https://bel.sputnik.by/20210708/padarozhnchayu-bez-covid-19-yak-pratsue-dadatak-1054561690.html
"Падарожнічаю без COVID-19": як працуе дадатак?
"Падарожнічаю без COVID-19": як працуе дадатак?
Sputnik Беларусь
Беларусаў з 10 ліпеня будуць пускаць у Расію толькі з дадаткам "Падарожнічаю без COVID-19". Здаць ПЦР-тэст трэба не пазней чым за 72 гадзіны да ўезду. 08.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-08T14:47+0300
2021-07-08T14:47+0300
2021-07-08T14:47+0300
падарожжа
расія
пцр-тэст
"падарожнічаю без covid-19"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/03/1047795331_0:0:3083:1734_1920x0_80_0_0_5dee1388bec594cbdaf5bac78e7e1501.jpg
Мабільную платформу прыдумалі, каб грамадзянам краін Еўразійскага эканамічнага саюза, у які ўваходзіць і Беларусь, было прасцей перасоўвацца па тэрыторыі аб'яднання. Sputnik вывучыў нюансы і даведаўся асаблівасці новага сэрвісу.Перавагі дадаткуСэрвіс дае актуальныя правілы перасячэння мяжы ва ўмовах пандэміі, адрасы і кантакты бліжэйшых акрэдытаваных лабараторый, вынікі тэсціравання якіх патрапяць у адзіную сістэму ЕАЭС. Можна ўносіць дадзеныя некалькіх чалавек, што зручна пры падарожжы сям'ёй. У пункце пропуску дастаткова будзе паказаць атрыманы ў электронным выглядзе адмоўны вынік тэсту.Беларусь далучылася да праекту ў сакавіку 2021 года. Фарміраваць базу дадзеных у рэспубліцы і перадаваць звесткі ў адзіную сістэму будзе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг пры садзейнічанні Міністэрства аховы здароўя.Як карыстацца "Падарожнічаю без COVID-19"Спампаваць дадатак можна бясплатна на Google Play і App Store. У працэсе ўстаноўкі неабходна:У лабараторыі трэба пацвердзіць подпісам сваю згоду на працэдуру і на тое, што вынік прыйдзе ў дадатак. Пасля даследавання кліенту дадуць дакумент з QR-кодам, які неабходна адсканаваць праз дадатак.З адмоўным тэстам можна без праблем і папяровай цяганіны перамяшчацца ў межах ЕАЭС. Адпаведна, трапіць з праграмай у Расію беларусы змогуць не толькі са сваёй краіны, але і з Арменіі, Казахстана, Таджыкістана і Кыргызстана.Плануецца, што з верасня патрабаванне стане абавязковым і для жыхароў краін СНД. Да 10 ліпеня дадатак быў неабходнай умовай толькі пры пералётах.Ёсць і адно важнае ўдакладненне: рызыкі, звязаныя з няспраўнай працай дадатка, нясе карыстальнік. Некарэктная праца сэрвісу можа быць звязаная з мадэллю тэлефона. Таму лепш праверыць платформу загадзя.
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/03/1047795331_307:0:3038:2048_1920x0_80_0_0_a4c34aa99b5200cc7bdb4d173996ed99.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падарожжа, расія, пцр-тэст, "падарожнічаю без covid-19"
падарожжа, расія, пцр-тэст, "падарожнічаю без covid-19"
"Падарожнічаю без COVID-19": як працуе дадатак?
Беларусаў з 10 ліпеня будуць пускаць у Расію толькі з дадаткам "Падарожнічаю без COVID-19". Здаць ПЦР-тэст трэба не пазней чым за 72 гадзіны да ўезду.
Мабільную платформу прыдумалі, каб грамадзянам краін Еўразійскага эканамічнага саюза, у які ўваходзіць і Беларусь, было прасцей перасоўвацца па тэрыторыі аб'яднання. Sputnik вывучыў нюансы і даведаўся асаблівасці новага сэрвісу.
Сэрвіс дае актуальныя правілы перасячэння мяжы ва ўмовах пандэміі, адрасы і кантакты бліжэйшых акрэдытаваных лабараторый, вынікі тэсціравання якіх патрапяць у адзіную сістэму ЕАЭС. Можна ўносіць дадзеныя некалькіх чалавек, што зручна пры падарожжы сям'ёй. У пункце пропуску дастаткова будзе паказаць атрыманы ў электронным выглядзе адмоўны вынік тэсту.
Беларусь далучылася да праекту ў сакавіку 2021 года. Фарміраваць базу дадзеных у рэспубліцы і перадаваць звесткі ў адзіную сістэму будзе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг пры садзейнічанні Міністэрства аховы здароўя.
Як карыстацца "Падарожнічаю без COVID-19"
Спампаваць дадатак можна бясплатна на Google Play і App Store. У працэсе ўстаноўкі неабходна:
3.
Прыняць умовы ліцэнзійнай дамовы
4.
Загрузіць скан пашпарта
5.
Выбрать краіну адпраўлення і прыбыцця (Беларусь, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Расію ці Таджыкістан)
6.
Выбрать лабараторыю і запісацца на тэсціраванне
У лабараторыі трэба пацвердзіць подпісам сваю згоду на працэдуру і на тое, што вынік прыйдзе ў дадатак. Пасля даследавання кліенту дадуць дакумент з QR-кодам, які неабходна адсканаваць праз дадатак.
З адмоўным тэстам можна без праблем і папяровай цяганіны перамяшчацца ў межах ЕАЭС. Адпаведна, трапіць з праграмай у Расію беларусы змогуць не толькі са сваёй краіны, але і з Арменіі, Казахстана, Таджыкістана і Кыргызстана.
Плануецца, што з верасня патрабаванне стане абавязковым і для жыхароў краін СНД. Да 10 ліпеня дадатак быў неабходнай умовай толькі пры пералётах.
Ёсць і адно важнае ўдакладненне: рызыкі, звязаныя з няспраўнай працай дадатка, нясе карыстальнік. Некарэктная праца сэрвісу можа быць звязаная з мадэллю тэлефона. Таму лепш праверыць платформу загадзя.