Пакуль бясплатна: як праходзіць эксперымент з дэзінфекцыяй у "Новай Гуце"

© Sputnik / Виктор ТолочкоПункт дэзінфекцыі ў "Новай Гуце"
Пункт дэзінфекцыі ў Новай Гуце - Sputnik Беларусь, 1920, 08.07.2021
Падпісацца
Калі вынікі эксперыменту ў "Новай Гуце" будуць прызнаны станоўчымі, пункты дэзінфекцыі хутчэй за ўсё з'явяцца і ў іншых пунктах пропуску.
МІНСК, 8 ліп - Sputnik. З 1 ліпеня ў пункце пропуску "Новая Гута" праходзіць эксперымент па абавязковай дэзінфекцыі транспарту, які ўязджае на тэрыторыю Беларусі з Украіны.
Прыкладна да 20-21 лiпеня апрацоўка машын будзе праходзіць бясплатна. У далейшым для таго, каб машыну абдалі аэразолем, трэба будзе набыць марку. Для легкавога аўтамабіля кошт складзе 2 рублі, для аўтобуса - 12, для фуры - 25.

Не піянеры

Як распавёў Sputnik дырэктар кампаніі "ГлобалДэз" Генадзь Папоў, мэта эксперыменту - прадухіліць пранікненне на тэрыторыю краіны узбуджальнікаў заразных захворванняў жывёл і чалавека.
© SputnikУжо на ўездзе ў пункт пропуску ўсталяваны аншлагі, якія папярэджваюць, што праводзіцца эксперымент.
Уже на въезде в пункт пропуска установлены аншлаги, предупреждающие, что проводится эксперимент. Перед аркой – подробное разъяснение, как водитель должен действовать - Sputnik Беларусь, 1920, 08.07.2021
Ужо на ўездзе ў пункт пропуску ўсталяваны аншлагі, якія папярэджваюць, што праводзіцца эксперымент.
"Мы не піянеры ў гэтай справе. Арачныя дэзбар’еры накіраванага аэразоля прымяняюцца даўным-даўно ў многіх краінах свету. Як на жывёлагадоўчых прадпрыемствах, так і на мяжы. Вірусныя захворванні, напрыклад, афрыканская свіная чума, птушыны грып наносяць каласальную шкоду сельскай гаспадарцы. Для Беларусі гэта таксама праблема", - адзначыў Генадзь Папоў.
Менавіта таму вырашылі актывізаваць работу па прадухіленні завозу і распаўсюджвання падобнага роду захворванняў і іх узбуджальнікаў.

Для чалавека бяспечна

Апрацоўваецца ўся машына: ад кабіны да дна. Для гэтага абсталяваны спецыяльныя дэзбар'еры. Ужо на ўездзе ў пункт пропуску ўсталяваны аншлагі, якія папярэджваюць, што праводзіцца эксперымент. Перад аркай - падрабязнае тлумачэнне, як дзейнічаць кіроўцу. Сама апрацоўка пры хуткасці руху аўтамабіля 3 км/г займае максімум 15-20 секунд.
Дэзраствор выраблены ў Беларусі і мае ўсе неабходныя сертыфікаты па бяспецы для чалавека і экалогіі. Тым не менш ёсць парадак дзеянняў, які падчас працэдуры абавязаны выконваць кожны кіроўца. Напрыклад, ён павінен выключыць сістэму вентыляцыі і кандыцыянавання паветра ў салоне і зачыніць вокны і дзверы. Выходзіць з машыны нельга да каманды аператара, які праводзіць дэзінфекцыю.
© SputnikВыходзіць з машыны нельга да каманды аператара, які праводзіць дэзінфекцыю
Выходить из машины нельзя до команды оператора, который проводит дезинфекцию - Sputnik Беларусь, 1920, 08.07.2021
Выходзіць з машыны нельга да каманды аператара, які праводзіць дэзінфекцыю
Як запэўніў Генадзь Папоў, дзеянне дэзынфектанта супастаўна з небяспекай ад гаспадарчага мыла: людзям баяцца наступстваў не варта.
Па словах дырэктара кампаніі, вадзіцелі, якія сутыкаліся з такой працэдурай ў заходніх краінах, успрымаюць беларускае новаўвядзенне з поўным разуменнем.
"Многія адмыслова імкнуцца праязджаць арку павольней, каб ачысціцца дбайней. Мы не супраць", - смяецца Папоў.

Каардынатар - Мінсельгасхарч

Рэгламент правядзення дэзінфекцыі вызначаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Яно выступае каардынатарам правядзення эксперыменту. Яго спецыялісты рэгулярна выязджаюць у "Новую Гуту" і не проста правяраюць дакладнасць выканання тэхналогіі, але і кантралююць, наколькі чыстымі пасля апрацоўкі становяцца машыны. Для гэтага выкарыстоўваецца адмысловае лабараторнае абсталяванне.
Першыя вынікі паказалі, што некаторыя аўтамабілі, як выказаўся дырэктар кампаніі, "пачыналі квітнець". Пасля праходжання дэзбар'ера нават намёку на вірус няма.
На сёння сродкі з бюджэту на праект не выдзяляюцца.
Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча рэгулярна ўводзіць забарону або часовае абмежаванне на ўвоз у Беларусь рознага роду сельгаспрадукцыі. Часцей за ўсё пад яго трапляе птушка, якая падпадае пад захворванне на высокапатагенны грып.
Спецыялісты кампаніі, якія праводзяць эксперымент у "Новай Гуце", упэўнены, што дэзінфекцыя транспарту, які ўязджае ў Беларусь, дазволіць звесці да мінімуму пагрозу заражэння жывёл інфекцыйнымі захворваннямі.
Эксперымент працягнецца да 1 кастрычніка гэтага года. Пасля чаго атрыманыя дадзеныя будуць апрацаваны і прааналізаваны спецыялістамі Мінсельгасхарча. Калі вынікі эксперыменту будуць прызнаны станоўчымі, пункты дэзінфекцыі хутчэй за ўсё з'явяцца і ў іншых пунктах пропуску.
Чытайце таксама:
Абноўленую памежную заставу "Глушкевічы" адкрылі ў Лельчыцкім раёне
"Памежны збор" у дзеянні: як беларусу цяпер выехаць у Еўропу
Сістэма электроннай чаргі пачала дзейнічаць у "Каменным Лозе"
Стужка навiн
0