https://bel.sputnik.by/20210714/kreml-abm-kredytnay-padtrymk-belarus-budze-vyznachany--blzheyshy-chas-1054777263.html
Крэмль: аб'ём крэдытнай падтрымкі Беларусі будзе вызначаны ў бліжэйшы час
Крэмль: аб'ём крэдытнай падтрымкі Беларусі будзе вызначаны ў бліжэйшы час
Sputnik Беларусь
Прэзідэнты Беларусі і РФ на перамовах у Санкт-Пецярбургу дамовіліся аб аб'ёмах крэдытнай падтрымкі Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам у РФ. 14.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-14T15:20+0300
2021-07-14T15:20+0300
2021-07-14T15:20+0300
беларусь
крэмль
санкт-пецярбург
прэзідэнт
саюзная дзяржава беларусі і расіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104050/98/1040509813_0:173:1920:1253_1920x0_80_0_0_2663964ac3ebd1c78469f0dd1ae3676d.jpg
МІНСК, 14 ліп - Sputnik. Аб'ём крэдытнай падтрымкі Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам у РФ будзе вызначаны ў бліжэйшы час, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Напярэдадні Пяскоў распавёў, што на перамовах у Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб аб'ёмах крэдытнай падтрымкі Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам у РФ.Прэс-сакратар прэзідэнта РФ адмовіўся назваць канкрэтную суму такой падтрымкі, патлумачыўшы, што яна будзе ўдакладнена "у бліжэйшы час", праца па гэтым пытанні ідзе пастаянна."Праца пастаянная вядзецца - і двухбаковая, і па лініі ўрадаў, там (віцэ-прэм'ер РФ Аляксей - Sputnik) Авярчук працуе, прэм'еры таксама працуюць", - адзначыў Пяскоў.Перамовы ў Санкт-ПецярбургуБеларускі лідэр адправіўся ў паўночную сталіцу РФ у аўторак 13 ліпеня. Як заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі, дамоўленасць аб асабістай сустрэчы была дасягнута яшчэ 1 ліпеня падчас тэлефоннай размовы паміж кіраўнікамі дзяржаў.Гутарка з перапынкам на сумесны абед доўжылася 5 гадзін і 20 хвілін. Прэзідэнты на гэты раз вырашылі не рабіць заявы для прэсы.Гэтая сустрэча ў Санкт-Пецярбургу стала ўжо чацвёртай для Лукашэнкі і Пуціна ў 2021-м годзе, да гэтага беларускі кіраўнік двойчы прылятаў у Сочы і адзін раз у Маскву.Па выніках перамоў лідэры дзвюх краін дамовіліся, што цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе не будзе індэксавацца і захаваецца на ўзроўні 2021-га, яны таксама выпрацавалі крокі ў мытнай сферы, энергетыцы і падатках.Чытайце таксама:
беларусь
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104050/98/1040509813_0:0:1920:1440_1920x0_80_0_0_da15a6e7555c566c72f626d3c9b4736c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, крэмль, санкт-пецярбург, прэзідэнт
беларусь, крэмль, санкт-пецярбург, прэзідэнт
Крэмль: аб'ём крэдытнай падтрымкі Беларусі будзе вызначаны ў бліжэйшы час
Прэзідэнты Беларусі і РФ на перамовах у Санкт-Пецярбургу дамовіліся аб аб'ёмах крэдытнай падтрымкі Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам у РФ.
МІНСК, 14 ліп - Sputnik. Аб'ём крэдытнай падтрымкі Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам у РФ будзе вызначаны ў бліжэйшы час, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Напярэдадні Пяскоў распавёў, што на перамовах у Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб аб'ёмах крэдытнай падтрымкі Беларусі ў сувязі з падатковым манеўрам у РФ.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ адмовіўся назваць канкрэтную суму такой падтрымкі, патлумачыўшы, што яна будзе ўдакладнена "у бліжэйшы час", праца па гэтым пытанні ідзе пастаянна.
"Праца пастаянная вядзецца - і двухбаковая, і па лініі ўрадаў, там (віцэ-прэм'ер РФ Аляксей - Sputnik) Авярчук працуе, прэм'еры таксама працуюць", - адзначыў Пяскоў.
Перамовы ў Санкт-Пецярбургу
Беларускі лідэр адправіўся ў паўночную сталіцу РФ у аўторак 13 ліпеня. Як заявілі ў прэс-службе Лукашэнкі, дамоўленасць аб асабістай сустрэчы была дасягнута яшчэ 1 ліпеня падчас тэлефоннай размовы паміж кіраўнікамі дзяржаў.
Гутарка з перапынкам на сумесны абед доўжылася 5 гадзін і 20 хвілін. Прэзідэнты на гэты раз вырашылі не рабіць заявы для прэсы.
Гэтая сустрэча ў Санкт-Пецярбургу стала ўжо чацвёртай для Лукашэнкі і Пуціна ў 2021-м годзе, да гэтага беларускі кіраўнік двойчы прылятаў у Сочы і адзін раз у Маскву.
Па выніках перамоў лідэры дзвюх краін дамовіліся, што цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе не будзе індэксавацца і захаваецца на ўзроўні 2021-га, яны таксама выпрацавалі крокі ў мытнай сферы, энергетыцы і падатках.
Пуцін і Лукашэнка
дамовіліся аб цане на газ ў 2022 годзе
Лукашэнка: Беларусь вытрымае
санкцыі ЗахадуПуцін: нягледзячы на санкцыі
знешні доўг Беларусі скараціўся на 2,5%