https://bel.sputnik.by/20210720/u-belarus-pryeduts-lepshyya-snaypery-z-20-kran-svetu-1055006154.html
У Беларусь прыедуць лепшыя снайперы з 20 краін свету
У Беларусь прыедуць лепшыя снайперы з 20 краін свету
Sputnik Беларусь
У рамках армейскіх міжнародных гульняў на Брэсцкім палігоне пройдзе конкурс "Снайперскі рубеж". Страляць будуць і днём, і ноччу. 20.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-20T16:45+0300
2021-07-20T16:45+0300
2021-07-20T16:45+0300
конкурс
беларусь
брэст
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103698/37/1036983778_0:0:2840:1599_1920x0_80_0_0_2683a46137bcf62d542da948b75de10c.jpg
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Лепшыя снайперы спецыяльных падраздзяленняў з 20 краін свету прымуць удзел у міжнародным конкурсе "Снайперскі рубеж" АрМІ-2021, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.Зараз на Брэсцкім палігоне актыўная фаза падрыхтоўкі да конкурсу. Беларусы да яго пачалі рыхтуецца з пачатку чэрвеня."Да гэтага праходзіў адбор вайскоўцаў у злучэннях і воінскіх часцях сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл", - гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала абароннага ведамства.Фармат правядзення конкурсу ў гэтым годзе змяніўся, удакладнілі ў Мінабароны.Ён таксама падкрэсліў, што ўсе практыкаванні прывязаны да тактыкі дзеянняў снайпераў ў сучасных узброеных канфліктах."Напрыклад, карэкціроўка агню ў снайперскай пары, калі адзін снайпер выяўляе мэты, дае ўказанні, а іншы туды трапляе. Ці практыкаванне "балістычнае акно", калі снайпер вядзе стральбу праз вузкі праём у сцяне", - удакладніў Паўлаў.Яшчэ адна асаблівасць конкурсу - выкарыстанне цеплавізійных прыцэлаў для стральбы ноччу, удакладняе Мінабароны. Беларускія снайперы на конкурсе будуць паражаць мішэні саснайперскіх вінтовак ORSIS T-5000. Таксама ў практыкаванні "узаемадзеянне" будуць выкарыстоўвацца пісталеты Макарава.Конкурс "Снайперскі рубеж" пройдзе ў Беларусі ў чацвёрты раз. Пераможцы і прызёры вызначацца ў ходзе трох этапаў: індывідуальным, парным і камандным заліках. Снайперская дуэль і снайперская эстафета пройдуць па-за залікам.Конкурс адбудзецца ў рамках армейскі міжнародных гульняў, якія пройдуць у Беларусі з 22 жніўня па 4 верасня бягучага года.
https://bel.sputnik.by/20200324/Glyadztse-yak-adbrayuts-lepshykh-z-lepshykh-dlya-Tankavaga-byatlonu--vdea-1044255132.html
беларусь
брэст
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103698/37/1036983778_447:0:2840:1795_1920x0_80_0_0_bb0a501245057a248fe79ec7760f6bc2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
конкурс, беларусь, брэст
У Беларусь прыедуць лепшыя снайперы з 20 краін свету
У рамках армейскіх міжнародных гульняў на Брэсцкім палігоне пройдзе конкурс "Снайперскі рубеж". Страляць будуць і днём, і ноччу.
МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Лепшыя снайперы спецыяльных падраздзяленняў з 20 краін свету прымуць удзел у міжнародным конкурсе "Снайперскі рубеж" АрМІ-2021, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
Зараз на Брэсцкім палігоне актыўная фаза падрыхтоўкі да конкурсу. Беларусы да яго пачалі рыхтуецца з пачатку чэрвеня.
"Да гэтага праходзіў адбор вайскоўцаў у злучэннях і воінскіх часцях сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл", - гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала абароннага ведамства.
Фармат правядзення конкурсу ў гэтым годзе змяніўся, удакладнілі ў Мінабароны.
"Адна з галоўных асаблівасцей - новае мішэннае абсталяванне айчыннай вытворчасці, якому няма аналагаў у свеце. Усе мішэні - металічныя са стралковай комплексам "Блік", які дазваляе аб'ектыўна ацэньваць стралкоў і імгненна пазначаць трапленне кулі ў мішэнь. Акрамя таго, гэты комплекс валодае неабмежаванымі магчымасцямі у накрыцці мішэннай абстаноўкі ", - пракаментаваў трэнер беларускай каманды падпалкоўнік Арцём Паўлаў.
Ён таксама падкрэсліў, што ўсе практыкаванні прывязаны да тактыкі дзеянняў снайпераў ў сучасных узброеных канфліктах.
"Напрыклад, карэкціроўка агню ў снайперскай пары, калі адзін снайпер выяўляе мэты, дае ўказанні, а іншы туды трапляе. Ці практыкаванне "балістычнае акно", калі снайпер вядзе стральбу праз вузкі праём у сцяне", - удакладніў Паўлаў.
Яшчэ адна асаблівасць конкурсу - выкарыстанне цеплавізійных прыцэлаў для стральбы ноччу, удакладняе Мінабароны. Беларускія снайперы на конкурсе будуць паражаць мішэні саснайперскіх вінтовак ORSIS T-5000. Таксама ў практыкаванні "узаемадзеянне" будуць выкарыстоўвацца пісталеты Макарава.
Конкурс "Снайперскі рубеж" пройдзе ў Беларусі ў чацвёрты раз. Пераможцы і прызёры вызначацца ў ходзе трох этапаў: індывідуальным, парным і камандным заліках. Снайперская дуэль і снайперская эстафета пройдуць па-за залікам.
Конкурс адбудзецца ў рамках армейскі міжнародных гульняў, якія пройдуць у Беларусі з 22 жніўня па 4 верасня бягучага года.