https://bel.sputnik.by/20210724/anastasya-shkurday-vystupts-u-pafnalnym-zaplyve-na-gulnyakh-u-toka-1055116444.html
Анастасія Шкурдай выступіць у паўфінальным заплыве на Гульнях у Токіа
Анастасія Шкурдай выступіць у паўфінальным заплыве на Гульнях у Токіа
Sputnik Беларусь
У выніковым пратаколе папярэдняга заплыву на 100 м батэрфляем беларуска размясцілася на сёмым радку. 24.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-24T15:48+0300
2021-07-24T15:48+0300
2021-07-26T12:24+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
гульні
токіа
анастасія шкурдай
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104343/20/1043432002_0:0:1024:577_1920x0_80_0_0_e8c4f01dd562c40f50c08f168e64e925.jpg
МІНСК, 24 ліп - Sputnik. 18-гадовая беларуская спартсменка Анастасія Шкурдай прабілася ў паўфінал заплываў на дыстанцыі 100 м батэрфляем.На папярэднім этапе яна паказала сёмы вынік - 56,99 сек, перадае Sputnik. Беларуска трапіла ў лік 16 лепшых спартсменак, якія 25 ліпеня выступяць у паўфінале.Па выніках папярэдніх заплываў на першых трох радках размясціліся кітаянка Юйфэй Чжан і аўстралійка Эма Маккеан (з аднолькавым часам 55,82 і новым алімпійскім рэкордам), а таксама шведка Сара Шэстрэм - 56,18 сек.У плыўцоў разыгрываецца 37 камплектаў узнагарод (па 18 у мужчын і жанчын плюс адно змяшанае спаборніцтва). У Токіа ўпершыню будуць разыграны медалі ў плаванні на 800 метраў вольным стылем у мужчын, у плаванні на 1 500 метраў у жанчын і ў змяшанай камбінаванай эстафеце 4×100 метраў.Беларусь на Алімпіядзе ў гэтым відзе спорту прадставяць Ілля Шымановіч, Мікіта Цмыг, Яўген Цуркін, Арцём Мачэкін, а таксама Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко, Анастасія Куляшова і Анастасія Каракоўская.Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104343/20/1043432002_84:0:996:684_1920x0_80_0_0_1a3827b85236a48ff85d566d4f0f4dce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, гульні, токіа, анастасія шкурдай
летнія алімпійскія гульні ў токіа, гульні, токіа, анастасія шкурдай
Анастасія Шкурдай выступіць у паўфінальным заплыве на Гульнях у Токіа
15:48 24.07.2021 (абноўлена: 12:24 26.07.2021) У выніковым пратаколе папярэдняга заплыву на 100 м батэрфляем беларуска размясцілася на сёмым радку.
МІНСК, 24 ліп - Sputnik. 18-гадовая беларуская спартсменка Анастасія Шкурдай прабілася ў паўфінал заплываў на дыстанцыі 100 м батэрфляем.
На папярэднім этапе яна паказала сёмы вынік - 56,99 сек, перадае Sputnik. Беларуска трапіла ў лік 16 лепшых спартсменак, якія 25 ліпеня выступяць у паўфінале.
Па выніках папярэдніх заплываў на першых трох радках размясціліся кітаянка Юйфэй Чжан і аўстралійка Эма Маккеан (з аднолькавым часам 55,82 і новым алімпійскім рэкордам), а таксама шведка Сара Шэстрэм - 56,18 сек.
У плыўцоў разыгрываецца 37 камплектаў узнагарод (па 18 у мужчын і жанчын плюс адно змяшанае спаборніцтва). У Токіа ўпершыню будуць разыграны медалі ў плаванні на 800 метраў вольным стылем у мужчын, у плаванні на 1 500 метраў у жанчын і ў змяшанай камбінаванай эстафеце 4×100 метраў.
Беларусь на Алімпіядзе ў гэтым відзе спорту прадставяць Ілля Шымановіч, Мікіта Цмыг, Яўген Цуркін, Арцём Мачэкін, а таксама Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко, Анастасія Куляшова і Анастасія Каракоўская.
Баксёр з Беларусі
прабіўся ў 1/8 Алімпіяды ў Токіа, у расіян – першы медаль
Беларус Ягор Герасімаў
выйшаў у 1/16 тэніснага турніру на Алімпійскіх гульнях
Лукашэнка
павіншаваў Івана Ціхана з 45-гадовым юбілеем