ЦТ сёлета на 100 балаў здалі 377 абітурыентаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоБез пашпарта і зарэгістраванага пропуска на ЦТ не патрапіць
Без пашпарта і зарэгістраванага пропуска на ЦТ не патрапіць - Sputnik Беларусь, 1920, 19.07.2021
Падпісацца
На цэнтралізаваным тэсціраванні сёлета 24 абітурыенты атрымалі вышэйшыя балы адразу па двух прадметах.
МІНСК, 19 ліп – Sputnik. Цэнтралізаванае тэсціраванне на сто балаў у бягучым годзе здалі больш за 370 абітурыентаў, паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ у нядзелю дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.
Уступная кампанія ў Беларусі выходзіць на фінішную прамую: з 16 ліпеня ўжо пачалі выдаваць сертыфікаты, тыя абітурыенты, якія будуць здаваць ЦТ у рэзервовыя дні, змогуць іх атрымаць з 23 ліпеня. Затым адбудзецца залічэнне ў навучальныя ўстановы.
"Цяпер без рэзервовых дзён можна сказаць, што 377 чалавек атрымалі абсалютныя вынікі. З іх 24 чалавекі атрымалі два абсалютныя вынікі", - сказаў Міксюк.
Ён таксама адзначыў, што былі і абітурыенты, якім зусім крыху не хапіла, каб здаць трэці прадмет на 100 балаў.
Па словах дырэктара РІКВ, у цэлым вынікі цяперашняга ЦТ лепш, чым у мінулым годзе.

Самы паспяховы прадмет

Міксюк распавёў, што самым папулярным прадметам на ЦТ стала руская мова, затым - матэматыка і англійская мова.
"Калі казаць аб прадмеце канкрэтным, то найбольш паспяховым для абітурыентаў была біялогія, па якой было атрымана 76 абсалютных вынікаў", - удакладніў ён.

Змяненні ў ЦТ

Паводле слоў дырэктара інстытута, у бліжэйшы час ніякіх зменаў у схеме правядзення ЦТ не адбудзецца.
"Калі казаць пра цэнтралізаванае тэсціраванне, то гэта ўжо форма выпрабавання, якая склалася, якая ўжо прызнаецца грамадствам як аб'ектыўная, сумленная ацэнка ведаў", - сказаў ён.
Міксюк удакладніў, што, на яго думку, гэтая форма ацэнкі ведаў абітурыентаў будзе захавана. У той жа час нешта можа дапаўняцца, але гэта будзе асобнай тэмай абмеркавання.
Чытайце таксама:
Петрышэнка падвёў вынікі першага этапу ўступнай кампаніі
Мінадукацыі падвяло прамежныя вынікі ЦТ-2021
Прышчэпкі ці каранцін: як замежныя студэнты змогуць уехаць у Расію
Стужка навiн
0