https://bel.sputnik.by/20210718/padtaplenn-darog--zatrymka-tsyagnko-u-mns-raspavyal-pra-nastupstvy-nepagadz-1054950728.html
Падтапленні дарог і затрымка цягнікоў: у МНС распавялі пра наступствы непагадзі
Падтапленні дарог і затрымка цягнікоў: у МНС распавялі пра наступствы непагадзі
Sputnik Беларусь
За мінулыя суткі парушалася электразабеспячэнне 532 населеных пунктаў. Паводле даных на 6 раніцы нядзелі, у 31 з іх работы па аднаўленні электразабеспячэння... 18.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-18T10:25+0300
2021-07-18T10:25+0300
2021-07-18T10:25+0300
мнс беларусі
непагадзь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/11/1054944798_0:0:2048:1153_1920x0_80_0_0_a20954e4cfae393f154359dbd139e0c1.jpg
МІНСК, 18 ліп - Sputnik. Навальнічны фронт прайшоў па тэрыторыі Беларусі ў суботу, 17 ліпеня, аб наступствах распавялі ў МНС рэспублікі.З-за моцных парываў ветру, якія дасягалі 24 метраў у секунду, пацярпеў 21 населены пункт (18 у Гродзенскай і 3 у Мінскай абласцях). Пашкоджаны дахі 14 пабудоў (палова - жылыя дамы, палова - сельгаспабудовы).Зафіксавана 49 выпадкаў падзення дрэў: 21 выпадак - у Мінскай, 11 - у Гродзенскай, чатыры - у Магілёўскай, тры - у Гомельскай абласцях, па пяць - у Брэсцкай вобласці і ў Мінску.Удар маланкі прывёў да гібелі маладой дзяўчыны, яшчэ чатыры чалавекі былі шпіталізаваны з траўмамі.На двух чыгуначных перагонах ( "Куранец-Маладзечна" у Вілейскім і "Вілейка-Маладзечна" у Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці) на пуці ўпалі дрэвы, што прывяло да затрымкі руху трох пасажырскіх цягнікоў. Затрымка склала ад сямі хвілін да дзвюх гадзін.З-за дажджу былі падтоплены шэсць участкаў дарог у Гродна, пяць - у Мінску. У сталіцы па гэтай прычыне быў спынены рух 20 аўтобусных, 15 тралейбусных і 5 трамвайных маршрутаў. Затрымка склала ад 17 хвілін да 3 гадзін 34 хвілін.Як удакладнілі ў "Белэнэрга", за мінулыя суткі парушалася электразабеспячэнне 532 населеных пунктаў (з іх 240 у Мінскай, 118 - у Віцебскай, 9 - у Гродзенскай, 40 - у Магілёўскай, 23 - у Гомельскай і 12 - у Брэсцкай абласцях). Паводле даных на 6 раніцы нядзелі, у 31 населеным пункце яшчэ працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/11/1054944798_0:0:2048:1536_1920x0_80_0_0_df0bd820edb45972d079e8a8271e37f4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мнс беларусі, непагадзь
Падтапленні дарог і затрымка цягнікоў: у МНС распавялі пра наступствы непагадзі
За мінулыя суткі парушалася электразабеспячэнне 532 населеных пунктаў. Паводле даных на 6 раніцы нядзелі, у 31 з іх работы па аднаўленні электразабеспячэння яшчэ працягваюцца.
МІНСК, 18 ліп - Sputnik. Навальнічны фронт прайшоў па тэрыторыі Беларусі ў суботу, 17 ліпеня, аб наступствах распавялі ў МНС рэспублікі.
З-за моцных парываў ветру, якія дасягалі 24 метраў у секунду, пацярпеў 21 населены пункт (18 у Гродзенскай і 3 у Мінскай абласцях). Пашкоджаны дахі 14 пабудоў (палова - жылыя дамы, палова - сельгаспабудовы).
Зафіксавана 49 выпадкаў падзення дрэў: 21 выпадак - у Мінскай, 11 - у Гродзенскай, чатыры - у Магілёўскай, тры - у Гомельскай абласцях, па пяць - у Брэсцкай вобласці і ў Мінску.
Удар маланкі прывёў да гібелі маладой дзяўчыны, яшчэ чатыры чалавекі былі шпіталізаваны з траўмамі.
На двух чыгуначных перагонах ( "Куранец-Маладзечна" у Вілейскім і "Вілейка-Маладзечна" у Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці) на пуці ўпалі дрэвы, што прывяло да затрымкі руху трох пасажырскіх цягнікоў. Затрымка склала ад сямі хвілін да дзвюх гадзін.
З-за дажджу былі падтоплены шэсць участкаў дарог у Гродна, пяць - у Мінску. У сталіцы па гэтай прычыне быў спынены рух 20 аўтобусных, 15 тралейбусных і 5 трамвайных маршрутаў. Затрымка склала ад 17 хвілін да 3 гадзін 34 хвілін.
Як удакладнілі ў "Белэнэрга", за мінулыя суткі парушалася электразабеспячэнне 532 населеных пунктаў (з іх 240 у Мінскай, 118 - у Віцебскай, 9 - у Гродзенскай, 40 - у Магілёўскай, 23 - у Гомельскай і 12 - у Брэсцкай абласцях). Паводле даных на 6 раніцы нядзелі, у 31 населеным пункце яшчэ працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння.