https://bel.sputnik.by/20210711/stala-vyadoma-kal-erasayuz-mae-namer-ponastsyu-admovtstsa-ad-benznu-1054625142.html
Стала вядома, калі Еўрасаюз мае намер поўнасцю адмовіцца ад бензіну
Стала вядома, калі Еўрасаюз мае намер поўнасцю адмовіцца ад бензіну
Sputnik Беларусь
Для папулярызацыі электрамабіляў да канца дзесяцігоддзя зарадныя станцыі павінны будуць стаяць праз кожныя 60 кіламетраў на асноўных аўтамагістралях у краінах... 11.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-11T13:10+0300
2021-07-11T13:10+0300
2021-07-11T13:10+0300
бензін
еўрасаюз
электрамабіль
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0a/1054624344_0:285:3135:2048_1920x0_80_0_0_c5b18b0e69f5c3649ba366755d1cb9fd.jpg
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Краіны Еўрасаюза плануюць адмовіцца ад бензінавага транспарту на карысць электрамабіляў, знізіўшы транспартныя выкіды на 65% да 2030 года і на 100% - да 2035-га, паведамляе Bloomberg.Еўрапейская камісія акцэнтавала ўвагу на вытворчасці легкавых аўтамабіляў - пакуль на іх прыпадае каля 12% усіх вугляродных выкідаў у ЕС, да канца дзесяцігоддзя аўтамабілі павінны будуць на 37,5% стаць бяспечней для клімату.Еўрапейскія аўтагіганты ўжо агучылі планы вытворчасці электракараў на бліжэйшую перспектыву, да 2030 года абяцаюць вырабляць амаль увесь транспарт на акумулятарных батарэях.Так, паводле дадзеных Bloomberg, найбуйнейшы еўрапейскі аўтавытворца Volkswagen плануе, што да 2030 года 70% усіх продажаў будуць складаць электракары, Renault збіраецца зрабіць экалагічнымі 90% машын, а Ford Motor перайсці на вытворчасць электрамабіляў цалкам.Для масавага ўкаранення электракараў Еўракамісія абавяжа ўрады краін ЕС устанавіць зарадныя станцыі праз кожныя 60 кіламетраў на асноўных аўтамагістралях.Масавы пераход насельніцтва еўрапейскіх краін на электратранспарт - частка пакета мер па дасягненню кліматычных мэт, якія Еўрасаюз мае намер апублікаваць на наступным тыдні. З іх дапамогай плануецца знізіць да 2030 года выкіды парніковых газаў на 55% у параўнанні з узроўнем 1990 года, а да 2050 года - стаць першым кантынентам з нулявымі выкідамі ў атмасферу.Чытайце таксама:
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0a/1054624344_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_79e0d7fb5f49dc73fa1862a8a1c73edb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бензін, еўрасаюз, электрамабіль, у свеце
бензін, еўрасаюз, электрамабіль, у свеце
Стала вядома, калі Еўрасаюз мае намер поўнасцю адмовіцца ад бензіну
Для папулярызацыі электрамабіляў да канца дзесяцігоддзя зарадныя станцыі павінны будуць стаяць праз кожныя 60 кіламетраў на асноўных аўтамагістралях у краінах ЕС.
МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Краіны Еўрасаюза плануюць адмовіцца ад бензінавага транспарту на карысць электрамабіляў, знізіўшы транспартныя выкіды на 65% да 2030 года і на 100% - да 2035-га, паведамляе Bloomberg.
Еўрапейская камісія акцэнтавала ўвагу на вытворчасці легкавых аўтамабіляў - пакуль на іх прыпадае каля 12% усіх вугляродных выкідаў у ЕС, да канца дзесяцігоддзя аўтамабілі павінны будуць на 37,5% стаць бяспечней для клімату.
Еўрапейскія аўтагіганты ўжо агучылі планы вытворчасці электракараў на бліжэйшую перспектыву, да 2030 года абяцаюць вырабляць амаль увесь транспарт на акумулятарных батарэях.
Так, паводле дадзеных Bloomberg, найбуйнейшы еўрапейскі аўтавытворца Volkswagen плануе, што да 2030 года 70% усіх продажаў будуць складаць электракары, Renault збіраецца зрабіць экалагічнымі 90% машын, а Ford Motor перайсці на вытворчасць электрамабіляў цалкам.
Для масавага ўкаранення электракараў Еўракамісія абавяжа ўрады краін ЕС устанавіць зарадныя станцыі праз кожныя 60 кіламетраў на асноўных аўтамагістралях.
Масавы пераход насельніцтва еўрапейскіх краін на электратранспарт - частка пакета мер па дасягненню кліматычных мэт, якія Еўрасаюз мае намер апублікаваць на наступным тыдні. З іх дапамогай плануецца знізіць да 2030 года выкіды парніковых газаў на 55% у параўнанні з узроўнем 1990 года, а да 2050 года - стаць першым кантынентам з нулявымі выкідамі ў атмасферу.
Мытня не дае дабро: на электрамабілі
увядуць увазныя пошліны