https://bel.sputnik.by/20210714/lukashenka--putsn-yashche-raz-sustrenutstsa-vosen-1054789936.html
Лукашэнка і Пуцін яшчэ раз сустрэнуцца ўвосень
Лукашэнка і Пуцін яшчэ раз сустрэнуцца ўвосень
Sputnik Беларусь
У 2021-м Пуцін і Лукашэнка сустракаліся асабіста ўжо чатыры разы, апошні раз -13 ліпеня. 14.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-14T17:30+0300
2021-07-14T17:30+0300
2021-07-14T17:30+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0d/1054726509_0:0:2885:1623_1920x0_80_0_0_9cc6e99a241c406df25a23c7020074ab.jpg
МІНСК, 14 ліп - Sputnik. Лідэры Беларусі і Расіі восенню правядуць пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, распавяла прэс-сакратар беларускага прэзідэнта Наталля Эйсмант.Яна распавяла, што падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу абмяркоўваліся некалькі асноўных блокаў пытанняў. Першы тычыўся супрацоўніцтва ў эканоміцы і фінансавай сферы.Супрацьдзеянне санкцыямІ патлумачыла, што беларускія банкі будуць падтрыманы "неабходнымі аб'ёмамі рэсурсаў для ажыццяўлення гандлёвых аперацый". Паводле яе слоў, у гэтым жа блоку абмяркоўваліся пытанні бесперабойных паставак вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь. Як адзначыла Эйсмант, цана на прыродны газ ў 2022 годзе павінна быць не большай за цану 2021-га, хоць "канчаткова яна будзе вызначана да канца гэтага года".Другі блок тычыўся інтэграцыйнай тэматыкі, дадала яна. Паводле яе слоў, завершана праца над Саюзнымі праграмамі па гарманізацыі падатковага заканадаўства і ўзаемадзеянню ў мытнай сферы.І рашэнне па падатках і мытніПрэс-сакратар беларускага лідэра адзначыла, што знойдзеныя рашэнні па падатковаму манеўру ў Расіі ў галіне перапрацоўкі нафты, кампенсацыі страт Рэспублікі Беларусь ад манеўру.Трэці блок: бяспека і абарона, супрацьдзеянне тэрарызму, кіберзлачыннасці.Таксама, па яе словах, абмяркоўваліся транспартна-лагістычныя праблемы - ад абнаўлення транспартных зносін паміж краінамі да павелічэння колькасці рэйсаў і пашырэння геаграфіі палётаў "Белавія" ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Сочы і іншыя гарады Расіі.Прэс-сакратар заўважыла, што фінальныя рашэнні па шэрагу пытанняў, якія абмяркоўваліся, будуць разглядацца на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0d/1054726509_116:0:2845:2047_1920x0_80_0_0_d2738ef9189b2365e5483002cd3c4d71.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, саюзная дзяржава
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, саюзная дзяржава
Лукашэнка і Пуцін яшчэ раз сустрэнуцца ўвосень
У 2021-м Пуцін і Лукашэнка сустракаліся асабіста ўжо чатыры разы, апошні раз -13 ліпеня.
МІНСК, 14 ліп - Sputnik. Лідэры Беларусі і Расіі восенню правядуць пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, распавяла прэс-сакратар беларускага прэзідэнта Наталля Эйсмант.
Яна распавяла, што падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу абмяркоўваліся некалькі асноўных блокаў пытанняў. Першы тычыўся супрацоўніцтва ў эканоміцы і фінансавай сферы.
"Урадам даручана распрацаваць і прыняць сумесны план процідзеяння санкцыям, зняццю пакінутых бар'ераў на пастаўкі беларускай прадукцыі, у тым ліку ў сферы дзяржзакупак", - сказала Эйсмант.
І патлумачыла, што беларускія банкі будуць падтрыманы "неабходнымі аб'ёмамі рэсурсаў для ажыццяўлення гандлёвых аперацый". Паводле яе слоў, у гэтым жа блоку абмяркоўваліся пытанні бесперабойных паставак вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь. Як адзначыла Эйсмант, цана на прыродны газ ў 2022 годзе павінна быць не большай за цану 2021-га, хоць "канчаткова яна будзе вызначана да канца гэтага года".
Другі блок тычыўся інтэграцыйнай тэматыкі, дадала яна. Паводле яе слоў, завершана праца над Саюзнымі праграмамі па гарманізацыі падатковага заканадаўства і ўзаемадзеянню ў мытнай сферы.
І рашэнне па падатках і мытні
Прэс-сакратар беларускага лідэра адзначыла, што знойдзеныя рашэнні па падатковаму манеўру ў Расіі ў галіне перапрацоўкі нафты, кампенсацыі страт Рэспублікі Беларусь ад манеўру.
Трэці блок: бяспека і абарона, супрацьдзеянне тэрарызму, кіберзлачыннасці.
"У гэтай частцы ў краін падыход абсалютна адзіны: ўзаемападтрымка і дамоўленасць дзейнічаць сумесна".
Таксама, па яе словах, абмяркоўваліся транспартна-лагістычныя праблемы - ад абнаўлення транспартных зносін паміж краінамі да павелічэння колькасці рэйсаў і пашырэння геаграфіі палётаў "Белавія" ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Сочы і іншыя гарады Расіі.
Прэс-сакратар заўважыла, што фінальныя рашэнні па шэрагу пытанняў, якія абмяркоўваліся, будуць разглядацца на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
Пуцін і Лукашэнка дамовіліся
аб цане на газ ў 2022 годзе
Лукашэнка: Беларусь вытрымае
санкцыі ЗахадуПуцін: нягледзячы на санкцыі
знешні доўг Беларусі скараціўся на 2,5%