https://bel.sputnik.by/20210709/belarusy-paponl-retrapark-da-dvuma-atamablyam-1054585192.html
Беларусы папоўнілі рэтрапарк ДАІ двума аўтамабілямі
Беларусы папоўнілі рэтрапарк ДАІ двума аўтамабілямі
Sputnik Беларусь
Машыны былі цалкам адноўлены, ключы ад іх ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі начальніку абласнога УДАІ. 09.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-09T10:49+0300
2021-07-09T10:49+0300
2021-07-09T10:49+0300
беларусь
аўтамабіль
даі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/08/1054578419_0:0:2592:1458_1920x0_80_0_0_d01215ed65e22f3fda63a36e9c97aa35.jpg
МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Два рэтрааўтамабілі перадалі беларусы Дзяржаўтаінспекцыі, пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе ДАІ.Урачыстае мерапрыемства ў гонар 85-годдзя Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі прайшло 7 ліпеня на базе УДАІ ГУУС Гомельскага аблвыканкама. Падчас яго супрацоўнікам ДАІ былі ўручаны ганаровыя граматы, нагрудныя знакі, а таксама прысвоены чарговыя званні.Акрамя таго, Дзяржаўтаінспекцыя атрымала нечаканыя падарункі ад неабыякавых беларусаў. Мазыранін Карнэліў Рэпешка і жыхар Гомеля Сяргей Воўчак падарылі ведамству рарытэтныя "Масквіч 401" і ГАЗ-69 у міліцэйскай размалёўцы.Абодва аўтамабілі прайшлі рэстаўрацыю, ключы ад іх былі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны начальніку УДАІ Гомельскай вобласці.У прэс-службе адзначылі, што ў музеі ДАІ ўжо ёсць асобнікі рэтратэхнікі. Гэта ВАЗ-2101, ГАЗ-24, легендарная "Перамога", а таксама матацыкл "Урал". Зараз новыя машыны папоўняць калекцыю музея.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/08/1054578419_134:0:2438:1728_1920x0_80_0_0_d60ae2347fcb510bf6a0da205be22f8d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, аўтамабіль, даі
беларусь, аўтамабіль, даі
Беларусы папоўнілі рэтрапарк ДАІ двума аўтамабілямі
Машыны былі цалкам адноўлены, ключы ад іх ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі начальніку абласнога УДАІ.
МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Два рэтрааўтамабілі перадалі беларусы Дзяржаўтаінспекцыі, пра гэта Sputnik паведамілі ў прэс-службе ДАІ.
Урачыстае мерапрыемства ў гонар 85-годдзя Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі прайшло 7 ліпеня на базе УДАІ ГУУС Гомельскага аблвыканкама. Падчас яго супрацоўнікам ДАІ былі ўручаны ганаровыя граматы, нагрудныя знакі, а таксама прысвоены чарговыя званні.
Акрамя таго, Дзяржаўтаінспекцыя атрымала нечаканыя падарункі ад неабыякавых беларусаў. Мазыранін Карнэліў Рэпешка і жыхар Гомеля Сяргей Воўчак падарылі ведамству рарытэтныя "Масквіч 401" і ГАЗ-69 у міліцэйскай размалёўцы.
Абодва аўтамабілі прайшлі рэстаўрацыю, ключы ад іх былі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны начальніку УДАІ Гомельскай вобласці.
У прэс-службе адзначылі, што ў музеі ДАІ ўжо ёсць асобнікі рэтратэхнікі. Гэта ВАЗ-2101, ГАЗ-24, легендарная "Перамога", а таксама матацыкл "Урал". Зараз новыя машыны папоўняць калекцыю музея.