https://bel.sputnik.by/20210719/tonuts-s-bolsh-38-chalavek-zagnul-na-vadze-za-mnuly-tydzen-1054966442.html
Тонуць ўсё больш: 38 чалавек загінулі на вадзе за мінулы тыдзень
Тонуць ўсё больш: 38 чалавек загінулі на вадзе за мінулы тыдзень
Sputnik Беларусь
Супрацоўнікі МНС і ТРВАД ў пятніцу і выхадныя дні ўзмоцнена патрулююць пляжы, каб выключыць няшчасныя выпадкі. 19.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-19T13:18+0300
2021-07-19T13:18+0300
2021-07-19T13:18+0300
мнс беларусі
выратавальнік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/0e/1045157592_0:133:3000:1821_1920x0_80_0_0_6667cbaac4dce86af0c5a9af0ba8895e.jpg
МІНСК, 19 ліп - Sputnik. У Беларусі за мінулы тыдзень патанулі 38 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей, распавялі ў прэс-службе МНС.Гэта больш, чым тыдзень таму: з 5 па 11 ліпеня патанулі 24 чалавекі, у тым ліку адзін непаўнагадовы.У нядзелю, 18 ліпеня, вадалазы ТРВАД вялі пошукі шасці патанулых у розных вадаёмах. Дваіх чалавек супрацоўнікі выратавальнай службы не знайшлі, пошукі будуць працягвацца 19 ліпеня.У цэлым жа за мінулы тыдзень "асводаўцы” выратавалі 43 чалавекі, у тым ліку 17 дзяцей. Ратавальнікі адзначаюць, што ў пятніцу і выхадныя дні яны ўзмоцнена патрулююць пляжы, каб выключыць трагедыі.Рост няшчасных выпадкаў на вадзе адзначаюць у сувязі з анамальнай спякотай, якая была ў Беларусі каля двух тыдняў і зараз пайшла на спад. У МНС падкрэсліваюць, што некаторыя людзі плаваюць у стане алкагольнага ап'янення.Ратавальнікі раяць карыстацца толькі абсталяванымі пляжамі, а калі іх няма, вызначыць месца для купання, праверыўшы яго з пункту гледжання бяспекі. Таксама не рэкамендуецца скакаць з абрываў і выпадковых вышак, не праверыўшы дно, заплываць за буйкі, спрабаваць пераплываць вадаёмы і знаходзіцца доўга ў халоднай вадзе.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/0e/1045157592_198:0:2802:1953_1920x0_80_0_0_f5ba355c8e200209746ea3c71c0f20ba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мнс беларусі, выратавальнік
мнс беларусі, выратавальнік
Тонуць ўсё больш: 38 чалавек загінулі на вадзе за мінулы тыдзень
Супрацоўнікі МНС і ТРВАД ў пятніцу і выхадныя дні ўзмоцнена патрулююць пляжы, каб выключыць няшчасныя выпадкі.
МІНСК, 19 ліп - Sputnik. У Беларусі за мінулы тыдзень патанулі 38 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей, распавялі ў прэс-службе МНС.
Гэта больш, чым тыдзень таму: з 5 па 11 ліпеня патанулі 24 чалавекі, у тым ліку адзін непаўнагадовы.
У нядзелю, 18 ліпеня, вадалазы ТРВАД вялі пошукі шасці патанулых у розных вадаёмах. Дваіх чалавек супрацоўнікі выратавальнай службы не знайшлі, пошукі будуць працягвацца 19 ліпеня.
У цэлым жа за мінулы тыдзень "асводаўцы” выратавалі 43 чалавекі, у тым ліку 17 дзяцей. Ратавальнікі адзначаюць, што ў пятніцу і выхадныя дні яны ўзмоцнена патрулююць пляжы, каб выключыць трагедыі.
Рост няшчасных выпадкаў на вадзе адзначаюць у сувязі з анамальнай спякотай, якая была ў Беларусі каля двух тыдняў і зараз пайшла на спад. У МНС падкрэсліваюць, што некаторыя людзі плаваюць у стане алкагольнага ап'янення.
Ратавальнікі раяць карыстацца толькі абсталяванымі пляжамі, а калі іх няма, вызначыць месца для купання, праверыўшы яго з пункту гледжання бяспекі. Таксама не рэкамендуецца скакаць з абрываў і выпадковых вышак, не праверыўшы дно, заплываць за буйкі, спрабаваць пераплываць вадаёмы і знаходзіцца доўга ў халоднай вадзе.
Вырашыў нарваць багавіння: СК паведаміў
падрабязнасці гібелі рыбака ў Свіслачы
Выратаванне тапельца вачыма відавочцы - відэа
За выхадныя ў Беларусі
патанулі 23 чалавекі, у тым ліку - 4 дзяцей