https://bel.sputnik.by/20210715/prezdent-kuby-zayav-ab-vyalkay-kolkasts-paranenykh-u-besparadkakh-1054801337.html
Прэзідэнт Кубы заявіў аб вялікай колькасці параненых у беспарадках
Прэзідэнт Кубы заявіў аб вялікай колькасці параненых у беспарадках
Sputnik Беларусь
Хваляванні на востраве Свабоды ўспыхнулі ў выніку незадаволенасці насельніцтва з-за перабояў з электрычнасцю і пастаўкамі харчавання ва ўмовах пандэміі. 15.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-15T11:49+0300
2021-07-15T11:49+0300
2021-07-15T11:54+0300
куба
харчаванне
пандэмія
прэзідэнт
свабода
насельніцтва
беспарадкі
электрычнасць
востраў
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0f/1054798817_0:161:3069:1887_1920x0_80_0_0_764be509c0a28f1dfe1931f457883bf9.jpg
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель заявіў, што сярод прыхільнікаў дзеючай улады шмат людзей, якія атрымалі траўмы ў выніку сутыкненняў з пратэстуючымі.Раней стала вядома, што 11 ліпеня ў кубінскай сталіцы і некаторых буйных гарадах адбыліся шматтысячныя акцыі пратэсту, незадаволеных дзеяннямі ўлад. Пратэсты справакаваны пандэміяй каронавіруса, якая прывяла да цяжкасцяў з доступам да электраэнергіі і харчавання.Нападзенні на рэвалюцыянераўМігель Дыяс-Канель падкрэсліў, што ў сацыяльных сетках падчас пратэстаў былі апублікаваны заклікі да гвалту ў дачыненні да "людзей, прызнаных рэвалюцыянерамі". Па гэтай прычыне кіраўнік дзяржавы заклікаў кубінцаў да адзінства, узаемапавагі і захавання грамадскіх норм.Пасля таго, як на Кубе пачаліся пратэсты, прэзідэнт у спецыяльным звароце да прыхільнікаў камуністычнай партыі заклікаў іх выйсці на вуліцы. Пасля гэтага былі арганізаваны праўладныя акцыі на "востраве Свабоды".Газета кубінскай кампартыі Granma паведаміла пра гібель аднаго ўдзельніка нядзельных дэманстрацый і пацярпелых сярод маніфестантаў і супрацоўнікаў паліцыі.Што зараз адбываецца на "востраве Свабоды"?У цяперашні час у Гаване частка паліцэйскіх нарадаў ужо знята з узмоцненага дзяжурства. Патруляванне ў кубінскай сталіцы захавана на галоўнай набярэжнай Малекон і ў ваколіцах Капітолія.Паводле афіцыйных дадзеных кубінскіх улад у сераду ў Гаване і ваколіцах не былі зафіксаваны пратэстныя акцыі. Мабільны інтэрнэт пачаў часткова працаваць.Пры гэтым доступ у Facebook, WhatsApp і Instagram абмежаваны. Крамы і кафэ працуюць у адпаведнасці з санітарнымі нормамі, уведзенымі для прадухілення распаўсюджвання каронавіруса.Чытайце таксама:
куба
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0f/1054798817_170:0:2899:2047_1920x0_80_0_0_7a73d7102f4995dc2d93e93b8956be00.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
куба, харчаванне, пандэмія, прэзідэнт, свабода, насельніцтва, беспарадкі, электрычнасць, востраў, у свеце
куба, харчаванне, пандэмія, прэзідэнт, свабода, насельніцтва, беспарадкі, электрычнасць, востраў, у свеце
Прэзідэнт Кубы заявіў аб вялікай колькасці параненых у беспарадках
11:49 15.07.2021 (абноўлена: 11:54 15.07.2021) Хваляванні на востраве Свабоды ўспыхнулі ў выніку незадаволенасці насельніцтва з-за перабояў з электрычнасцю і пастаўкамі харчавання ва ўмовах пандэміі.
МІНСК, 15 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель заявіў, што сярод прыхільнікаў дзеючай улады шмат людзей, якія атрымалі траўмы ў выніку сутыкненняў з пратэстуючымі.
Раней стала вядома, што 11 ліпеня ў кубінскай сталіцы і некаторых буйных гарадах адбыліся шматтысячныя акцыі пратэсту, незадаволеных дзеяннямі ўлад. Пратэсты справакаваны пандэміяй каронавіруса, якая прывяла да цяжкасцяў з доступам да электраэнергіі і харчавання.
Нападзенні на рэвалюцыянераў
"Яны абараняюць свае матывы і сваю праўду, і ў нас ёсць шмат калег, шмат людзей з гэтага народу, якія атрымалі траўмы - іх білі і закідвалі камянямі", - сказаў прэзідэнт Кубы падчас выступлення, якое апублікаваў канал Caribe.
Мігель Дыяс-Канель падкрэсліў, што ў сацыяльных сетках падчас пратэстаў былі апублікаваны заклікі да гвалту ў дачыненні да "людзей, прызнаных рэвалюцыянерамі". Па гэтай прычыне кіраўнік дзяржавы заклікаў кубінцаў да адзінства, узаемапавагі і захавання грамадскіх норм.
Пасля таго, як на Кубе пачаліся пратэсты, прэзідэнт у спецыяльным звароце да прыхільнікаў камуністычнай партыі заклікаў іх выйсці на вуліцы. Пасля гэтага былі арганізаваны праўладныя акцыі на "востраве Свабоды".
Газета кубінскай кампартыі Granma паведаміла пра гібель аднаго ўдзельніка нядзельных дэманстрацый і пацярпелых сярод маніфестантаў і супрацоўнікаў паліцыі.
Што зараз адбываецца на "востраве Свабоды"?
У цяперашні час у Гаване частка паліцэйскіх нарадаў ужо знята з узмоцненага дзяжурства. Патруляванне ў кубінскай сталіцы захавана на галоўнай набярэжнай Малекон і ў ваколіцах Капітолія.
Паводле афіцыйных дадзеных кубінскіх улад у сераду ў Гаване і ваколіцах не былі зафіксаваны пратэстныя акцыі. Мабільны інтэрнэт пачаў часткова працаваць.
Пры гэтым доступ у Facebook, WhatsApp і Instagram абмежаваны. Крамы і кафэ працуюць у адпаведнасці з санітарнымі нормамі, уведзенымі для прадухілення распаўсюджвання каронавіруса.
Прэзідэнт Кубы: мы
чакаем беларускіх інвестыцый у нашу краіну