https://bel.sputnik.by/20210721/belarus--rasya-zhadayuts-budavats-atamnyya-stantsy--tretskh-kranakh-1055026568.html
Беларусь і Расія жадаюць будаваць атамныя станцыі ў трэціх краінах
Беларусь і Расія жадаюць будаваць атамныя станцыі ў трэціх краінах
Sputnik Беларусь
Паводле слоў намесніка міністра энергетыкі, беларускія спецыялісты маюць неабходную кампетэнцыю і вопыт для ўдзелу ў падобных праектах. 21.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-21T15:49+0300
2021-07-21T15:49+0300
2023-02-23T14:06+0300
расатам
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_0:205:3276:2048_1920x0_80_0_0_516ce9de94adfd10840155023207856e.jpg
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Вопыт будаўніцтва БелАЭС цяпер вывучаюць Венгрыя, Турцыя, Егіпет, Узбекістан, Бангладэш, ёсць цікавасць да прыцягнення спецыялістаў і з Беларусі, заявіў намеснік міністра энергетыкі рэспублікі Міхаіл Міхадзюк."З боку гэтых краін і "Расатама" ёсць цікавасць да прыцягнення беларускіх спецыялістаў і будаўнікоў да рэалізацыі праектаў па будаўніцтву атамных станцый, а таксама ў сферы падрыхтоўкі кадраў", - сказаў намеснік міністра, выступаючы на семінары для кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.Паводле яго слоў, беларусы маюць неабходную кампетэнцыю і вопыт для ўдзелу ў такіх праектах.Эксплуатацыя БелАЭСМіхадзюк дадаў, што Беларусь і дзяржкарпарацыя "Расатам" будуць разам працаваць у сферы навукова-тэхнічнага суправаджэння эксплуатацыі БелАЭС. У гэтыя пытанні ўваходзіць падаўжэнне тэрміну службы станцыі, абыходжанне з адпрацаваным ядзерным палівам і радыёактыўнымі адходамі.Намеснік міністра падкрэсліў, што падрыхтоўка міжурадавага пагаднення па перавозцы ядзерных матэрыялаў знаходзіцца на завяршальным этапе. Акрамя таго, трэба будзе таксама падрыхтаваць міжурадавае пагадненне аб абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам.Цэнтр ядзерных даследаванняўПа словах Міхадзюка, Беларусь і Расія прапрацоўваюць пытанні па стварэнні на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумеснага цэнтра ядзерных і навуковых даследаванняў. Ужо ёсць праекты па стварэнні сумесных лабараторый ў галіне ядзернай медыцыны, а таксама па цыфравізацыі аб'ектаў атамнай энергетыкі і электрасеткавай інфраструктуры.Акрамя таго, разглядаюцца магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у сферы квантавых тэхналогій і новых матэрыялаў, даследаванняў у галіне сельскай гаспадаркі і радыебіялогіі.Атамныя сувязіВыступаючы на восьмым Форуме рэгіёнаў дзвюх краін, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок будзе гатовы пры неабходнасці дапамагаць Расіі ў будаўніцтве АЭС у трэціх краінах. Паводле яго слоў, ён дамовіўся пра гэта з Уладзімірам Пуціным."Мы таксама з прэзідэнтам Расіі дамовіліся, што пры неабходнасці, а такая неабходнасць ужо ёсць, мы гатовы будзем сумесна з расіянамі ажыццявіць такія праекты за межамі Беларусі і Расіі", - сказаў тады беларускі лідэр.Чытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/03/1047538586_497:0:3228:2048_1920x0_80_0_0_8621b3e7e8ad10863541d3b52dd89d2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расатам, расія, беларусь
Беларусь і Расія жадаюць будаваць атамныя станцыі ў трэціх краінах
15:49 21.07.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Паводле слоў намесніка міністра энергетыкі, беларускія спецыялісты маюць неабходную кампетэнцыю і вопыт для ўдзелу ў падобных праектах.
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Вопыт будаўніцтва БелАЭС цяпер вывучаюць Венгрыя, Турцыя, Егіпет, Узбекістан, Бангладэш, ёсць цікавасць да прыцягнення спецыялістаў і з Беларусі, заявіў намеснік міністра энергетыкі рэспублікі Міхаіл Міхадзюк.
"З боку гэтых краін і "Расатама" ёсць цікавасць да прыцягнення беларускіх спецыялістаў і будаўнікоў да рэалізацыі праектаў па будаўніцтву атамных станцый, а таксама ў сферы падрыхтоўкі кадраў", - сказаў намеснік міністра, выступаючы на семінары для кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.
Паводле яго слоў, беларусы маюць неабходную кампетэнцыю і вопыт для ўдзелу ў такіх праектах.
Міхадзюк дадаў, што Беларусь і дзяржкарпарацыя "Расатам" будуць разам працаваць у сферы навукова-тэхнічнага суправаджэння эксплуатацыі БелАЭС. У гэтыя пытанні ўваходзіць падаўжэнне тэрміну службы станцыі, абыходжанне з адпрацаваным ядзерным палівам і радыёактыўнымі адходамі.
Намеснік міністра падкрэсліў, што падрыхтоўка міжурадавага пагаднення па перавозцы ядзерных матэрыялаў знаходзіцца на завяршальным этапе. Акрамя таго, трэба будзе таксама падрыхтаваць міжурадавае пагадненне аб абыходжанні з адпрацаваным ядзерным палівам.
Цэнтр ядзерных даследаванняў
Па словах Міхадзюка, Беларусь і Расія прапрацоўваюць пытанні па стварэнні на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумеснага цэнтра ядзерных і навуковых даследаванняў. Ужо ёсць праекты па стварэнні сумесных лабараторый ў галіне ядзернай медыцыны, а таксама па цыфравізацыі аб'ектаў атамнай энергетыкі і электрасеткавай інфраструктуры.
Акрамя таго, разглядаюцца магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у сферы квантавых тэхналогій і новых матэрыялаў, даследаванняў у галіне сельскай гаспадаркі і радыебіялогіі.
Выступаючы на восьмым Форуме рэгіёнаў дзвюх краін, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок будзе гатовы пры неабходнасці дапамагаць Расіі ў будаўніцтве АЭС у трэціх краінах. Паводле яго слоў, ён дамовіўся пра гэта з Уладзімірам Пуціным.
"Мы таксама з прэзідэнтам Расіі дамовіліся, што пры неабходнасці, а такая неабходнасць ужо ёсць, мы гатовы будзем сумесна з расіянамі ажыццявіць такія праекты за межамі Беларусі і Расіі", - сказаў тады беларускі лідэр.
Місія МАГАТЭ: Беларусь - прыхільніца ўмацавання рэжыму ядзернай бяспекі
Лук'янаў:
праект будаўніцтва БелАЭС - вельмі сур'ёзны для Расіі
Кіраўнік місіі МАГАТЭ пракаменціраваў
наведванне БелАЭС