https://bel.sputnik.by/20210712/belaruskya-kardyyakhrurg--zhenesk-prafesar-zrabl-nkalnuyu-aperatsyyu-1054672018.html
Беларускія кардыяхірургі і жэнеўскі прафесар зрабілі ўнікальную аперацыю
Беларускія кардыяхірургі і жэнеўскі прафесар зрабілі ўнікальную аперацыю
Sputnik Беларусь
Спецыялісты правялі першую ў сусветнай практыцы аперацыю пры рэдкай паталогіі - таракаабдамінальнай анеўрызме брушнай аорты ў 11-гадовага хлопчыка. 12.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-12T17:09+0300
2021-07-12T17:09+0300
2021-07-12T17:09+0300
рнпц "кардыялогія"
прафесар
спецыяліст
аперацыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0c/1054663692_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_088c9c830d166f66539d34670d75ccb4.jpg
МІНСК, 12 ліп - Sputnik. Пяць найскладаных аперацый на сэрцы і сасудах ў дзяцей выканалі беларускія кардыяхірургі ў РНПЦ дзіцячай хірургіі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.Па словах дырэктара РНПЦ Канстанціна Драздоўскага, на мінулым тыдні ў Мінск былі запрошаны пяцёра дзяцей з рэгіёнаў, у якіх ад нараджэння парок сэрца і сасудаў, у тым ліку з анамаліяй Эбштэйна - рэдкім парокам сэрца. У аперацыях удзельнічаў адзін з самых вопытных кардыяхірургаў свету з Жэневы Афксендыас Калангас. Гэта другі падобны праект з яго удзелам, у мінулы раз Калангас дапамагаў беларускім урачам правесці чатыры складаныя аперацыі на сэрцы паўтара гады таму.Драздоўскі дадаў, што дзеці добра перанеслі аперацыі, зараз яны адчуваюць сябе здавальняюча. Таксама, паводле яго слоў, у цэнтры была праведзена аперацыя пры рэдкай паталогіі - таракаабдамінальнай анеўрызе брушнай аорты ў 11-гадовага хлопчыка, якая ўпершыню сустракаецца ў дзіцяці. Аперацыя доўжылася больш за 10 гадзін, важна было захаваць усе артэрыі, каб даць хлопчыку жыць паўнавартасным жыццём."Цяпер ужо можна сказаць, што аперацыя прайшла ўдала. Хлопчык адчувае сябе здавальняюча. Мяркуючы па медыцынскіх крыніцах, такая аперацыя ў дзяцей - першая ў сусветнай практыцы", - адзначыў дырэктар цэнтра.
https://bel.sputnik.by/20190702/Belaruskya-rachy--khodze-aperatsy-spynyal-malyshu-sertsa-na-try-gadzny-1041864607.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0c/1054663692_0:0:1021:766_1920x0_80_0_0_73ad5ad5c6fb4fa14899a0ecd129d6d3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рнпц "кардыялогія", прафесар, спецыяліст, аперацыі
рнпц "кардыялогія", прафесар, спецыяліст, аперацыі
Беларускія кардыяхірургі і жэнеўскі прафесар зрабілі ўнікальную аперацыю
Спецыялісты правялі першую ў сусветнай практыцы аперацыю пры рэдкай паталогіі - таракаабдамінальнай анеўрызме брушнай аорты ў 11-гадовага хлопчыка.
МІНСК, 12 ліп - Sputnik. Пяць найскладаных аперацый на сэрцы і сасудах ў дзяцей выканалі беларускія кардыяхірургі ў РНПЦ дзіцячай хірургіі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Па словах дырэктара РНПЦ Канстанціна Драздоўскага, на мінулым тыдні ў Мінск былі запрошаны пяцёра дзяцей з рэгіёнаў, у якіх ад нараджэння парок сэрца і сасудаў, у тым ліку з анамаліяй Эбштэйна - рэдкім парокам сэрца. У аперацыях удзельнічаў адзін з самых вопытных кардыяхірургаў свету з Жэневы Афксендыас Калангас. Гэта другі падобны праект з яго удзелам, у мінулы раз Калангас дапамагаў беларускім урачам правесці чатыры складаныя аперацыі на сэрцы паўтара гады таму.
Драздоўскі дадаў, што дзеці добра перанеслі аперацыі, зараз яны адчуваюць сябе здавальняюча. Таксама, паводле яго слоў, у цэнтры была праведзена аперацыя пры рэдкай паталогіі - таракаабдамінальнай анеўрызе брушнай аорты ў 11-гадовага хлопчыка, якая ўпершыню сустракаецца ў дзіцяці. Аперацыя доўжылася больш за 10 гадзін, важна было захаваць усе артэрыі, каб даць хлопчыку жыць паўнавартасным жыццём.
"Цяпер ужо можна сказаць, што аперацыя прайшла ўдала. Хлопчык адчувае сябе здавальняюча. Мяркуючы па медыцынскіх крыніцах, такая аперацыя ў дзяцей - першая ў сусветнай практыцы", - адзначыў дырэктар цэнтра.