Стала лягчэй: у многіх рэгіёнах Беларусі зняты забароны на наведванне лясоў

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкЛес
Лес - Sputnik Беларусь, 1920, 19.07.2021
Падпісацца
Пасля ліўняў і навальніц, якія прайшліся па тэрыторыі рэспублікі ў выхадныя, колькасць рэгіёнаў, дзе можна хадзіць у лес, павялічылася.
МІНСК, 19 ліп - Sputnik. Забароны і абмежаванні на наведванне грамадзянамі лясных угоддзяў дзейнічаюць у 36 раёнах Беларусі, сведчаць дадзеныя Міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі.
© Photo : Минлесхоз БеларусиКарта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь
Карта запретов и ограничений на посещение лесов в районах Республики Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 19.07.2021
Карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь
Днём раней гэтая лічба была роўная 79. Цалкам забароны на наведвання лясоў знятыя ў Мінскай і Магілёўскай абласцях. Часткова абмежаванні засталіся ў Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцях.
Сіноптыкі прагназуюць прахалоду і дажджы ў бліжэйшы час, таму абмежаванні будуць здымацца.
Сачыць за актуальнай інфармацыяй пра забароны можна па спецыяльнай інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса.
За парушэнне правілаў забароны наведвання лясоў можна атрымаць штраф да 25 базавых велічынь (да 675 рублёў). Калі па віне чалавека загарэўся лес, парушальніку пагражае ад 25 да 50 базавых велічынь (да 1350 рублёў).
Паводле інфармацыі Белгідрамета, тэмпература працягне зніжацца на гэтым тыдні следам за халодным фронтам, які паступае з Еўропы, але будзе па-ранейшаму дастаткова цёпла.
Летні лес, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 19.07.2021
Польскія ўлады шукаюць беларуса за ... уборку смецця ў лесе
Стужка навiн
0