https://bel.sputnik.by/20210722/mnsk-gatovy-da-pratsyagu-dyyalogu-z-vashyngtonam---mzs-rb-1055038168.html
Мінск гатовы да працягу дыялогу з Вашынгтонам - МЗС РБ
Мінск гатовы да працягу дыялогу з Вашынгтонам - МЗС РБ
Sputnik Беларусь
У знешнепалітычным ведамстве таксама пракаменціравалі візіт экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай у ЗША. 22.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-22T08:50+0300
2021-07-22T08:50+0300
2021-07-22T08:50+0300
мзс беларусі
мінск
зша
святлана ціханоўская
вашынгтон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1e/1045298084_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_37f222991f1e85f9c4459164abff05ac.jpg
МІНСК, 22 ліп - Sputnik. З пасольствам ЗША ў РБ і з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША Беларусь знаходзіцца ў пастаянным кантакце. Пра гэта ў сераду заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РБ Анатоль Глаз.Не заўсёды падыходы дзвюх краін супадаюць, аднак закрытых тэм у нас няма, падкрэсліў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.Візіт Ціханоўскай у ЗШААнатоль Глаз таксама пракаменціраваў візіт экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай у ЗША. Прадстаўнік ведамства назваў паездку турыстычнай і падкрэсліў, што гэта "частка нейкага амерыканскага ўнутрыпалітычнага шоу, таго, што адбываецца ў віртуальнай рэальнасці для амерыканскай жа аўдыторыі"."Мы таксама ўбачылі, як прэс-сакратар Дзярждэпартамента спасылаецца на падтрымку нейкіх эфемерных "дэмакратычных памкненняў беларускага народа", - сказаў Глаз.Ён дадаў, што ў Беларусі ўжо адчуваюць "гэтую так званую "падтрымку", якая падаецца ў форме санкцый і абмежаванняў". Прадстаўнік міністэрства прывёў у якасці прыкладу забарону на куплю авіябілетаў з Беларусі ў ЗША.
мінск
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1e/1045298084_0:0:2667:2000_1920x0_80_0_0_ca3634e4c91b0b89864adde93350c536.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс беларусі, мінск, зша, святлана ціханоўская, вашынгтон
мзс беларусі, мінск, зша, святлана ціханоўская, вашынгтон
Мінск гатовы да працягу дыялогу з Вашынгтонам - МЗС РБ
У знешнепалітычным ведамстве таксама пракаменціравалі візіт экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай у ЗША.
МІНСК, 22 ліп - Sputnik. З пасольствам ЗША ў РБ і з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША Беларусь знаходзіцца ў пастаянным кантакце. Пра гэта ў сераду заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РБ Анатоль Глаз.
Не заўсёды падыходы дзвюх краін супадаюць, аднак закрытых тэм у нас няма, падкрэсліў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.
"Мы гатовы да працягу гэтага дыялогу (Беларусі і ЗША - Sputnik), у тым ліку і для пошуку выхаду з той сітуацыі ў двухбаковых адносінах, у якой мы цяпер знаходзімся. Мы ведаем, што ў кіраўніцтве ЗША ёсць людзі, якія не страцілі сувязь з рэальнасцю і кіруюцца здаровым сэнсам", - адзначыў прадстаўнік ведамства.
Анатоль Глаз таксама пракаменціраваў візіт экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай у ЗША. Прадстаўнік ведамства назваў паездку турыстычнай і падкрэсліў, што гэта "частка нейкага амерыканскага ўнутрыпалітычнага шоу, таго, што адбываецца ў віртуальнай рэальнасці для амерыканскай жа аўдыторыі".
"Мы таксама ўбачылі, як прэс-сакратар Дзярждэпартамента спасылаецца на падтрымку нейкіх эфемерных "дэмакратычных памкненняў беларускага народа", - сказаў Глаз.
Ён дадаў, што ў Беларусі ўжо адчуваюць "гэтую так званую "падтрымку", якая падаецца ў форме санкцый і абмежаванняў". Прадстаўнік міністэрства прывёў у якасці прыкладу забарону на куплю авіябілетаў з Беларусі ў ЗША.