https://bel.sputnik.by/20210723/chatsvrtaya-khvalya-karonavrusa-nepazbezhna-chago-chakats-ad-novaga-covid-19-1055089664.html
Чацвёртая хваля каронавіруса непазбежна: чаго чакаць ад новага COVID-19
Чацвёртая хваля каронавіруса непазбежна: чаго чакаць ад новага COVID-19
Sputnik Беларусь
Навукоўцы ў адзін голас заяўляюць: каронавірус муціруе павольней, чым грып. Аднак пры гэтым пакуль ён паспяхова апярэджвае вакцыны. 23.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-23T17:55+0300
2021-07-23T17:55+0300
2021-07-23T17:55+0300
каронавірус
вакцына
covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/17/1055087346_0:140:3143:1908_1920x0_80_0_0_792c87023ce334405b4b596096505b1b.jpg
Колькасць новых выпадкаў расце, а ўсё з-за больш "хуткіх" штамаў, якія, да таго ж, робяць вакцыны менш эфектыўнымі. СААЗ папярэджвае: новая мутацыя будзе куды больш небяспечная, чым "дэльта"-вірус.Хвалепадобна і цыклічнаЭпідэмія каронавіруса далёкая ад завяршэння: свет стаіць у пачатку новай, але пакуль яшчэ трэцяй хвалі. Хоць шэраг краін ужо паведамляюць пра пачатак чацвёртага ўсплёску і пра прырост хворых.Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тедрас Адханам Гебрейесус адзначыў, што працягваецца рост захворвання каронавірусам, назваўшы прычынай шырокае распаўсюджванне "дэльта"-штама.Пры гэтым ён падкрэсліў: у тых краінах, дзе паказчык ахопу насельніцтва прышчэпкамі шырокі, смяротнасць і лік новых хворых зніжаецца.З пандэміяй не спраўляюццаСААЗ папярэджвае: у свеце можа з'явіцца больш небяспечны, чым "дэльта", штам. І чым даўжэй і шырэй будзе распаўсюджвацца інфекцыя, тым больш мутацый нас чакае.Ён таксама не змог даць хаця б прыкладнага адказу, калі скончыцца эпідэмія, але падкрэсліў, што свет з ёй не спраўляецца. Выхад - усеагульная вакцынацыя. Але і новыя мутацыі адаптуюцца да існуючых прэпаратаў, ставячы пад пагрозу ўсе праведзеныя намаганні.Небяспечныя мутантыНадзвычайны камітэт СААЗ і раней папярэджваў аб рызыцы з'яўлення новых "мутантаў" каронавіруса, больш заразных і небяспечных. Кантраляваць іх будзе больш складана, чым цяпер.У спісе СААЗ цяпер знаходзяцца чатыры варыянты, "які выклікаюць занепакоенасць": "альфа" (брытанскі, зараз ён выяўлены ў 180 краінах), "бэта" (паўднёваафрыканскі, зафіксаваны ў 130 дзяржавах), "гама" (бразільскі, ёсць у 78 краінах) і "дэльта" (індыйскі).Зараз індыйскі штам цыркулюе у 124 краінах свету, і геаграфія яго распаўсюджвання працягвае расці. Ён куды больш заразны і робіць існуючыя вакцыны менш эфектыўнымі, а па некаторых даследаваннях вірус яшчэ і больш смяротны.У Вялікабрытаніі прадставілі дадзеныя аб дзеянні вакцыны Pfizer-BioNTech і AstraZeneca супраць індыйскай мутацыі: вакцыны нядрэнна сябе праявілі, хоць паўнавартасна дзейнічаць яны пачыналі толькі пасля другой дозы. Першы прэпарат абараняе ад цяжкіх выпадкаў захворвання на 96%, другі - на 92%. Адна доза эфектыўная толькі на 30-36%.Іншая даследаванне брытанскіх навукоўцаў з Інстытута Фрэнсіса Крыка кажа пра тое, што антыцелаў ад "дэльта"-штама было ў 5 разоў менш, чым ад "альфы", а абарона забяспечвалася толькі ў 79% (ад брытанскага штаму - 92%).Тым не менш, вакцыны, па словах навукоўцаў і СААЗ, усё ж усцерагуць ад цяжкіх формаў каронавіруса і шпітальнага ложка. Таму галоўны заклік усё той жа: толькі вакцынацыя зможа спыніць эпідэмію каронавіруса.Варыянт аптымістычны, але калі?На думку Надзвычайнага камітэта СААЗ, пандэмія можа паддавацца кантролю, але для таго, каб пакласці канец каронавірусу, спатрэбіцца 11 млрд доз вакцын. А размяркоўваюцца паміж краінамі яны не раўнамерна.Зараз у свеце зроблена каля 3,8 мільярды доз прышчэпак. Масавая вакцынацыя набірае абароты ва ўсіх краінах, аднак пакуль гэтага недастаткова, каб спыніць чацвёртую хвалю пандэміі. Але ёсць надзея, што дзякуючы шырокаму ахопу прышчэпкамі ў будучыні ўсё ж атрымаецца пазбегнуць новых усплёскаў і "перавесці" каронавірус у разрад сезонных інфекцый, як грып.Расцягваць ўсеагульную вакцынацыю нельга з-за з'яўлення новых мутацый: неабходны "бар'ер" вакцынаваных людзей, каб вірус не змог хутка распаўсюджвацца, а такім чынам - змяняцца.Спыніць пандэмію, адзначае СААЗ, можа толькі вакцынацыя: 70% ахоп насельніцтва ў кожнай краіне стрымае каронавірус і зберажэ свет ад новых мутацый. Мэта - дасягнуць гэтага паказчыка да верасня 2022 года.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/17/1055087346_206:0:2937:2048_1920x0_80_0_0_023e29ea0efa8e34d95101ce670e4981.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус, вакцына, covid-19
каронавірус, вакцына, covid-19
Чацвёртая хваля каронавіруса непазбежна: чаго чакаць ад новага COVID-19
Навукоўцы ў адзін голас заяўляюць: каронавірус муціруе павольней, чым грып. Аднак пры гэтым пакуль ён паспяхова апярэджвае вакцыны.
Колькасць новых выпадкаў расце, а ўсё з-за больш "хуткіх" штамаў, якія, да таго ж, робяць вакцыны менш эфектыўнымі. СААЗ папярэджвае: новая мутацыя будзе куды больш небяспечная, чым "дэльта"-вірус.
Эпідэмія каронавіруса далёкая ад завяршэння: свет стаіць у пачатку новай, але пакуль яшчэ трэцяй хвалі. Хоць шэраг краін ужо паведамляюць пра пачатак чацвёртага ўсплёску і пра прырост хворых.
Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тедрас Адханам Гебрейесус адзначыў, што працягваецца рост захворвання каронавірусам, назваўшы прычынай шырокае распаўсюджванне "дэльта"-штама.
Пры гэтым ён падкрэсліў: у тых краінах, дзе паказчык ахопу насельніцтва прышчэпкамі шырокі, смяротнасць і лік новых хворых зніжаецца.
З пандэміяй не спраўляюцца
СААЗ папярэджвае: у свеце можа з'явіцца больш небяспечны, чым "дэльта", штам. І чым даўжэй і шырэй будзе распаўсюджвацца інфекцыя, тым больш мутацый нас чакае.
"І чым больш варыянтаў, тым вышэй шанец, што адзін з іх зможа ухіліцца ад вакцын - і мы ўсе вернемся ў самы пачатак", - адзначыў Тедрас Адханам Гебрейесус.
Ён таксама не змог даць хаця б прыкладнага адказу, калі скончыцца эпідэмія, але падкрэсліў, што свет з ёй не спраўляецца. Выхад - усеагульная вакцынацыя. Але і новыя мутацыі адаптуюцца да існуючых прэпаратаў, ставячы пад пагрозу ўсе праведзеныя намаганні.
Надзвычайны камітэт СААЗ і раней папярэджваў аб рызыцы з'яўлення новых "мутантаў" каронавіруса, больш заразных і небяспечных. Кантраляваць іх будзе больш складана, чым цяпер.
У спісе СААЗ цяпер знаходзяцца чатыры варыянты, "які выклікаюць занепакоенасць": "альфа" (брытанскі, зараз ён выяўлены ў 180 краінах), "бэта" (паўднёваафрыканскі, зафіксаваны ў 130 дзяржавах), "гама" (бразільскі, ёсць у 78 краінах) і "дэльта" (індыйскі).
Зараз індыйскі штам цыркулюе у 124 краінах свету, і геаграфія яго распаўсюджвання працягвае расці. Ён куды больш заразны і робіць існуючыя вакцыны менш эфектыўнымі, а па некаторых даследаваннях вірус яшчэ і больш смяротны.
Распрацоўшчыкі вакцын супакойваюць: існуючыя прэпараты ўсё яшчэ абараняюць ад "дэльта"-штама. Хоць даследаванні паказваюць, што не так, як ад звычайных. Аб зніжэнні эфектыўнасці заяўлялі стваральнікі вакцыны "Спутник V" (у 1,4-2,4 разы, што па словах дырэктара Цэнтра імя Гамалеі Аляксандра Гінцбурга, не крытычна).
У Вялікабрытаніі прадставілі дадзеныя аб дзеянні вакцыны Pfizer-BioNTech і AstraZeneca супраць індыйскай мутацыі: вакцыны нядрэнна сябе праявілі, хоць паўнавартасна дзейнічаць яны пачыналі толькі пасля другой дозы. Першы прэпарат абараняе ад цяжкіх выпадкаў захворвання на 96%, другі - на 92%. Адна доза эфектыўная толькі на 30-36%.
Іншая даследаванне брытанскіх навукоўцаў з Інстытута Фрэнсіса Крыка кажа пра тое, што антыцелаў ад "дэльта"-штама было ў 5 разоў менш, чым ад "альфы", а абарона забяспечвалася толькі ў 79% (ад брытанскага штаму - 92%).
Тым не менш, вакцыны, па словах навукоўцаў і СААЗ, усё ж усцерагуць ад цяжкіх формаў каронавіруса і шпітальнага ложка. Таму галоўны заклік усё той жа: толькі вакцынацыя зможа спыніць эпідэмію каронавіруса.
Варыянт аптымістычны, але калі?
На думку Надзвычайнага камітэта СААЗ, пандэмія можа паддавацца кантролю, але для таго, каб пакласці канец каронавірусу, спатрэбіцца 11 млрд доз вакцын. А размяркоўваюцца паміж краінамі яны не раўнамерна.
Зараз у свеце зроблена каля 3,8 мільярды доз прышчэпак. Масавая вакцынацыя набірае абароты ва ўсіх краінах, аднак пакуль гэтага недастаткова, каб спыніць чацвёртую хвалю пандэміі. Але ёсць надзея, што дзякуючы шырокаму ахопу прышчэпкамі ў будучыні ўсё ж атрымаецца пазбегнуць новых усплёскаў і "перавесці" каронавірус у разрад сезонных інфекцый, як грып.
Расцягваць ўсеагульную вакцынацыю нельга з-за з'яўлення новых мутацый: неабходны "бар'ер" вакцынаваных людзей, каб вірус не змог хутка распаўсюджвацца, а такім чынам - змяняцца.
Спыніць пандэмію, адзначае СААЗ, можа толькі вакцынацыя: 70% ахоп насельніцтва ў кожнай краіне стрымае каронавірус і зберажэ свет ад новых мутацый. Мэта - дасягнуць гэтага паказчыка да верасня 2022 года.
Пункты вакцынацыі ад COVID-19 адкрыліся ў мінскім метро
Да поўнай перамогі над COVID-19: Кітай працягне
пастаўляць вакцыны ў Беларусь
Захварэць пасля прышчэпкі:
вакцыны ад каронавіруса не працуюць?