https://bel.sputnik.by/20210721/-zno-rost-apublkavany-novyya-dadzenyya-pa-karonavrusu-1055032726.html
І зноў рост: апублікаваны новыя дадзеныя па каронавірусу
І зноў рост: апублікаваны новыя дадзеныя па каронавірусу
Sputnik Беларусь
Індыйскі штам распаўсюджваецца ў Беларусі: у чэрвені яго зайшлі ў Мінску, а цяпер "дэльта" знойдзены яшчэ і ў Лідзе. 21.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-21T17:30+0300
2021-07-21T17:30+0300
2023-02-23T14:06+0300
ліда
каронавірус
індыйскі штам
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/1f/1045592195_0:0:3137:1765_1920x0_80_0_0_427a7933d2a274590457accab91d8b9f.jpg
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. За мінулыя суткі зарэгістравана 975 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, паведаміла ў сераду прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.Гэта значна больш, чым у панядзелак і ў аўторак, калі медыкі рэгістравалі каля 600 выпадкаў у суткі. Таксама за апошнія 24 гадзіны былі выпісаныя са шпіталяў 1 030 пацыентаў, памерлі 11 чалавек.У краіне з пачатку пандэміі каронавірусам заразіліся 436 595 чалавек, ачунялі - 430 287. Памерлі ад ускладненняў, звязаных з кавідам - 3 555 беларусаў. Лабараторыі зладзілі 7 мільёнаў 134 тысячы 95 тэстаў. У актыўнай фазе лячэння зараз знаходзяцца каля 3 тысяч пацыентаў.Вакцынаваны кожны 11-йУ краіне праходзіць прышчэпачная кампанія: першую дозу вакцыны ад COVID-19 ўжо атрымалі больш за 1,28 млн беларусаў, з іх больш за 807 тысяч чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі. Такім чынам, у Беларусі вакцынаваны кожны 11-ы жыхар.Нагадаем, што ў краіне можна атрымаць вакцыну па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах і на рынках. У ліпені пункт вакцынацыі для ўсіх жадаючых зарабіў на станцыі метро "Кавальская Слабада".Дэльта-штам ў ЛідзеНовы штам каронавіруса - дэльта, які ўпершыню быў выяўлены ў Індыі, цяпер распаўсюджваецца і ў Беларусі. Месяц таму яго знайшлі ў Мінску, а 20 ліпеня - у горадзе Ліда Гродзенскай вобласці.Лекары мясцовай ЦРБ адзначаюць, што сімптомы дэльта-штаму каронавіруса адрозніваюцца ад ужо вядомых павышанай заразнасцю. У хворых часцей сустракаюцца страўнікава-кішачныя сімптомы, а парушэнні нюху і густу назіраюцца ў меншага ліку тых, хто заразіўся.Каранцін адмененыМіністэрства аховы здароўя 15 ліпеня адмяніў самаізаляцыю па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае пацвярджаючы гэта сертыфікат. Таксама ведамства скараціла каранцін да 7 дзён для тых, хто зрабіў проста ПЦР-тэст.Акрамя таго, з 15 ліпеня пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым для тых замежнікаў, хто хоча зрабіць прышчэпку ў Беларусі ад каронавіруса. Поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў).Чытайце таксама:
ліда
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/1f/1045592195_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_c338aafce1eaee0896a7a2aa56ed64b2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ліда, каронавірус, індыйскі штам, беларусь
ліда, каронавірус, індыйскі штам, беларусь
І зноў рост: апублікаваны новыя дадзеныя па каронавірусу
17:30 21.07.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Індыйскі штам распаўсюджваецца ў Беларусі: у чэрвені яго зайшлі ў Мінску, а цяпер "дэльта" знойдзены яшчэ і ў Лідзе.
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. За мінулыя суткі зарэгістравана 975 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, паведаміла ў сераду прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Гэта значна больш, чым у панядзелак і ў аўторак, калі медыкі рэгістравалі каля 600 выпадкаў у суткі. Таксама за апошнія 24 гадзіны былі выпісаныя са шпіталяў 1 030 пацыентаў, памерлі 11 чалавек.
У краіне з пачатку пандэміі каронавірусам заразіліся 436 595 чалавек, ачунялі - 430 287. Памерлі ад ускладненняў, звязаных з кавідам - 3 555 беларусаў. Лабараторыі зладзілі 7 мільёнаў 134 тысячы 95 тэстаў. У актыўнай фазе лячэння зараз знаходзяцца каля 3 тысяч пацыентаў.
У краіне праходзіць прышчэпачная кампанія: першую дозу вакцыны ад COVID-19 ўжо атрымалі больш за 1,28 млн беларусаў, з іх больш за 807 тысяч чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі. Такім чынам, у Беларусі вакцынаваны кожны 11-ы жыхар.
Нагадаем, што ў краіне можна атрымаць вакцыну па месцы жыхарства, у гарадскіх бальніцах і ў дадатковых пунктах вакцынацыі, якія адкрыліся з 25 чэрвеня ў гандлёвых цэнтрах і на рынках. У ліпені пункт вакцынацыі для ўсіх жадаючых зарабіў на станцыі метро "Кавальская Слабада".
Новы штам каронавіруса - дэльта, які ўпершыню быў выяўлены ў Індыі, цяпер распаўсюджваецца і ў Беларусі. Месяц таму яго знайшлі ў Мінску, а 20 ліпеня - у горадзе Ліда Гродзенскай вобласці.
Лекары мясцовай ЦРБ адзначаюць, што сімптомы дэльта-штаму каронавіруса адрозніваюцца ад ужо вядомых павышанай заразнасцю. У хворых часцей сустракаюцца страўнікава-кішачныя сімптомы, а парушэнні нюху і густу назіраюцца ў меншага ліку тых, хто заразіўся.
Міністэрства аховы здароўя 15 ліпеня адмяніў самаізаляцыю па прыездзе з-за мяжы для тых, хто прайшоў поўны курс вакцынацыі і мае пацвярджаючы гэта сертыфікат. Таксама ведамства скараціла каранцін да 7 дзён для тых, хто зрабіў проста ПЦР-тэст.
Акрамя таго, з 15 ліпеня пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым для тых замежнікаў, хто хоча зрабіць прышчэпку ў Беларусі ад каронавіруса. Поўны курс вакцынацыі ад СOVID-19 расійскім прэпаратам "Спутник V" абыдзецца замежным грамадзянам у 130-150 беларускіх рублёў (50-60 долараў).
Пагрозы ўжо іншыя: вірусолаг распавёў пра
змены ў сімптомах каронавірусаБіячып для тэсціравання на COVID-19 распрацоўваюць у Расіі
Да поўнай
перамогі над COVID-19: Кітай працягне пастаўляць вакцыны ў Беларусь