https://bel.sputnik.by/20210714/yuvelry-zmoguts-kuplyats-u-naselntstva-katalzatary--lyambda-zondy-1054722147.html
Ювеліры змогуць купляць у насельніцтва каталізатары і лямбда-зонды?
Ювеліры змогуць купляць у насельніцтва каталізатары і лямбда-зонды?
Sputnik Беларусь
Некаторыя адпрацаваныя каталізатары могуць дасягаць у цане некалькі тысяч долараў - усё залежыць ад колькасці каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў іх, а... 14.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-14T08:55+0300
2021-07-14T08:55+0300
2021-07-14T08:55+0300
аўтамабіль
ювелір
долар
насельніцтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102016/03/1020160339_0:320:3073:2048_1920x0_80_0_0_05c093fe5f5da07ec800fa887cfb0b67.jpg
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Парадак збору ў насельніцтва адпрацаваных аўтамабільных каталізатараў і лямбда-зондаў у якасці лому і адходаў каштоўных металаў вызначаны ў Беларусі, афіцыйны дакумент апублікаваны ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Гэтыя запчасткі ў насельніцтва могуць закупляць юрыдычныя асобы і "ІПэшнікі" пры наяўнасці спецыяльных дазволаў на дзейнасць, звязаную з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі. Да іх можна аднесці і ювеліраў.Здаваць каталізатары і зонды можна непасрэдна ў месцах выканання работ і аказання паслуг, названых у ліцэнзіі. Каталітычныя канвертары прымаюцца ў выглядзе штампаванай абалонкі, якая змяшчае керамічны блок у выглядзе сотаў або металічны блок у выглядзе сотаў з гафрыраванай фальгі. Здаць каталізатар можна ў любым стане - разбураным, аплаўленым, раздробленым, здробненым.Што тычыцца прыёмкі лямбда-зондаў, то яны павінны быць у цэлым выглядзе, з захаваннем усіх элементаў, прадугледжаных канструкцыяй.Каталізатар - гэта аўтамабільны нейтралізатар выхлапных газаў. У ім размяшчаюцца "соты" з напыленнем з паладыю, плаціны, родыю або золата. Прыкладны кошт, па якім можна прадаць "бэушны" каталізатар, залежыць ад колькасці ў ім каштоўных металаў, а таксама ад маркі і стану аўтамабіля. Лямбда-зонд - гэта кіслародны датчык, які дазваляе ацэньваць колькасць паліва, што засталося і не згарэла, альбо кіслароду ў выхлапных газах. У ім таксама ўтрымліваюцца каштоўныя металы, але ў меншай колькасці.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102016/03/1020160339_91:0:2822:2048_1920x0_80_0_0_64dc91713bd4bdb9531666fea4424a15.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аўтамабіль, ювелір, долар, насельніцтва
аўтамабіль, ювелір, долар, насельніцтва
Ювеліры змогуць купляць у насельніцтва каталізатары і лямбда-зонды?
Некаторыя адпрацаваныя каталізатары могуць дасягаць у цане некалькі тысяч долараў - усё залежыць ад колькасці каштоўных металаў, якiя ўтрымлiваюцца ў іх, а таксама ад маркі аўтамабіля.
МІНСК, 13 ліп – Sputnik. Парадак збору ў насельніцтва адпрацаваных аўтамабільных каталізатараў і лямбда-зондаў у якасці лому і адходаў каштоўных металаў вызначаны ў Беларусі, афіцыйны дакумент апублікаваны ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Гэтыя запчасткі ў насельніцтва могуць закупляць юрыдычныя асобы і "ІПэшнікі" пры наяўнасці спецыяльных дазволаў на дзейнасць, звязаную з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі. Да іх можна аднесці і ювеліраў.
Здаваць каталізатары і зонды можна непасрэдна ў месцах выканання работ і аказання паслуг, названых у ліцэнзіі. Каталітычныя канвертары прымаюцца ў выглядзе штампаванай абалонкі, якая змяшчае керамічны блок у выглядзе сотаў або металічны блок у выглядзе сотаў з гафрыраванай фальгі. Здаць каталізатар можна ў любым стане - разбураным, аплаўленым, раздробленым, здробненым.
Што тычыцца прыёмкі лямбда-зондаў, то яны павінны быць у цэлым выглядзе, з захаваннем усіх элементаў, прадугледжаных канструкцыяй.
Каталізатар - гэта аўтамабільны нейтралізатар выхлапных газаў. У ім размяшчаюцца "соты" з напыленнем з паладыю, плаціны, родыю або золата. Прыкладны кошт, па якім можна прадаць "бэушны" каталізатар, залежыць ад колькасці ў ім каштоўных металаў, а таксама ад маркі і стану аўтамабіля. Лямбда-зонд - гэта кіслародны датчык, які дазваляе ацэньваць колькасць паліва, што засталося і не згарэла, альбо кіслароду ў выхлапных газах. У ім таксама ўтрымліваюцца каштоўныя металы, але ў меншай колькасці.
Амаль мільён: тэхагляд прайшоў ужо
кожны чацвёрты кіроўца ў Беларусі
Ці будзе сістэма АСАГА адзінай для грамадзян Расіі і Беларусі
"Формула 1":
Гран-пры Расіі хочуць перанесці з Сочы ў Санкт-Пецярбург