https://bel.sputnik.by/20210720/makey-u-dachynenn-da-belarus-dze-gulnya-bez-pravla-1055009611.html
Макей: у дачыненні да Беларусі ідзе гульня без правілаў
Макей: у дачыненні да Беларусі ідзе гульня без правілаў
Sputnik Беларусь
Разам з тым міністр замежных спраў падкрэсліў, што для беларускага боку заўсёды асноватворным быў прынцып дыпламатычнага мірнага вырашэння любых спрэчак. 20.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-20T17:55+0300
2021-07-20T17:55+0300
2023-02-23T14:06+0300
уладзімір макей
міністр
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0c/1046888119_0:0:1392:784_1920x0_80_0_0_d946ed64d79fc29e88ce2175a348d507.jpg
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Тое, што адбываецца ў дачыненні да Беларусі, выходзіць за межы чалавечага разумення, ідзе гульня без правілаў. Пра гэта сёння заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ.Ён падкрэсліў, што для беларускага боку заўсёды асноватворным быў прынцып дыпламатычнага мірнага вырашэння любых спрэчак."Не санкцыйныя шляхам, не, тым больш, вайсковым. І мы гаварылі пра гэта заўсёды. І нават у гэтых умовах, калі супраць Беларусі фактычна развязана гандлёва-эканамічная, палітычная вайна, аж да тэрарыстычных пагроз, мы лічым, што ёсць магчымасць для дыялогу".Уладзімір Макей сказаў, што Беларусь не збіраецца спальваць за сабой масты: "Мы заўсёды кажам нашым партнёрам аб тым, што неабходна спыніцца, задумацца, да чаго могуць прывесці тыя ці іншыя дзеянні, і выпрацаваць такія крокі, якія дазволілі б супакоіць сітуацыю і не парушаць далікатную стабільнасць у рэгіёне".Паводле яго ацэнкі, з Беларусі хочуць зрабіць другую Украіну, але ў такім выпадку "гэта будзе яшчэ больш гарачая кропка на карце". "І мы, натуральна, рашуча маем намер не дапусціць гэтага", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0c/1046888119_78:0:1315:928_1920x0_80_0_0_75a08c9ab69f39477745bee1886b80cc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір макей, міністр, беларусь
уладзімір макей, міністр, беларусь
Макей: у дачыненні да Беларусі ідзе гульня без правілаў
17:55 20.07.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Разам з тым міністр замежных спраў падкрэсліў, што для беларускага боку заўсёды асноватворным быў прынцып дыпламатычнага мірнага вырашэння любых спрэчак.
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Тое, што адбываецца ў дачыненні да Беларусі, выходзіць за межы чалавечага разумення, ідзе гульня без правілаў. Пра гэта сёння заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ.
"Безадказнасць і поўная непрадказальнасць з боку Захаду - гэта сёння становіцца абсалютнай нормай іх паводзін... І нам у гэтай сітуацыі спрабаваць гуляць па нейкіх правілах таксама вельмі складана. Таму мы будзем вымушаныя рэагаваць адэкватна развіццю абстаноўкі", - заявіў кіраўнік МЗС.
Ён падкрэсліў, што для беларускага боку заўсёды асноватворным быў прынцып дыпламатычнага мірнага вырашэння любых спрэчак.
"Не санкцыйныя шляхам, не, тым больш, вайсковым. І мы гаварылі пра гэта заўсёды. І нават у гэтых умовах, калі супраць Беларусі фактычна развязана гандлёва-эканамічная, палітычная вайна, аж да тэрарыстычных пагроз, мы лічым, што ёсць магчымасць для дыялогу".
Уладзімір Макей сказаў, што Беларусь не збіраецца спальваць за сабой масты: "Мы заўсёды кажам нашым партнёрам аб тым, што неабходна спыніцца, задумацца, да чаго могуць прывесці тыя ці іншыя дзеянні, і выпрацаваць такія крокі, якія дазволілі б супакоіць сітуацыю і не парушаць далікатную стабільнасць у рэгіёне".
Паводле яго ацэнкі, з Беларусі хочуць зрабіць другую Украіну, але ў такім выпадку "гэта будзе яшчэ больш гарачая кропка на карце". "І мы, натуральна, рашуча маем намер не дапусціць гэтага", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Макей распавёў, у якім выпадку Беларусь адкрые
рэйсы ў КрымМакей: мы проста абавязаны
выканаць дамову аб Саюзнай дзяржаве
Макей: Беларусь выстаіць
ва ўмовах санкцый Захаду