https://bel.sputnik.by/20210712/pershyya-belaruskya-spartsmeny-prybyl-na-guln--toka-1054655748.html
Першыя беларускія спартсмены прыбылі на Гульні ў Токіа
Першыя беларускія спартсмены прыбылі на Гульні ў Токіа
Sputnik Беларусь
Да пачатку Алімпіяды яны размесцяцца ў трэніровачным лагеры ў Амагасакі ў 500 км ад японскай сталіцы: там беларусам трэба будзе адбыць каранцін і пачаць... 12.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-12T11:55+0300
2021-07-12T11:55+0300
2021-07-15T10:36+0300
алімпійскія гульні
токіа
летнія алімпійскія гульні ў токіа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0b/1054636516_0:340:1069:941_1920x0_80_0_0_03c8208154f5afc71ffa8f7aeb636c13.jpg
МІНСК, 12 ліпеня - Sputnik. Каманда беларускіх плыўцоў першай прыбыла на Алімпійскія гульні ў Токіа 11 ліпеня, паведамілі Sputnik ў прэс-службе НАК Беларусі.Да пачатку спаборніцтваў спартсмены пройдуць ізаляцыю ў спецыяльным трэніровачным лагеры ў горадзе Амагасакі. Мемарандум аб арганізацыі гэтага лагера пры садзейнічанні беларускага пасольства быў падпісаны 11 сакавіка.У плаванні нашу краіну ў Токіа прадставяць восем спартсменаў: Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко, Яўген Цуркін, Анастасія Куляшова, Анастасія Каракоўская, Арцём Мачэкін і Мікіта Цмыг. Усяго на Гульнях-2020 выступяць 109 беларускіх атлетаў, якія прадстаўляюць 20 відаў спорту.Беларускія плыўцы на АлімпіядахЗа ўвесь час беларускія плыўцы на Алімпійскіх гульнях заваёўвалі 12 медалёў. Сяргей Каплякоў быў двухразовым чэмпіёнам і срэбным прызёрам Гульняў-1980, а таксама выйграваў срэбра на Гульнях-1976. Алена Рудкоўская была алімпійскай чэмпіёнкай і бронзавай прызёркай Барселоны-1992. Эльвіра Васількова брала срэбра і бронзу ў Маскве ў 1980-м, Вольга Клявакіна таксама была бронзавай прызёркай Алімпіяды-80.У найноўшай гісторыі ўсе поспехі беларускага плавання звязаны з Аляксандрай Герасіменяй: наша "залатая рыбка" двойчы станавілася срэбнай прызёрцы Гульняў у 2012-м, яна ж заваявала бронзавы медаль праз чатыры гады ў Рыа. Дарэчы, у Токіа выступіць яе муж Яўген Цуркін. Яго поспехі ў плаванні пакуль больш сціплыя: ён чэмпіён Еўропы (2014) і чэмпіён Універсіяды (2013 і 2015).32-я Летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. На галоўных стартах чатырохгоддзя будзе разыграна 339 камплектаў медалёў у 33 відах спорту.Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0b/1054636516_0:240:1069:1041_1920x0_80_0_0_d8904915efde7c0973233ed298dbd882.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
алімпійскія гульні, токіа, летнія алімпійскія гульні ў токіа
алімпійскія гульні, токіа, летнія алімпійскія гульні ў токіа
Першыя беларускія спартсмены прыбылі на Гульні ў Токіа
11:55 12.07.2021 (абноўлена: 10:36 15.07.2021) Да пачатку Алімпіяды яны размесцяцца ў трэніровачным лагеры ў Амагасакі ў 500 км ад японскай сталіцы: там беларусам трэба будзе адбыць каранцін і пачаць падрыхтоўку да выступленняў.
МІНСК, 12 ліпеня - Sputnik. Каманда беларускіх плыўцоў першай прыбыла на Алімпійскія гульні ў Токіа 11 ліпеня, паведамілі Sputnik ў прэс-службе НАК Беларусі.
Да пачатку спаборніцтваў спартсмены пройдуць ізаляцыю ў спецыяльным трэніровачным лагеры ў горадзе Амагасакі. Мемарандум аб арганізацыі гэтага лагера пры садзейнічанні беларускага пасольства быў падпісаны 11 сакавіка.
У плаванні нашу краіну ў Токіа прадставяць восем спартсменаў: Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко, Яўген Цуркін, Анастасія Куляшова, Анастасія Каракоўская, Арцём Мачэкін і Мікіта Цмыг. Усяго на Гульнях-2020 выступяць 109 беларускіх атлетаў, якія прадстаўляюць 20 відаў спорту.
Беларускія плыўцы на Алімпіядах
За ўвесь час беларускія плыўцы на Алімпійскіх гульнях заваёўвалі 12 медалёў. Сяргей Каплякоў быў двухразовым чэмпіёнам і срэбным прызёрам Гульняў-1980, а таксама выйграваў срэбра на Гульнях-1976. Алена Рудкоўская была алімпійскай чэмпіёнкай і бронзавай прызёркай Барселоны-1992. Эльвіра Васількова брала срэбра і бронзу ў Маскве ў 1980-м, Вольга Клявакіна таксама была бронзавай прызёркай Алімпіяды-80.
У найноўшай гісторыі ўсе поспехі беларускага плавання звязаны з Аляксандрай Герасіменяй: наша "залатая рыбка" двойчы станавілася срэбнай прызёрцы Гульняў у 2012-м, яна ж заваявала бронзавы медаль праз чатыры гады ў Рыа. Дарэчы, у Токіа выступіць яе муж Яўген Цуркін. Яго поспехі ў плаванні пакуль больш сціплыя: ён чэмпіён Еўропы (2014) і чэмпіён Універсіяды (2013 і 2015).
32-я Летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. На галоўных стартах чатырохгоддзя будзе разыграна 339 камплектаў медалёў у 33 відах спорту.
ААН заклікала краіны пачаць
алімпійскае перамір'еЛукашэнка - алімпійцам: лозунг
"Спорт па-за палітыкай" забыты даўно
Ціхан абраны капітанам алімпійскай зборнай Беларусі ў Токіа