https://bel.sputnik.by/20210709/budgalna-belarus-spralyaetstsa-z-pandemynym-prablemam--mnstr-1054606013.html
Будгаліна Беларусі спраўляецца з "пандэмійнымі" праблемамі – міністр
Будгаліна Беларусі спраўляецца з "пандэмійнымі" праблемамі – міністр
Sputnik Беларусь
Як выжывае будгаліна ва ўмовах пандэміі? Якую дапамогу акажа рэспубліка ў аднаўленні Карабаха? Адказы на гэтыя пытанні - у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik... 09.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-09T17:55+0300
2021-07-09T17:55+0300
2021-07-09T17:55+0300
міністэрства архітэктуры і будаўніцтва рб
беларусь
міністр
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/13/1045932382_0:57:3202:1858_1920x0_80_0_0_6fe4663403a78e6ef3f753f079602bc1.jpg
Некаторыя эксперты разглядаюць сітуацыю з пандэміяй COVID-19 як прымус да цыфравізацыі - людзі сталі працаваць выдалена. Атрымліваецца, што ў горадзе жыць зусім не абавязкова, каб хадзіць на службу. Таму малое домабудаванне ў прыгараднай зоне апынулася ў прыярытэце.Дом за горадамПандэмія, вядома ж, унесла карэктывы ў працу прадпрыемстваў галіны. Да прыкладу, усе перамовы вядуцца ў асноўным у фармаце відэасувязі, расказаў міністр."Вырасла цікавасць да куплі і будаўніцтва загараднай нерухомасці. Людзі, якія працуюць на "удалёнцы" задумваюцца аб неабходнасці набыцця ўласнага жылля за горадам. У будучыні гэта абавязкова паўплывае на павелічэнне спажывання будматэрыялаў", - лічыць Пархамовіч.Мінбудархітэктуры разам з аблвыканкамамі прымае меры па ўдасканаленні нарматыўнай базы ў гэтым кірунку, дадаў ён. Напрыклад, для комплекснага будаўніцтва індывідуальнага жылля прыцягваюць адзінага забудоўшчыка ў асобе УКБ і іншых дзяржарганізацый. Справа ў тым, што ім для гэтай мэты зямельныя ўчасткі даюцца без аўкцыёну.У бліжэйшай перспектыве такое будаўніцтва стане больш маштабным. Да жылля падцягнуцца і аб'екты інжынернай, транспартнай, сацыяльнай інфраструктуры, адзначыў Пархамовіч.Каронавірусныя бар'ерыПархамовіч паведаміў, што і ва ўмовах каронавіруса беларусы па-ранейшаму прыцягваюцца на буйныя расійскія будоўлі.Па словах міністра, "пандэмія не аказала ўплыву на колькасць працуючых беларускіх будаўнікоў у Расіі, аднак уведзеныя абмежаванні, безумоўна, адбіліся на часовых выдатках па перамяшчэнню нашых спецыялістаў".Зараз пытанні дзелавых паездак прадстаўнікоў нашай краіны ў РФ неабходна ўзгадняць з расійскімі партнёрамі пры ўдзеле федэральнага або рэгіянальнага органа выканаўчай улады. Гэта той орган, у вядзенні якога знаходзіцца дзейнасць арганізацыі-заказчыка работ і паслуг. Таму істотна павялічваецца тэрмін атрымання дазволу на ўезд, растлумачыў Пархамовіч."Але мы стараемся аператыўна вырашаць праблемныя "пандэмійныя" пытанні. З прыкладаў можна прывесці Калужскую вобласць. Там разгорнуты маштабныя праекты. Каб паскорыць перасячэнне мяжы нашымі будаўнікамі або атрымаць права шматразовага ўезду, мы звярнуліся да губернатара рэгіёну з просьбай вызначыць упаўнаважанага прадстаўніка для аператыўнага ўзаемадзеяння" , - расказаў міністр.Беларусы ў РасііЗнешнеэканамічная кан'юнктура сёння такая, што Расія застаецца асноўным напрамкам нарошчвання экспарту. Пашыраецца ўдзел нашых падрадчыкаў у рэгіянальных праектах, канстатаваў Пархамовіч.Для гэтага створаны "Белбудцентр-холдынг", у склад якога ўвайшлі 19 вядучых прадпрыемстваў комплексу. Спецыялісты аказваюць ўсе віды будаўнічых паслуг на любым этапе, уключаючы мантаж трубаправодаў, узвядзенне мастоў і дарог, будаўніцтва інжынерных камунікацый, паведаміў ён.Беларусы сёння будуюць жыллё і аб'екты сацыяльнай сферы ў Калужскай, Пскоўскай, Курскай, Калінінградскай, Варонежскай, Ленінградскай абласцях і ў Санкт-Пецярбургу.Ён таксама распавёў аб рэалізацыі так званых "сіметрычных" праектаў: у Пецярбургу з'явіцца "Беларускі жылы квартал", а ў Мінску - Піцерскі.Вельмі шмат сацыяльных аб'ектаў беларусы ўзводзяць у Калужскай вобласці. У населеных пунктах Кандрова, Медынь, Людзінава і мікрараёне "Байканур" у Калузе будуюцца школы, кожная - на 1000 месцаў. А ў горадзе Мяшчоўск з'явіцца дзіцячы сад з басейнам. Вядзецца будаўніцтва школ таксама ў Варонежскай і Ленінградскай абласцях, удакладніў Пархамовіч.Белбудцэнтр вядзе будаўніча-мантажныя работы на аб'ектах прамысловасці ў Маскве, Тульскай вобласці, Чачні, Пермскім краі.Міністр падкрэсліў, што "кожны аб’ект, які ўзводзіцца беларусамі гэта - прадмет гонару".Экспарт будматэрыялаўПархамовіч адзначыў, што попыт на беларускія будматэрыялы заўсёды быў высокі і застаецца такім. І пандэмія тут не стала перашкодай. Галіновая прамысловасць нарошчвае экспарт і не працуе "на склад" на айчынным рынку.Міністр прывёў некаторыя лічбы. Напрыклад, па выніках першага квартала бягучага года арганізацыі будаўнічага комплексу паставілі ў Азербайджан прадукцыі на суму больш за 3,5 мільёны долараў, што складае 222,5% да аналагічнага перыяду 2020-га. А ў Казахстан за студзень-красавік толькі прадпрыемствы, якія ўваходзяць у сістэму Мінбудархітэктуры, экспартавалі тавару на суму больш за 2,6 мільёны долараў, тэмп росту да 2020 года склаў 130%.За першы квартал 2021-га доля адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вырасла да 27,8% супраць 8,7% у студзені-сакавіку 2020-га.Дапамога АзербайджануПасля трагічнага канфлікту ў Карабаху Беларусь прапанавала Азербайджану дапамогу ў "рэанімацыі" пацярпелых тэрыторый. Беларусы гатовыя аднаўляць жыллё, школы, дзіцячыя сады і бальніцы.Міністр пацвердзіў намеры беларускага боку. Ён нагадаў, што гатоўнасць аказаць такую падтрымку выказаў прэзідэнт Беларусі ў ходзе перамоваў з азербайджанскім калегам яшчэ ў красавіку."Тады ж на сустрэчы са старшынёй Дзяржкамітэта па горадабудаўніцтве і архітэктуры Анарам Гуліевым мы абмеркавалі накірункі супрацоўніцтва, сярод якіх - і магчымы ўдзел беларускіх спецыялістаў у будаўніча-аднаўленчых работах у Карабахская рэгіёне", - распавёў Пархамовіч.Пазней азербайджанская дэлегацыя наведала нашу краіну. Абмеркавалі развіццё схем комплекснай тэрытарыяльнай забудовы, генпланы гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў сучаснага тыпу ў Азербайджане. Дамовіліся і аб узаемных пастаўках будматэрыялаў, адзначыў міністр.План мерапрыемстваў ужо распрацаваны і накіраваны ў Дзяржаўны камітэт па горадабудаўніцтву і архітэктуры Азербайджана, ідзе падрыхтоўка да заключэння дагаворных адносін.
https://bel.sputnik.by/20210702/belaruskya-spetsyyalsty-gatovy-budavats-u-azerbaydzhane-razumnyya-garady---pasol-1053092363.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/13/1045932382_306:0:3037:2048_1920x0_80_0_0_71b2f3a2d41e041fd1c7a0b970c93d84.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства архітэктуры і будаўніцтва рб, беларусь, міністр
міністэрства архітэктуры і будаўніцтва рб, беларусь, міністр
Будгаліна Беларусі спраўляецца з "пандэмійнымі" праблемамі – міністр
Як выжывае будгаліна ва ўмовах пандэміі? Якую дапамогу акажа рэспубліка ў аднаўленні Карабаха? Адказы на гэтыя пытанні - у эксклюзіўным інтэрв'ю Sputnik міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Руслана Пархамовіча.
Некаторыя эксперты разглядаюць сітуацыю з пандэміяй COVID-19 як прымус да цыфравізацыі - людзі сталі працаваць выдалена. Атрымліваецца, што ў горадзе жыць зусім не абавязкова, каб хадзіць на службу. Таму малое домабудаванне ў прыгараднай зоне апынулася ў прыярытэце.
Пандэмія, вядома ж, унесла карэктывы ў працу прадпрыемстваў галіны. Да прыкладу, усе перамовы вядуцца ў асноўным у фармаце відэасувязі, расказаў міністр.
"Вырасла цікавасць да куплі і будаўніцтва загараднай нерухомасці. Людзі, якія працуюць на "удалёнцы" задумваюцца аб неабходнасці набыцця ўласнага жылля за горадам. У будучыні гэта абавязкова паўплывае на павелічэнне спажывання будматэрыялаў", - лічыць Пархамовіч.
Мінбудархітэктуры разам з аблвыканкамамі прымае меры па ўдасканаленні нарматыўнай базы ў гэтым кірунку, дадаў ён. Напрыклад, для комплекснага будаўніцтва індывідуальнага жылля прыцягваюць адзінага забудоўшчыка ў асобе УКБ і іншых дзяржарганізацый. Справа ў тым, што ім для гэтай мэты зямельныя ўчасткі даюцца без аўкцыёну.
У бліжэйшай перспектыве такое будаўніцтва стане больш маштабным. Да жылля падцягнуцца і аб'екты інжынернай, транспартнай, сацыяльнай інфраструктуры, адзначыў Пархамовіч.
"Нягледзячы на пандэмію, будаўнічы комплекс працуе без прастояў і перабояў, рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты. У цэлым назіраецца станоўчая дынаміка. Нашы арганізацыі хутка пераарыентаваліся і наладзілі работу ў новых рэаліях", - падкрэсліў суразмоўца.
Пархамовіч паведаміў, што і ва ўмовах каронавіруса беларусы па-ранейшаму прыцягваюцца на буйныя расійскія будоўлі.
Па словах міністра, "пандэмія не аказала ўплыву на колькасць працуючых беларускіх будаўнікоў у Расіі, аднак уведзеныя абмежаванні, безумоўна, адбіліся на часовых выдатках па перамяшчэнню нашых спецыялістаў".
Зараз пытанні дзелавых паездак прадстаўнікоў нашай краіны ў РФ неабходна ўзгадняць з расійскімі партнёрамі пры ўдзеле федэральнага або рэгіянальнага органа выканаўчай улады. Гэта той орган, у вядзенні якога знаходзіцца дзейнасць арганізацыі-заказчыка работ і паслуг. Таму істотна павялічваецца тэрмін атрымання дазволу на ўезд, растлумачыў Пархамовіч.
"Але мы стараемся аператыўна вырашаць праблемныя "пандэмійныя" пытанні. З прыкладаў можна прывесці Калужскую вобласць. Там разгорнуты маштабныя праекты. Каб паскорыць перасячэнне мяжы нашымі будаўнікамі або атрымаць права шматразовага ўезду, мы звярнуліся да губернатара рэгіёну з просьбай вызначыць упаўнаважанага прадстаўніка для аператыўнага ўзаемадзеяння" , - расказаў міністр.
Знешнеэканамічная кан'юнктура сёння такая, што Расія застаецца асноўным напрамкам нарошчвання экспарту. Пашыраецца ўдзел нашых падрадчыкаў у рэгіянальных праектах, канстатаваў Пархамовіч.
Для гэтага створаны "Белбудцентр-холдынг", у склад якога ўвайшлі 19 вядучых прадпрыемстваў комплексу. Спецыялісты аказваюць ўсе віды будаўнічых паслуг на любым этапе, уключаючы мантаж трубаправодаў, узвядзенне мастоў і дарог, будаўніцтва інжынерных камунікацый, паведаміў ён.
Беларусы сёння будуюць жыллё і аб'екты сацыяльнай сферы ў Калужскай, Пскоўскай, Курскай, Калінінградскай, Варонежскай, Ленінградскай абласцях і ў Санкт-Пецярбургу.
"У паўночнай сталіцы Расіі мы будуем дзіцячы сад на 190 месцаў. Зараз вядуцца перамовы аб заключэнні кантрактаў па ўзвядзенню пяці школ і васьмі устаноў дашкольнай адукацыі", - праінфармаваў кіраўнік ведамства.
Ён таксама распавёў аб рэалізацыі так званых "сіметрычных" праектаў: у Пецярбургу з'явіцца "Беларускі жылы квартал", а ў Мінску - Піцерскі.
Вельмі шмат сацыяльных аб'ектаў беларусы ўзводзяць у Калужскай вобласці. У населеных пунктах Кандрова, Медынь, Людзінава і мікрараёне "Байканур" у Калузе будуюцца школы, кожная - на 1000 месцаў. А ў горадзе Мяшчоўск з'явіцца дзіцячы сад з басейнам. Вядзецца будаўніцтва школ таксама ў Варонежскай і Ленінградскай абласцях, удакладніў Пархамовіч.
Белбудцэнтр вядзе будаўніча-мантажныя работы на аб'ектах прамысловасці ў Маскве, Тульскай вобласці, Чачні, Пермскім краі.
Міністр падкрэсліў, што "кожны аб’ект, які ўзводзіцца беларусамі гэта - прадмет гонару".
Пархамовіч адзначыў, што попыт на беларускія будматэрыялы заўсёды быў высокі і застаецца такім. І пандэмія тут не стала перашкодай. Галіновая прамысловасць нарошчвае экспарт і не працуе "на склад" на айчынным рынку.
"Мы ўлічваем асаблівасці і патрэбы кожнай краіны і рэгіёну. У ліку самых папулярных тавараў - крышталь, ліставае шкло, цэмент, друз, керамічная плітка, будаўнічыя канструкцыі", - распавёў кіраўнік ведамства.
Міністр прывёў некаторыя лічбы. Напрыклад, па выніках першага квартала бягучага года арганізацыі будаўнічага комплексу паставілі ў Азербайджан прадукцыі на суму больш за 3,5 мільёны долараў, што складае 222,5% да аналагічнага перыяду 2020-га. А ў Казахстан за студзень-красавік толькі прадпрыемствы, якія ўваходзяць у сістэму Мінбудархітэктуры, экспартавалі тавару на суму больш за 2,6 мільёны долараў, тэмп росту да 2020 года склаў 130%.
За першы квартал 2021-га доля адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вырасла да 27,8% супраць 8,7% у студзені-сакавіку 2020-га.
Пасля трагічнага канфлікту ў Карабаху Беларусь прапанавала Азербайджану дапамогу ў "рэанімацыі" пацярпелых тэрыторый. Беларусы гатовыя аднаўляць жыллё, школы, дзіцячыя сады і бальніцы.
Міністр пацвердзіў намеры беларускага боку. Ён нагадаў, што гатоўнасць аказаць такую падтрымку выказаў прэзідэнт Беларусі ў ходзе перамоваў з азербайджанскім калегам яшчэ ў красавіку.
"Тады ж на сустрэчы са старшынёй Дзяржкамітэта па горадабудаўніцтве і архітэктуры Анарам Гуліевым мы абмеркавалі накірункі супрацоўніцтва, сярод якіх - і магчымы ўдзел беларускіх спецыялістаў у будаўніча-аднаўленчых работах у Карабахская рэгіёне", - распавёў Пархамовіч.
Пазней азербайджанская дэлегацыя наведала нашу краіну. Абмеркавалі развіццё схем комплекснай тэрытарыяльнай забудовы, генпланы гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў сучаснага тыпу ў Азербайджане. Дамовіліся і аб узаемных пастаўках будматэрыялаў, адзначыў міністр.
План мерапрыемстваў ужо распрацаваны і накіраваны ў Дзяржаўны камітэт па горадабудаўніцтву і архітэктуры Азербайджана, ідзе падрыхтоўка да заключэння дагаворных адносін.