https://bel.sputnik.by/20210709/vyartanne-dzkaga-palyavannya-karalya-stakha-1054536541.html
Вяртанне "Дзікага палявання караля Стаха"
Вяртанне "Дзікага палявання караля Стаха"
Sputnik Беларусь
З’яўленне гэтай оперы ў афішы Вялікага тэатра не толькі пашырыць яго нацыянальны рэпертуар, але прыцягне ўвагу прыхільнікаў творчасці Уладзіміра Караткевіча. 09.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-09T15:40+0300
2021-07-09T15:40+0300
2021-07-14T16:35+0300
вялікі тэатр беларусi
уладзімір караткевіч
афіша
опера
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0e/1054788496_0:47:900:553_1920x0_80_0_0_98659b709be90226abb1edc261627b40.jpg
Вялікі тэатр у чаканні апошняй прэм’еры гэтага сезона. 11 ліпеня на сцэну вяртаецца опера Уладзіміра Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха". Гэтую аповесць Уладзіміра Караткевіча часта называюць гістарычным дэтэктывам, стваральнікі спектакля абяцаюць, што на сцэне ажывуць страшныя і ў той жа час цудоўныя легенды таямнічых балот Палесся, тыя самыя, якія апяваў вялікі беларускі пісьменнік.Упершыню гэтая опера была пастаўлена ў 1989 годзе ў непасрэдным суаўтарстве кампазітара Уладзіміра Солтана з музычным кіраўніком спектакля Яраславам Вашчаком. Прэм'ера і далейшыя паказы спектакля на роднай сцэне прайшлі пры аншлагах. У 1990 годзе таленавітая работа кампазітара, пастаноўшчыкаў-дырыжораў, рэжысёра, мастака і выканаўцаў галоўны роляў - Наталлі Кастэнка, Віктара Скарабагатава і Уладзіміра Экнадыёсава - была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР.Унікальнай для Беларусі з'явай стала таксама выкананне оперы ў "жывых дэкарацыях" - у Траецкім прадмесці ў Мінску ў пачатку 1990-х. У год пастаноўкі опера двойчы была прадстаўлена на сцэне Вялікага тэатра Расіі і мела вялікі поспех у маскоўскай публікі.Праз 30 гадоўСловам, гэтая опера сапраўды стала нацыянальнай музычнай класікай. Але час не стаіць на месцы. Спектаклю патрабавалася сур'ёзнае абнаўленне. І вось праз гады ён зноў у афішы тэатра. Яе рэжысёрам стала Ганна Маторная. "Поспех першай пастаноўкі складана перасягнуць, але мы і не ставім перад сабой гэтую мэту, - гаворыць Маторная. - Рысы гатычнага рамана, містычнай, гістарычнай і рамантычнай драмы - уся гэтая непаўторная атмасфера існуе і ў рамане Караткевіча, і ў лібрэта Святланы Клімковіч і, вядома, ажывае ў музыцы Солтана. Дарэчы, дырыжор Андрэй Іваноў працуе з арыгінальнай партытурай твора. Купюр - мінімум, таму як ёсць вялікае жаданне даць магчымасць кампазітару выказацца. Безумоўна, сёння гэты твор можа мець мноства інтэрпрэтацый і варыяцый увасаблення ідэі. Мы ж будзем казаць перш за ўсё аб непаўторнай атмасферы Беларусі, аб яе традыцыях, аб людзях, праз рэканструкцыю абрадаў, легенд і з нізкім паклонам беларускаму мастацтву”.На сцэне абяцаюць сапраўдны танец дэкарацый: ажывуць старадаўнія замкі, гледачы ўбачаць іх унутранае ўбранне з бібліятэкай, камінам, падвеснымі сталамі. Безумоўна, паўстануць злавесныя балоты і пусткі, занесеная снегам. Вялікае значэнне надаецца сімвалам, якія глядач напэўна прачытае: гадзіннік як ідэя часу, які бяжыць, шахматы як лейтматыў вечнай гульні, у якую ва ўсе стагоддзі ўцягнуты людзі.За мастацкае афармленне адказвае Андрэй Меранкоў. Ён шмат працаваў на розных тэатральных пляцоўках сталіцы, але ў Вялікім ён творыць ўпершыню."Для пастаноўкі "Палявання..." вырашылі захаваць лёгкасць у сцэнічным афармленні, нават празрыстасць, - распавёў Меранкоў. - Ну і вядома, будзем працаваць з усёй машынерыяй сцэны - ад плунжераў да правалаў, таму што цудаў будзе шмат..."У "адзенні" сцэны будуць выкарыстоўвацца колеры і матывы слуцкіх паясоў. А ў касцюмах выявіцца прыём рэканструкцыі - будуць адгадвацца прынты, якія адсылаюць нас да беларускіх абразоў XV-XVI стагоддзяў. Мастак Таццяна Лісавенка апране і галоўных персанажаў, і міфічных істот, напрыклад, прывід Блакітнай жанчыны ці Маленькага балотнага чалавечка.У гэтым сезоне адбудзецца два паказы "Дзікага палявання караля Стаха" – 11 і 12 ліпеня. Але тым прыхільнікам оперы, якія не здолеюць трапіць на прэм’еру, не трэба адчайвацца. Наступны, 89-ы сезон, у Вялікім адкрыецца як раз гэтым спектаклем. Стваральнікі оперы запрашаюць усіх на сустрэчу таксама 8 і 9 верасня.
https://bel.sputnik.by/20210516/Vyalk-teatr-abnav-Lebyadznae-vozera-Yakm-sta-legendarny-balet---fota-1047635937.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0e/1054788496_50:0:850:600_1920x0_80_0_0_923fb989fc06318fdc3c8e45e73787ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вялікі тэатр беларусi, уладзімір караткевіч, афіша, опера
вялікі тэатр беларусi, уладзімір караткевіч, афіша, опера
Вяртанне "Дзікага палявання караля Стаха"
15:40 09.07.2021 (абноўлена: 16:35 14.07.2021) З’яўленне гэтай оперы ў афішы Вялікага тэатра не толькі пашырыць яго нацыянальны рэпертуар, але прыцягне ўвагу прыхільнікаў творчасці Уладзіміра Караткевіча.
Вялікі тэатр у чаканні апошняй прэм’еры гэтага сезона. 11 ліпеня на сцэну вяртаецца опера Уладзіміра Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха".
Гэтую аповесць Уладзіміра Караткевіча часта называюць гістарычным дэтэктывам, стваральнікі спектакля абяцаюць, што на сцэне ажывуць страшныя і ў той жа час цудоўныя легенды таямнічых балот Палесся, тыя самыя, якія апяваў вялікі беларускі пісьменнік.
Упершыню гэтая опера была пастаўлена ў 1989 годзе ў непасрэдным суаўтарстве кампазітара Уладзіміра Солтана з музычным кіраўніком спектакля Яраславам Вашчаком. Прэм'ера і далейшыя паказы спектакля на роднай сцэне прайшлі пры аншлагах. У 1990 годзе таленавітая работа кампазітара, пастаноўшчыкаў-дырыжораў, рэжысёра, мастака і выканаўцаў галоўны роляў - Наталлі Кастэнка, Віктара Скарабагатава і Уладзіміра Экнадыёсава - была адзначана Дзяржаўнай прэміяй БССР.
Унікальнай для Беларусі з'явай стала таксама выкананне оперы ў "жывых дэкарацыях" - у Траецкім прадмесці ў Мінску ў пачатку 1990-х. У год пастаноўкі опера двойчы была прадстаўлена на сцэне Вялікага тэатра Расіі і мела вялікі поспех у маскоўскай публікі.
Словам, гэтая опера сапраўды стала нацыянальнай музычнай класікай. Але час не стаіць на месцы. Спектаклю патрабавалася сур'ёзнае абнаўленне. І вось праз гады ён зноў у афішы тэатра. Яе рэжысёрам стала Ганна Маторная.
"Поспех першай пастаноўкі складана перасягнуць, але мы і не ставім перад сабой гэтую мэту, - гаворыць Маторная. - Рысы гатычнага рамана, містычнай, гістарычнай і рамантычнай драмы - уся гэтая непаўторная атмасфера існуе і ў рамане Караткевіча, і ў лібрэта Святланы Клімковіч і, вядома, ажывае ў музыцы Солтана. Дарэчы, дырыжор Андрэй Іваноў працуе з арыгінальнай партытурай твора. Купюр - мінімум, таму як ёсць вялікае жаданне даць магчымасць кампазітару выказацца. Безумоўна, сёння гэты твор можа мець мноства інтэрпрэтацый і варыяцый увасаблення ідэі. Мы ж будзем казаць перш за ўсё аб непаўторнай атмасферы Беларусі, аб яе традыцыях, аб людзях, праз рэканструкцыю абрадаў, легенд і з нізкім паклонам беларускаму мастацтву”.
На сцэне абяцаюць сапраўдны танец дэкарацый: ажывуць старадаўнія замкі, гледачы ўбачаць іх унутранае ўбранне з бібліятэкай, камінам, падвеснымі сталамі. Безумоўна, паўстануць злавесныя балоты і пусткі, занесеная снегам. Вялікае значэнне надаецца сімвалам, якія глядач напэўна прачытае: гадзіннік як ідэя часу, які бяжыць, шахматы як лейтматыў вечнай гульні, у якую ва ўсе стагоддзі ўцягнуты людзі.
За мастацкае афармленне адказвае Андрэй Меранкоў. Ён шмат працаваў на розных тэатральных пляцоўках сталіцы, але ў Вялікім ён творыць ўпершыню.
"Для пастаноўкі "Палявання..." вырашылі захаваць лёгкасць у сцэнічным афармленні, нават празрыстасць, - распавёў Меранкоў. - Ну і вядома, будзем працаваць з усёй машынерыяй сцэны - ад плунжераў да правалаў, таму што цудаў будзе шмат..."
У "адзенні" сцэны будуць выкарыстоўвацца колеры і матывы слуцкіх паясоў. А ў касцюмах выявіцца прыём рэканструкцыі - будуць адгадвацца прынты, якія адсылаюць нас да беларускіх абразоў XV-XVI стагоддзяў.
Мастак Таццяна Лісавенка апране і галоўных персанажаў, і міфічных істот, напрыклад, прывід Блакітнай жанчыны ці Маленькага балотнага чалавечка.
У гэтым сезоне адбудзецца два паказы "Дзікага палявання караля Стаха" – 11 і 12 ліпеня. Але тым прыхільнікам оперы, якія не здолеюць трапіць на прэм’еру, не трэба адчайвацца. Наступны, 89-ы сезон, у Вялікім адкрыецца як раз гэтым спектаклем. Стваральнікі оперы запрашаюць усіх на сустрэчу таксама 8 і 9 верасня.