У Беларусі рэзка змянілі правілы самаізаляцыі па каронавірусе

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкМалады чалавек на балконе шматкватэрнага дома
Малады чалавек на балконе шматкватэрнага дома - Sputnik Беларусь, 1920, 16.07.2021
Падпісацца
Для некаторых катэгорый грамадзян абавязковая самаізаляцыя адменена, для астатніх - скарочана.
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Беларускі ўрад адмяняе абавязковы каранцін для вакцынаваных ад COVID-19 і скарачае тэрмін самаізаляцыі па каронавірусе з дзесяці да сямі дзён для тых, хто не прышчэплены. Адпаведная пастанова прынята Саветам міністраў і размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Такім чынам Саўмін скарэкціраваў пастанову №401, рашэнне тычыцца беларусаў, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Каму не патрэбны каранцін

Абавязковая самаізаляцыя скасавана для прыбываючых на тэрыторыю Беларусі асоб, у якіх ёсць сертыфікат аб праведзеным курсе вакцынацыі ад COVID-19. Пры гэтым апошняя прышчэпка ад каронавіруса павінна быць зроблена не менш чым за 1 месяц і не больш чым за 12 месяцаў да даты перасячэння Дзяржаўнай мяжы Беларусі.
Акрамя таго, адменена неабходнасць знаходжання на каранціне для замежных грамадзян, якія прыязджаюць у рэспубліку па бязвізу для правядзення вакцынацыі супраць COVID-19 на платнай аснове.

Скарочаная самаізаляцыя

Сямідзённы каранцін (раней - дзесяць дзён) будзе тычыцца непрышчэпленых асоб:
кантактаў першага ўзроўню з асобамі, якія хварэюць на каронавірус;
беларусаў і замежнікаў, якія прыбылі з краін "чырвонай зоны", у тым ліку якія рухаліся транзітам.
Нагадаем, па стане на 16 чэрвеня 2021, у "чырвонай зоне" знаходзяцца 132 дзяржавы.
Для пацвярджэння адсутнасці захворвання на COVID-19 можна выкарыстоўваць вынік ПЦР-тэста на папяровым носьбіце ці ў электронным выглядзе, у тым ліку ў сістэме "Падарожнічаю без COVID-19".
Гэта тычыцца замежнікаў, якія дасягнулі 6-гадовага ўзросту (выключэнне - якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі), што прыбываюць у рэспубліку.
Важная дэталь: грамадзяне дзяржаў-членаў ЕАЭС (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія), якія дасягнулі 6 гадоў, прад'яўляюць адмоўны вынік толькі праз мабільную праграму.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Чытайце таксама:
Мінздароўя прапаноўваюць адмяніць самаізаляцыю пасля адпачынку ў Турцыі і Грузіі
Мінаховы здароўя абнавіла пералік краін, па прыбыцці з якіх патрэбна самаізаляцыя
"Падарожнічаю без COVID-19": пакрокава аб праграме
Стужка навiн
0