https://bel.sputnik.by/20210709/u-belarus-khochuts-admyants-karantsn-dlya-pryshcheplenykh-pa-vyartann-z-za-myazhy-1054598617.html
У Беларусі хочуць адмяніць каранцін для прышчэпленых па вяртанні з-за мяжы
У Беларусі хочуць адмяніць каранцін для прышчэпленых па вяртанні з-за мяжы
Sputnik Беларусь
Пытанне аб адмене самаізаляцыі абмяркоўваецца для тых, хто мае сертыфікаты вакцынацыі ад каронавіруса. Таксама магчыма скарачэнне каранціна да 7 дзён замест... 09.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-09T15:05+0300
2021-07-09T15:05+0300
2021-07-09T15:10+0300
беларусь
прышчэпкі
каронавірус
самаізаляцыя
каранцін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/09/1044780959_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_d7e335e68249966ad081b6cc688727ad.jpg
МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Каранцін па вяртанні з-за мяжы плануюць скараціць да 7 дзён, а для тых, у каго ёсць сертыфікат аб вакцынацыі, і зусім могуць адмяніць самаізаляцыю. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.На нарадзе ў Дэпартаменце па турызме галоўны санітарны ўрач, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Аляксандр Тарасенка заявіў, што тэрмін самаізаляцыі па прыездзе з-за мяжы можа быць скарочаны да 7 дзён (цяпер - 10 дзён). Паводле яго слоў, Міністэрства аховы здароўя ўжо ўнесла адпаведную прапанову ў Саўмін, пастанова можа быць падпісана ўжо на наступным тыдні.Другі момант - нелагічная самаізаляцыя пасля вяртання з-за мяжы для прышчэпленых ад каронавіруса. Як распавёў Аляксандр Тарасенка, такая прапанова Міністэрства аховы здароўя таксама ўнесена ў Саўмін: магчыма, гэтае пытанне будзе разгледжана на наступным тыдні.Самаізаляцыя па прыездзе ў Беларусь25 сакавіка 2020 года Саўмін прыняў пастанову №171, паводле якой асобы, якія прыбылі з краін з зарэгістраванымі выпадкамі COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 каляндарных дзён (з кастрычніка 2020-га - 10 дзён). Пералік перыядычна абнаўляецца: беларускае Міністэрства аховы здароўя альбо выключае пэўныя краіны з абмежавальнага спісу, альбо дадае іх зноў - у залежнасці ад эпідсітуацыі у канкрэтнай дзяржаве.У "чырвонай зоне" на дадзены момант застаецца 132 дзяржавы.
https://bel.sputnik.by/20210706/karta-punkta-vaktsynatsy-ad-covid-19-u-mnsku-1054053191.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104478/09/1044780959_79:0:2742:1997_1920x0_80_0_0_df42f027a4213e35964fd9e2f9b9836b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, прышчэпкі, каронавірус, самаізаляцыя, каранцін
беларусь, прышчэпкі, каронавірус, самаізаляцыя, каранцін
У Беларусі хочуць адмяніць каранцін для прышчэпленых па вяртанні з-за мяжы
15:05 09.07.2021 (абноўлена: 15:10 09.07.2021) Пытанне аб адмене самаізаляцыі абмяркоўваецца для тых, хто мае сертыфікаты вакцынацыі ад каронавіруса. Таксама магчыма скарачэнне каранціна да 7 дзён замест 10, пытанне могуць разгледзець ужо на наступным тыдні.
МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Каранцін па вяртанні з-за мяжы плануюць скараціць да 7 дзён, а для тых, у каго ёсць сертыфікат аб вакцынацыі, і зусім могуць адмяніць самаізаляцыю. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.
На нарадзе ў Дэпартаменце па турызме галоўны санітарны ўрач, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Аляксандр Тарасенка заявіў, што тэрмін самаізаляцыі па прыездзе з-за мяжы можа быць скарочаны да 7 дзён (цяпер - 10 дзён). Паводле яго слоў, Міністэрства аховы здароўя ўжо ўнесла адпаведную прапанову ў Саўмін, пастанова можа быць падпісана ўжо на наступным тыдні.
Другі момант - нелагічная самаізаляцыя пасля вяртання з-за мяжы для прышчэпленых ад каронавіруса. Як распавёў Аляксандр Тарасенка, такая прапанова Міністэрства аховы здароўя таксама ўнесена ў Саўмін: магчыма, гэтае пытанне будзе разгледжана на наступным тыдні.
Самаізаляцыя па прыездзе ў Беларусь
25 сакавіка 2020 года Саўмін прыняў пастанову №171, паводле якой асобы, якія прыбылі з краін з зарэгістраванымі выпадкамі COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 каляндарных дзён (з кастрычніка 2020-га - 10 дзён). Пералік перыядычна абнаўляецца: беларускае Міністэрства аховы здароўя альбо выключае пэўныя краіны з абмежавальнага спісу, альбо дадае іх зноў - у залежнасці ад эпідсітуацыі у канкрэтнай дзяржаве.
У "чырвонай зоне" на дадзены момант застаецца 132 дзяржавы.