеянням у дачыненні да Беларусі".

Тэрарыстычная атака на Беларусь

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу, што ў свеце паступова руйнуецца архітэктура міжнароднай бяспекі, папросту яе ўжо няма. Міжнародныя пляцоўкі, якія закліканы падтрымліваць стабільнасць, страцілі здольнасць яе забяспечваць.
На яго думку, цяпер абвастраецца геапалітычная напружанасць у свеце, а стратэгічнае супрацьстаянне ўладных людзей можа перайсці ў небяспечную фазу.
"Пры гэтым назіраецца пастаяннае ўзмацненне наступальнага патэнцыялу Паўночнаатлантычнага альянсу. У непасрэднай блізкасці ад межаў пастаянна праводзіцца чарада вучэнняў натаўскіх войскаў. Пашыраецца склад сіл хуткага рэагавання, актыўна вядзецца разведвальная дзейнасць. Пачалася тэрарыстычная атака на Беларусь", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Рэспубліка не хоча вайны

Беларускі лідэр канстатаваў, што колькасць санкцый і абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі толькі ўзрастае. З чаго ён зрабіў выснову, што заходнія краіны працягваюць "імкнуцца да ўсталявання сваёй гегемоніі і не адмаўляецца ад спробаў пазбавіць нас суверэнітэту і навязаць знешняе кіраванне".
"Чаму нас? Таму што мы заўсёды былі на іх шляху. Проста мы апынуліся не ў той час і не ў тым месцы, у якім бы ім хацелася", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён сказаў, што Беларусь гатовая да сумленнага, раўнапраўнага дыялогу і супрацоўніцтва з любой краінай, таму што не хоча ваяваць і не мае такой мэты.
"Мы людзі ваенныя, таму мы ведаем цану міру. Але мы не станем на калені. Мы не можам зрабіць тое, што яны хочуць. Мы абараняем сябе, свае сем'і, сваіх дзяцей, сваю зямлю. Мы больш нічога не хочам", - асабліва адзначыў беларускі лідэр.

Жорсткая праверка на трываласць

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што дзяржаве ёсць чым адказаць тым, хто спрабуе гуляць мышцамі на заходніх граніцах. Для гэтага і вядзецца развіццё ваеннага складніка.
"Беларускае войска мабільнае, дастаткова добра абсталяванае, здольнае процідзейнічаць сучасным выклікам і пагрозам. Прынамсі, мы можам нанесці праціўніку непрымальны ўрон. Нават нашы апаненты прызнаюць, што ў нас адна з моцных армій у рэгіёне", - сказаў ён.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што галоўнай каштоўнасцю ў беларускім войску з'яўляюцца "афіцэры, генералы, салдаты, для якіх абарона роднай хаты, Беларусі з'яўляецца і прафесіяй, і сэнсам жыцця".
"Жорсткую праверку на трываласць мы ўсе прайшлі летам - восенню мінулага года. І яна паказала, што створаная нацыянальная сістэма бяспекі вытрымала выпрабаванне. Людзі ў пагонах, праявіўшы мужнасць, стойкасць, вернасць прысязе і нашаму народу, выстаялі", - распавёў беларускі лідар.

Задачы сілавікам

"Вы маладое, пісьменнае і энергічнае папаўненне, здольнае ўнесці свой уклад ва ўмацаванне ваеннай арганізацыі дзяржавы. Выпускнікам Узброеных Сіл трэба будзе павышаць вывучку і зладжанасць органаў кіравання і войскаў, навучаць падначаленых сучасным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы", - асабліва адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021" будзе для іх своеасаблівым выпрабаваннем на прафесіяналізм.
"Галоўная задача супрацоўнікаў органаў унутраных спраў - забеспячэнне грамадскага парадку ў краіне. Прыярытэтамі тут застаюцца далейшае павышэнне ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі пры выкананні задач у асаблівых умовах, захаванне законнасці і справядлівыя адносіны да грамадзян", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.
Міністэрству па надзвычайных сітуацыях трэба засяродзіцца на працы па папярэджанні узгаранняў, а таксама прадухіляць гібель грамадзян у выніку пажараў. Таксама ратавальнікі "павінны быць гатовыя да ліквідацыі надзвычайных сітуацый, якія могуць паўстаць з прычыны дэструктыўных дзеянняў і экстрэмісцкіх праяў".
Стужка навiн
0