Беларуская біятланістка Сола выйшла замуж за велагоншчыка

Беларуская біятланістка Ганна Сола - Sputnik Беларусь, 1920, 21.07.2021
Падпісацца
На рахунку беларускай спартсменкі хапае вялікіх узнагарод рознага міжнароднага ўзроўню, яе выбраннік - таксама спартсмен.
МІНСК, 21 ліп - Sputnik. Беларуская біятланістка Ганна Сола выйшла замуж за велагоншчыка Станіслава Бажкова, паведаміла спартсменка ў сябе ў Instagram.
Ганне 25 гадоў, яна мае ў сваім актыве залаты медаль юніёрскага чэмпіянату свету-2015, бронзавыя ўзнагароды сусветнага (2021) і еўрапейскага (2109) форумаў.
Бажкову споўнілася 29 гадоў, ён выступае за велаклуб "Мінск".
Сярод знакамітых беларускіх біятланістак не замужам застаецца алімпійская чэмпіёнка-2018 у эстафеце Дынара Алімбекава. А вядомыя спартсменкі Надзея Скардзіна і Дар'я Домрачава ўжо завяршылі кар'еры, выйшлі замуж і нарадзілі дзяцей.
Стужка навiн
0