Лукашэнка адкрыў "Славянскі базар" у Віцебску

© пресс-служба президента БеларусиАляксандр Лукашэнка на адкрыцці "Славянскага базару"
Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці Славянскага базару - Sputnik Беларусь, 1920, 15.07.2021
Падпісацца
Прэзідэнт прыбыў у Віцебск на верталёце і адразу адправіўся да Летняга амфітэатра, дзе сабраліся госці фестывалю.
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адкрыў юбілейны трыццаты Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Прэзідэнт з фестывальнай сцэны заявіў, што "Славянскі базар" стаў першай маштабнай культурнай падзеяй пасля развалу СССР.

"Калі былі разарваны тысячы нітак, што звязваюць брацкія народы, ніхто нават уявіць не мог, якая роля была прыгатавана "Славянскаму базару". Тры дзесяцігоддзі таму мы пачалі шлях "праз мастацтва да міра і ўзаемаразумення", і нам удалося ўпісаць сваё свята ў каляндар культурнага жыцця многіх народаў, аб'яднаць аднадумцаў больш чым з 70 краін", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што "Славянскі базар" стаў адным з сімвалаў станаўлення незалежнай Беларусі. Ён падкрэсліў, што захоўваць фестываль удавалася нават у цяжкія часы.
"Пакуль некаторыя будуюць агароджы, Беларусь адчыніла свае дзверы для сяброў", - заявіў Лукашэнка. На яго думку прыязджаючыя артысты, мастакі, рамеснікі з розных краін "гавораць на адной мове - мове дружбы, мастацтва і творчасці", таму "Славянскі базар" працягвае звязваць людзей у свеце, які ўжо даўно не быў так падзелены, як у цяперашні час - гібрыднымі войнамі і пандэміяй.
Прэзідэнт лічыць, што культурная падзея ў Віцебску стала раздражняльнікам для тых, хто супраць адзінства славянскіх народаў і народаў былых саюзных рэспублік.

"Тым, хто не хоча, каб людзі з іншых дзяржаў убачылі Беларусь сваімі вачамі, а не праз прызму фальшывых СМІ і Telegram-каналаў, мы павінны сказаць: прыязджайце да нас, дзверы адчынены", - дадаў прэзідэнт.

Лукашэнка заклікаў краіны і нацыі з дапамогай гэтай культурнай пляцоўкі "ўзводзіць масты, а не сцены, свята захоўваць славянскае брацтва, умацоўваць дружбу з усімі дзяржавамі свету".
Чытайце таксама:
Начное шоу: цырымонія ўзняцця сцяга "Славянскага базару-2021"
Скандалы на "Славянскім базары", якія запомніліся
Відэафакт: у Віцебску адкрылі памятную дошку стваральніку "Славянскага базару"
"Арол і рэшка" для "Славянкі": два варыянты адпачынку на фестывалі
Усё будзе выдатна: Мінкульт аб "Славянскім базары"
Дадатковы цягнік прызначаны з Мінска ў Віцебск
Арганізатары "Славянскага базару": нам ёсць, чым здзівіць гледачоў
Стужка навiн
0