https://bel.sputnik.by/20210716/vyarkhony-sud-ne-zadavol-skargu-advakata-kalesnkavay-1054914038.html
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адвакатаў Калеснікавай
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адвакатаў Калеснікавай
Sputnik Беларусь
Разгляд скаргі прайшоў за зачыненымі дзвярыма, саму абвінавачаную ў суд з СІЗА не прывезлі. 16.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-16T14:48+0300
2021-07-16T14:48+0300
2021-07-16T14:48+0300
вярхоўны суд рб
адвакаты
марыя калеснікава
скарга
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/10/1054910127_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_2dd60b738d9703043accbf54bb25014f.jpg
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу адвакатаў апазіцыйнага палітыка Марыі Калеснікавай на падаўжэнне ёй тэрмінаў утрымання пад вартай да 1 жніўня.Прадстаўніка перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі Калеснікаву затрымалі ў пачатку верасня 2020 года. Першапачаткова ёй было прад'яўлена абвінавачанне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, потым былі яшчэ узбуджаны крымінальныя справы.Калеснікава спачатку змяшчалася ў "следчай турме" у Жодзіна, потым яе перавезлі ў Мінск, на "Валадарку". Ёй некалькі разоў падаўжалі час утрымання пад вартай, апошні раз - да 1 жніўня.У Калеснікавай за час следства памяняўся адвакат - раней яе абараняла Людміла Казак, але Мінюст пазбавіў яе ліцэнзіі.Як раней паведамлялася, справа ў дачыненні да Калеснікавай і юрыста Максіма Знака ўжо ў Мінскім абласным судзе, але дата разгляду яшчэ не прызначана.Яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 361-1 КК.Паводле Крымінальнага кодэкса, ч. 1 арт. 357 ("Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады") прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі, ч. 3 арт. 361 ( "Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы") - да 5 гадоў пазбаўлення волі, і ч. 1 арт. 361-1 ("Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання") - да 7 гадоў пазбаўлення волі.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/10/1054910127_172:0:2901:2047_1920x0_80_0_0_3929ed0ed5ece6d46c6d807ef3849108.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вярхоўны суд рб, адвакаты, марыя калеснікава, скарга
вярхоўны суд рб, адвакаты, марыя калеснікава, скарга
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адвакатаў Калеснікавай
Разгляд скаргі прайшоў за зачыненымі дзвярыма, саму абвінавачаную ў суд з СІЗА не прывезлі.
МІНСК, 16 ліп – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу адвакатаў апазіцыйнага палітыка Марыі Калеснікавай на падаўжэнне ёй тэрмінаў утрымання пад вартай да 1 жніўня.
Прадстаўніка перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі Калеснікаву затрымалі ў пачатку верасня 2020 года. Першапачаткова ёй было прад'яўлена абвінавачанне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, потым былі яшчэ узбуджаны крымінальныя справы.
Калеснікава спачатку змяшчалася ў "следчай турме" у Жодзіна, потым яе перавезлі ў Мінск, на "Валадарку". Ёй некалькі разоў падаўжалі час утрымання пад вартай, апошні раз - да 1 жніўня.
"Суд не задаволіў скаргу абароны Калеснікавай на падаўжэнне ёй тэрміну ўтрымання пад вартай", - паведамілі Sputnik у пятніцу крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання крымінальнай справы.
У Калеснікавай за час следства памяняўся адвакат - раней яе абараняла Людміла Казак, але Мінюст пазбавіў яе ліцэнзіі.
Як раней паведамлялася, справа ў дачыненні да Калеснікавай і юрыста Максіма Знака ўжо ў Мінскім абласным судзе, але дата разгляду яшчэ не прызначана.
Яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 361-1 КК.
Паводле Крымінальнага кодэкса, ч. 1 арт. 357 ("Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады") прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі, ч. 3 арт. 361 ( "Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы") - да 5 гадоў пазбаўлення волі, і ч. 1 арт. 361-1 ("Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання") - да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Генпракуратура:
у суд накіравана справа ў дачыненні да Калеснікавай і Знака
Абарона Калеснікавай папрасіла СК адпусціць апазіцыйнага палітыка
пад закладСустрэча Лукашэнкі з апазіцыяй: улады патлумачылі,
чаму не было КалеснікавайКалеснікавай прад'яўлена абвінавачанне
ў закліках да звяржэння ўладыДзяржпагранкамітэт
пацвердзіў затрыманне Калеснікавай на мяжы з Украінай