Літоўскі візавы цэнтр у Мінску аднаўляе выдачу дакументаў

© SputnikШэнгенская віза
Шэнгенская віза - Sputnik Беларусь, 1920, 18.07.2021
Падпісацца
Усе візавыя заявы будуць разглядацца выключна ў пасольстве Літвы ў Мінску.
МІНСК, 18 ліп - Sputnik. Літоўскі візавы цэнтр у Мінску аднаўляе выдачу дакументаў, паведамляецца на сайце VFS Global, афіцыйнага партнёра Пасольства Літвы ў Рэспубліцы Беларусь.
Нагадаем, візавы цэнтр у Мінску перастаў прымаць дакументы 8 ліпеня, візавы цэнтр у Гродна - 7 ліпеня. Напярэдадні, 6 ліпеня, МЗС Беларусі прыняў рашэнне скараціць дыппрадстаўніцтва Літвы да аднаго супрацоўніка консульскай службы і трох чалавек адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу.
З 19 ліпеня зноў будуць выдаваць шэнгенскія візы катэгорый C і D, гаворыцца ў паведамленні візавага цэнтра.

"Звяртаем Вашу ўвагу, што ўсе візавыя заявы будуць разглядацца ў Пасольстве Літоўскай Рэспублікі г. Мінска згодна з патрабаваннямі дадзенага Пасольства", - адзначылі ў цэнтры.

Візавы цэнтр пасольства знаходзіцца па адрасе: вул. Бабруйская, 6, у гандлёва-забаўляльным цэнтры Galileo.

Правілы ўезду з улікам каронавіруса

Нагадаем, што з 1 ліпеня 2021 года на ўсёй тэрыторыі Літвы адменены каранцінныя абмежаванні. Аднак рэжым экстрэмальнай сітуацыі ў краіне захоўваецца.
Каб заехаць на тэрыторыю Літвы, трэба запоўніць анкету на сайце Міністэрства аховы здароўя і прад'явіць адмоўны тэст на каронавірус. Жорсткага патрабавання няма: гэта можа быць і ПЦР-тэст (зроблены не раней чым за 72 гадзіны да прыбыцця) і тэст на антыген (яго трэба рабіць не раней чым за 48 гадзін).
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
Беларусь скароціць да мінімуму дыппрадстаўніцтва Літвы ў краіне
Стужка навiн
0