https://bel.sputnik.by/20210713/lukashenka-pravyadze-peramovy-z-putsnym-u-sankt-petsyarburgu-1054693916.html
Лукашэнка правядзе перамовы з Пуціным у Санкт-Пецярбургу
Лукашэнка правядзе перамовы з Пуціным у Санкт-Пецярбургу
Sputnik Беларусь
Раней прэзідэнт Расіі запэўніў, што Масква акажа дапамогу Мінску ва ўмовах санкцый Захаду. 13.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-13T10:19+0300
2021-07-13T10:19+0300
2021-07-13T10:19+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
мінск
расія
масква
санкт-пецярбург
санкцыі
перамовы
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1e/1047751991_0:0:3187:1793_1920x0_80_0_0_0726f2bc5e726279691d497223f43038.jpg
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з Уладзімірам Пуціным, на якіх абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах і міжнародную праблематыку, паведамляе Telegram-канал "Пул першага".У прэс-службе беларускага лідэра ўдакладнілі, што дамоўленасць аб асабістай сустрэчы была дасягнута яшчэ 1 ліпеня падчас тэлефоннай размовы.Папярэдні афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Расію адбыўся 28-29 траўня. Тады паведамлялася, што па выніках сустрэчы "быў дасягнуты шэраг дамоўленасцяў".Лідары дзвюх краін абмеркавалі пастаўкі нафты і газу, у тым ліку кампенсацыю страт ад расійскага падатковага манеўру, супрацоўніцтва ў мытнай і падатковай сферах і развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.Што было ў чорным чамаданчыку?Не абыйшлося і без абмеркавання заходніх санкцый, аднаўлення авіязносін, затрымання Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі. Але больш за ўсё ўвагу прыцягнула таямнічая чорная скрыня."Шуму мы, вядома, нарабілі шмат - і па форме, і па змесце. Паколькі гэта выклікала ажыўленую размову і рэзананс (трэба сказаць, ва ўсім свеце) і было шмат розных размоў, я палічыў неабходным сёння сустрэцца з адказнымі асобамі і абмеркаваць пытанні, якія мы абгаворвалі на сустрэчы", - так Лукашэнка каменціраваў сітуацыю тады.Што тычыцца чорнай скрыні, то ў ёй была інфармацыя пра інцыдэнт з самалётам Ryanair."Калі б мы ў адкрыты эфір выклалі ўсе дакументы гэтага чамаданчыка, то, напэўна, шмат было б размоў і было б што абмяркоўваць", - заінтрыгаваў усіх Лукашэнка.Чытайце таксама:
мінск
расія
масква
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1e/1047751991_62:0:2793:2048_1920x0_80_0_0_dada8438024d90261ecbc2857e9bfc94.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, мінск, расія, масква, санкт-пецярбург, санкцыі, перамовы, захад
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, мінск, расія, масква, санкт-пецярбург, санкцыі, перамовы, захад
Лукашэнка правядзе перамовы з Пуціным у Санкт-Пецярбургу
Раней прэзідэнт Расіі запэўніў, што Масква акажа дапамогу Мінску ва ўмовах санкцый Захаду.
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з Уладзімірам Пуціным, на якіх абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах і міжнародную праблематыку, паведамляе Telegram-канал "Пул першага".
У прэс-службе беларускага лідэра ўдакладнілі, што дамоўленасць аб асабістай сустрэчы была дасягнута яшчэ 1 ліпеня падчас тэлефоннай размовы.
Папярэдні афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Расію адбыўся 28-29 траўня. Тады паведамлялася, што па выніках сустрэчы "быў дасягнуты шэраг дамоўленасцяў".
Лідары дзвюх краін абмеркавалі пастаўкі нафты і газу, у тым ліку кампенсацыю страт ад расійскага падатковага манеўру, супрацоўніцтва ў мытнай і падатковай сферах і развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Што было ў чорным чамаданчыку?
Не абыйшлося і без абмеркавання заходніх санкцый, аднаўлення авіязносін, затрымання Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі. Але больш за ўсё ўвагу прыцягнула таямнічая чорная скрыня.
"Шуму мы, вядома, нарабілі шмат - і па форме, і па змесце. Паколькі гэта выклікала ажыўленую размову і рэзананс (трэба сказаць, ва ўсім свеце) і было шмат розных размоў, я палічыў неабходным сёння сустрэцца з адказнымі асобамі і абмеркаваць пытанні, якія мы абгаворвалі на сустрэчы", - так Лукашэнка каменціраваў сітуацыю тады.
Што тычыцца чорнай скрыні, то ў ёй была інфармацыя пра інцыдэнт з самалётам Ryanair.
"Калі б мы ў адкрыты эфір выклалі ўсе дакументы гэтага чамаданчыка, то, напэўна, шмат было б размоў і было б што абмяркоўваць", - заінтрыгаваў усіх Лукашэнка.
Макей: мы проста
абавязаны выканаць дамову аб Саюзнай дзяржаве
Пяскоў: нягледзячы на Саюзную дзяржаву,
Беларусь - суверэнная краіна