https://bel.sputnik.by/20210723/razvalvaetstsa-na-chastk-kupal-kastsla--budslave--avaryynym-stane-1055078806.html
Развальваецца на часткі: купал касцёла ў Будславе ў аварыйным стане
Развальваецца на часткі: купал касцёла ў Будславе ў аварыйным стане
Sputnik Беларусь
Адзін з самых галоўных каталіцкіх храмаў рэспублікі перажыў пажар 11 траўня, дах касцёла быў знішчаны агнём. Работы па аднаўленні базілікі пачнуцца ў жніўні. 23.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-23T13:17+0300
2021-07-23T13:17+0300
2021-07-23T13:17+0300
будслаў
касцёл
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/16/1055064838_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_c8e72be37f9cae5ac0dd499b2255b00f.jpg
МІНСК 23ліп - Sputnik. Тэхнічны стан купала Будслаўскага касцёла прызнаны аварыйным, расколіны ў ім працягваюць павялічвацца, распавялі ў РКЦ у Беларусі.Спецыялісты, якія праводзілі агляд будынка, 20 ліпеня прадставілі справаздачу. У ёй гаворыцца, што цагляныя канструкцыі купала цэнтральнага нефа больш за ўсё пацярпелі ад уздзеяння высокіх тэмператур: у ім з'явіліся расколіны, адпластавалася верхняя і ўнутраная тынкоўка.Тэхнічны стан купала прызнаны аварыйным, у сувязі з гэтым неабходна ўсталяваць ахоўныя канструкцыі і ўмацаваць. Пайшлі расколіны і ў зборы правага нефа.Пагроза не зніклаУ РКЦ асцерагаюцца, што з-за адсутнасці пастаяннага даху намакае цагляны мур скляпенняў і сцен пад імі, што ў далейшым можа прывесці да страты тынкоўкі з каштоўнымі фрэскамі. Гаворка ідзе пра знакамітыя Будслаўскія "аптычныя алтары". Для абароны храма ад павышанай вільгаці спецыялісты з падручных матэрыялаў арганізавалі водаадвядзенне.Таксама пры працы з царкоўным будынкам спецыялісты сутыкнуліся з практычна поўнай адсутнасцю архіўных матэрыялаў пра касцёл. Ніякія навуковыя даследаванні, уключаючы архітэктурныя і рэстаўрацыйныя замеры, раней не праводзілася."Неабходныя інжынерныя вымярэння толькі пачаліся. Акрамя таго, спецыялісты абследавалі падмуркі царквы і зямлю пад імі - трэба ўмацоўваць, бо іх знос складае 55%, а агульны стан прызнаны нездавальняючым", - гаворыцца ў паведамленні на сайце РКЦ у Беларусі.Пажар у БудславеАдзін з самых галоўных каталіцкіх храмаў рэспублікі перажыў пажар 11 траўня. Дах касцёла быў знішчаны агнём. Прыхаджане паспелі вынесці кнігі, абразы, прыналежнасці для набажэнстваў. Выратавалі таксама галоўную святыню храма - Будслаўскі абраз Божай Маці. У цяперашні час сума ахвяраванняў на аднаўленне храма ўжо перавысіла 960 тысяч рублёў. Амаль 560 тысяч ужо патрацілі на ўсталяванне часовага даху і аванс падрадчыку.Працы на важным аб'екце агульнанацыянальнага значэння пачнуць выконваць у жніўні, іх будзе праводзіць Прамтэхмантаж, які мае вялікі вопыт у гэтай сферы.У пачатку ліпеня ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна прайшоў традыцыйны фэст у гонар іконы Божай Маці Будслаўскай, які сабраў тысячы вернікаў з усёй Беларусі. Мерапрыемствы прайшлі пад адкрытым небам.Чытайце таксама:
будслаў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/16/1055064838_42:0:1109:800_1920x0_80_0_0_43e8afc74b82f2b92db3aba0675025ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
будслаў, касцёл
Развальваецца на часткі: купал касцёла ў Будславе ў аварыйным стане
Адзін з самых галоўных каталіцкіх храмаў рэспублікі перажыў пажар 11 траўня, дах касцёла быў знішчаны агнём. Работы па аднаўленні базілікі пачнуцца ў жніўні.
МІНСК 23ліп - Sputnik. Тэхнічны стан купала Будслаўскага касцёла прызнаны аварыйным, расколіны ў ім працягваюць павялічвацца, распавялі ў РКЦ у Беларусі.
Спецыялісты, якія праводзілі агляд будынка, 20 ліпеня прадставілі справаздачу. У ёй гаворыцца, што цагляныя канструкцыі купала цэнтральнага нефа больш за ўсё пацярпелі ад уздзеяння высокіх тэмператур: у ім з'явіліся расколіны, адпластавалася верхняя і ўнутраная тынкоўка.
Тэхнічны стан купала прызнаны аварыйным, у сувязі з гэтым неабходна ўсталяваць ахоўныя канструкцыі і ўмацаваць. Пайшлі расколіны і ў зборы правага нефа.
У РКЦ асцерагаюцца, што з-за адсутнасці пастаяннага даху намакае цагляны мур скляпенняў і сцен пад імі, што ў далейшым можа прывесці да страты тынкоўкі з каштоўнымі фрэскамі. Гаворка ідзе пра знакамітыя Будслаўскія "аптычныя алтары". Для абароны храма ад павышанай вільгаці спецыялісты з падручных матэрыялаў арганізавалі водаадвядзенне.
Таксама пры працы з царкоўным будынкам спецыялісты сутыкнуліся з практычна поўнай адсутнасцю архіўных матэрыялаў пра касцёл. Ніякія навуковыя даследаванні, уключаючы архітэктурныя і рэстаўрацыйныя замеры, раней не праводзілася.
"Неабходныя інжынерныя вымярэння толькі пачаліся. Акрамя таго, спецыялісты абследавалі падмуркі царквы і зямлю пад імі - трэба ўмацоўваць, бо іх знос складае 55%, а агульны стан прызнаны нездавальняючым", - гаворыцца ў паведамленні на сайце РКЦ у Беларусі.
Адзін з самых галоўных каталіцкіх храмаў рэспублікі перажыў пажар 11 траўня. Дах касцёла быў знішчаны агнём. Прыхаджане паспелі вынесці кнігі, абразы, прыналежнасці для набажэнстваў. Выратавалі таксама галоўную святыню храма - Будслаўскі абраз Божай Маці. У цяперашні час сума ахвяраванняў на аднаўленне храма ўжо перавысіла 960 тысяч рублёў. Амаль 560 тысяч ужо патрацілі на ўсталяванне часовага даху і аванс падрадчыку.
Працы на важным аб'екце агульнанацыянальнага значэння пачнуць выконваць у жніўні, іх будзе праводзіць Прамтэхмантаж, які мае вялікі вопыт у гэтай сферы.
У пачатку ліпеня ў аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна прайшоў традыцыйны фэст у гонар іконы Божай Маці Будслаўскай, які сабраў тысячы вернікаў з усёй Беларусі. Мерапрыемствы прайшлі пад адкрытым небам.
Будслаўскі фэст: тысячы пілігрымаў каля святога абраза
Фотафакт:
часовы "дах" у Будслаўскім касцёле