Багата ўпрыгожаную зброю літоўцы ў XIII стагоддзі спальвалі разам з целамі знаці
© Sputnik / Виктор ТолочкоСякера знатнага воіна, інкруставаны срэбрам з зааморфнай фігурай
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Язычніцкія традыцыі балцкіх плямён захоўваліся на першых этапах фарміравання Вялікага Княства Літоўскага. Як архаічныя абрады дапамагаюць аднавіць аблічча літоўскай вайсковай знаці, высвятляў Sputnik.
Беларускія гісторыкі практычна не вывучаюць ранні перыяд фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, калі дзіўны сімбіёз славянскай і балцкай культуры спарадзіў велізарную дзяржаву, якая ўвабрала ў сябе ўсё лепшае ад народаў, што яе засялялі.
Галоўнымі крыніцамі матэрыяльнай культуры XIII стагоддзя застаюцца археалагічныя помнікі: курганы, гарадзішчы і магільнікі. Дзіўным чынам багаты пласт археалагічных помнікаў на паўночным захадзе Беларусі, дзе пакінулі свой след літоўскія плямёны, па-ранейшаму аказваецца слаба вывучаным.
Зараз у музеі гістарычнага факультэта БДУ фарміруецца калекцыя зброі, упрыгожванняў і бытавых прадметаў, якія належалі літоўскай знаці, калі яна яшчэ спавядала язычніцтва. Чаму пахаванні балтаў такія багатыя, даведаўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.
Ваенная эліта Літвы
У ваколіцах самага старажытнага каменнага замка ў Беларусі ў Крэва гісторыкі знайшлі пахаванне літоўскай вайсковай знаці, якое ўдалося дакладна датаваць. Некаторыя знойдзеныя прадметы былі ў высокай ступені захаванасці дзякуючы таму, што яны прайшлі абрад крэмацыі. Трапляючы ў агонь, жалезныя прадметы пакрываюцца акалінай, якая перашкаджае далейшай карозіі металу.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМеч XIII стагоддзя, які быў рытуальна "забіты" - зламаны перад тым, як прайсці крэмацыю
Меч XIII стагоддзя, які быў рытуальна "забіты" - зламаны перад тым, як прайсці крэмацыю
© Sputnik / Виктор Толочко
"Можна вылучыць дату пачатку фарміравання могільніка – 1274 ці 1277 год. Па летапісах нам вядомы паход галіцка-валынскіх князёў і мангола-татар на Наваградак, які ў той момант адваявалі літоўцы. І гэта былі два зімовыя паходы", - распавёў археолаг Яўген Уласавец.
Падчас аблогі літоўцы зачыніліся ў замку, а вакольны горад разбурылі мангола-татары. Цікава, што прадметы матэрыяльнай культуры, знойдзеныя там, супадаюць з тымі рэчамі, што былі выяўлены ў магільніку пад Крэва.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКруглая падвеска з зернем, зробленая ў літоўскім стылі па славянскіх тэхналогіях
Круглая падвеска з зернем, зробленая ў літоўскім стылі па славянскіх тэхналогіях
© Sputnik / Виктор Толочко
"Увесь камплект узбраення вершніка і яго каня, што ў гэтым магільніку, што ў вакольным горадзе ў Наваградку, спустошаным мангола-татарамі, супадае. Там жа былі знойдзены наканечнікі мангольскіх стрэл срэзаней", - адзначыў гісторык.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМангольская страла, так званы срэзань
Мангольская страла, так званы срэзань
© Sputnik / Виктор Толочко
Паводле яго слоў, камплекты кальчуг, ламелярных даспехаў, інкруставаных срэбрам упрыгожванняў, шпор і мячы кажуць пра тое, што яны належалі вузкай праслойцы ваеннай эліты Вялікага Княства Літоўскага. Сярэбраны ўзор з зааморфнай выявай, які ўпрыгожвае сякеру, кажа пра тое, што гэта статусная рэч знатнага воіна.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСякера шляхетнага воіна, інкруставаная срэбрам з зааморфнай фігурай
Сякера шляхетнага воіна, інкруставаная срэбрам з зааморфнай фігурай
© Sputnik / Виктор Толочко
"У радавых людзей такіх рэчаў у прынцыпе не магло быць. У гэтым магільніку былі пахаваны воіны, якія загінулі ў сутыкненні з мангола-татарамі і галіцка-валынскімі князямі. Тады была зіма і выцягнуць мангольскія стрэлы з цел нельга было. Загінулых воінаў перавезлі ў іх вотчыны за Нёман у Гальшаны і Крэва і крэміравалі", - удакладніў Яўген Уласавец.
Самы інфарматыўны помнік рэгіёна
Пры гэтым ён удакладніў, што яму давялося даследаваць асаблівы тып пахаванняў, таму што звычайна сустракаюцца асобныя пахаванні, а тут так званая "пляма крэмацыі". Звычайна цела крэміравалі, прах затым збіралі ў скрыню, а па-над ёй насыпалі курган.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСякера літоўскай знаці з аплаўленым срэбным дэкорам
Сякера літоўскай знаці з аплаўленым срэбным дэкорам
© Sputnik / Виктор Толочко
Тут пасля ваеннага сутыкнення ў канцы XIII стагоддзя трэба было пахаваць адразу шмат цел. Таму былі зроблены насцілы з дрэва, на якіх спальвалі адразу некалькі воінаў. Затым зверху рабілі яшчэ адзін насціл, такім чынам, у зямлі аднаразова ўтвараўся вялікі пласт з паленых вуглёў, костак і прадметаў матэрыяльнай культуры.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМеч XIII стагоддзя, на якім можна разглядзець кляймо на клінку
Меч XIII стагоддзя, на якім можна разглядзець кляймо на клінку
© Sputnik / Виктор Толочко
У Беларусі да апошняга часу не былі вядомыя падобныя пахаванні літоўскай вайсковай знаці, хоць у суседняй Літве іх знойдзены дзесяткі.
Археолаг звярнуў увагу, што знойдзены магільнік з'яўляецца самым паказальным з усіх, таму што не быў знішчаны або пашкоджаны ў выніку антрапагеннага ўздзеяння і "дайшоў да нас у першасным выглядзе".
© Sputnik / Виктор ТолочкоНаканечнік ад ножан мяча з бронзы
Наканечнік ад ножан мяча з бронзы
© Sputnik / Виктор Толочко
"На мой погляд з усяго таго, што ёсць у Літве і ў нас, гэта самы багаты і інфарматыўны помнік у цэлым у рэгіёне. Падобным быў магільнік у Гальшанах, але да нас ён дайшоў у моцна змененым выглядзе з-за сельскагаспадарчых работ і разграблення", - адзначыў ён.
У выніку раскопак удалося знайсці камплекты для двух дзесяткаў дружыннікаў з мячамі, сякерамі, шпорамі, паясамі і ўпрыгожваннямі, інкруставанымі срэбрам.
Зброя мясцовых майстроў
Яўген Уласавец звярнуў увагу на багата дэкарыраваную сякеру, дзе з дапамогай срэбра нанесены зааморфны малюнак. Частка гісторыкаў мяркуе, што гэта можа быць казёл, які лічыўся ахвярнай жывёлай для бога Пяркунаса. Дакладна сцвярджаць гэтага нельга, але падобным чынам упрыгожаныя сякеры знаходзілі і на тэрыторыі Расіі і нават у Чэхіі, куды яны траплялі ў якасці ваенных трафеяў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоШпоры заходнееўрапейскага тыпу з кольцам
Шпоры заходнееўрапейскага тыпу з кольцам
© Sputnik / Виктор Толочко
"Ваенная язычніцкая эліта Вялікага Княства Літоўскага карысталася прадметамі, аформленымі ў агульным стылі. Гэта быў сімбіёз культуры балцкіх плямёнаў - літвы, прусаў і яцвягаў. Яны выкарыстоўвалі інкруставаныя срэбрам сякеры, мячы. Усе гэтыя прадметы мясцовыя", - адзначыў ён.
Праўда, клінкі мячоў маглі мець заходнееўрапейскае паходжанне, потым іх маглі на ўласнае меркаванне даўкамплектаваць гардай, асновай, навершам, наканечнікам ножан і неабходным дэкорам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМеч XIII стагоддзя
Меч XIII стагоддзя
© Sputnik / Виктор Толочко
"Конская збруя таксама ўпрыгожвалася ў адзіным стылі і накладкі многія адрозніваюцца ад тых, што выкарыстоўвалі людзі толькі па памеры. Воін са сваім баявым канём складалі адно цэлае, таму і ў іншы свет сыходзілі разам. Пры пахаванні рэчы рытуальна "забівалі", - растлумачыў гісторык.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАбломкі ад зашпількі плашча з зааморфнымі галовамі
Абломкі ад зашпількі плашча з зааморфнымі галовамі
© Sputnik / Виктор Толочко
Усяго ў калекцыі прадметаў з археалагічнага помніка, знойдзенага пад Крэва, цяпер больш за 150 прадметаў. Прычым вялікая іх частка была адрэстаўравана літоўскімі спецыялістамі. Справа ў тым, што ў Беларусі папросту няма вялікай колькасці спецыялістаў, здольных выканаць такія працы на належным узроўні.
У замку Вялікіх князёў у Вільні была арганізавана спецыяльная выстава, прысвечаная матэрыяльнай культуры ваеннай знаці Вялікага Княства Літоўскага, дзе былі прадстаўлены і знаходкі, зробленыя на беларускай тэрыторыі.
Чытайце таксама:
Міністэрства культуры распавяло, колькі грошаў выдзяляць на рэстаўрацыю замкаў
Хто навучыў беларусаў есці відэльцам і прывёз апельсіны
У Беларусі выбралі культурную сталіцу на 2022 год