https://bel.sputnik.by/20210718/vyznachany-ladalnk-zalatoy-palmavay-galny-kanskaga-knafestyvalyu-1054949471.html
Вызначаны ўладальнік Залатой пальмавай галіны Канскага кінафестывалю
Вызначаны ўладальнік Залатой пальмавай галіны Канскага кінафестывалю
Sputnik Беларусь
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла ў суботу ў галоўнай зале Палаца фестываляў і кангрэсаў на набярэжнай Круазэт ў Францыі. 18.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-18T10:46+0300
2021-07-18T10:46+0300
2021-07-18T10:46+0300
канскі кінафестываль
узнагарода
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/11/1054947184_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_82279596f816769ab3b41e0d3b99d265.jpg
МІНСК, 18 ліп - Sputnik. Залатую пальмавую галіну - галоўную ўзнагароду 74-га Канскага кінафестывалю - атрымаў фільм "Тытан" французскага рэжысёра Джуліі Дзюкарно.Гран-Пры фестывалю ўдастоены фільмы "Купэ нумар шэсць" фінскага рэжысёра Юха Куосманена і "Герой" іранца Асгара Фархадзі.Лепшым рэжысёрам стаў француз Леас Каракс за фільм "Анэт".Прыз за лепшую мужчынскую ролю атрымаў амерыканскі акцёр Калеб Лэндру Джонс, які сыграў у фільме Джасціна Курзеля "Нітра".У жаночай намінацыі перамагла нарвежская актрыса Рэнаце Рэйнсве, яна знялася ў фільме "Горшы чалавек на свеце" (рэжысёр Ёакім Трыер).Карцінай з лепшым сцэнарам прызнана работа японскага рэжысёра Рюсукэ Хамагуці - "Сядзь за руль маёй машыны".Прыз журы дастаўся двум фільмам: "Калена Ахеда" (ізраільскі рэжысёр Надаў Лапід) і "Памяць" (рэжысёр з Тайланда Апічатпонг Вірасетакул).Ганаровую Залатую пальмавую галіну ўручылі італьянскаму акцёру і рэжысёру Марка Белакё. Раней аналагічную ўзнагароду атрымала Джодзі Фостэр.Усяго ў асноўнай праграме фестывалю бралі ўдзел 24 карціны, таксама сярод фільмаў была карціна расійскага рэжысёра Кірыла Сярэбранікава "Пятровы у грыпе". Журы ўзначальваў амерыканскі рэжысёр і акцёр Спайк Лі.Цырымонія адкрыцця фестывалю адбылася на Блакітным беразе ў аўторак, 6 ліпеня. Міжнародны кінаагляд завяршыўся ў суботу, 17 лiпеня
https://bel.sputnik.by/20210707/dogachakanae-adkrytsts-kan-lepshyya-vobrazy-zorak-na-chyrvonay-darozhtsy-1054518834.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/11/1054947184_199:0:2930:2048_1920x0_80_0_0_15140e32ae64cb3aa732aa23a16046c9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
канскі кінафестываль, узнагарода
канскі кінафестываль, узнагарода
Вызначаны ўладальнік Залатой пальмавай галіны Канскага кінафестывалю
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла ў суботу ў галоўнай зале Палаца фестываляў і кангрэсаў на набярэжнай Круазэт ў Францыі.
МІНСК, 18 ліп - Sputnik. Залатую пальмавую галіну - галоўную ўзнагароду 74-га Канскага кінафестывалю - атрымаў фільм "Тытан" французскага рэжысёра Джуліі Дзюкарно.
Гран-Пры фестывалю ўдастоены фільмы "Купэ нумар шэсць" фінскага рэжысёра Юха Куосманена і "Герой" іранца Асгара Фархадзі.
Лепшым рэжысёрам стаў француз Леас Каракс за фільм "Анэт".
Прыз за лепшую мужчынскую ролю атрымаў амерыканскі акцёр Калеб Лэндру Джонс, які сыграў у фільме Джасціна Курзеля "Нітра".
У жаночай намінацыі перамагла нарвежская актрыса Рэнаце Рэйнсве, яна знялася ў фільме "Горшы чалавек на свеце" (рэжысёр Ёакім Трыер).
Карцінай з лепшым сцэнарам прызнана работа японскага рэжысёра Рюсукэ Хамагуці - "Сядзь за руль маёй машыны".
Прыз журы дастаўся двум фільмам: "Калена Ахеда" (ізраільскі рэжысёр Надаў Лапід) і "Памяць" (рэжысёр з Тайланда Апічатпонг Вірасетакул).
Ганаровую Залатую пальмавую галіну ўручылі італьянскаму акцёру і рэжысёру Марка Белакё. Раней аналагічную ўзнагароду атрымала Джодзі Фостэр.
Усяго ў асноўнай праграме фестывалю бралі ўдзел 24 карціны, таксама сярод фільмаў была карціна расійскага рэжысёра Кірыла Сярэбранікава "Пятровы у грыпе". Журы ўзначальваў амерыканскі рэжысёр і акцёр Спайк Лі.
Цырымонія адкрыцця фестывалю адбылася на Блакітным беразе ў аўторак, 6 ліпеня. Міжнародны кінаагляд завяршыўся ў суботу, 17 лiпеня