https://bel.sputnik.by/20210724/neveragodnae-shou-drona-u-nebe-nad-toka-na-adkrytsts-almpyady---vdea-1055115095.html
Неверагоднае шоу дронаў у небе над Токіа на адкрыцці Алімпіяды - відэа
Неверагоднае шоу дронаў у небе над Токіа на адкрыцці Алімпіяды - відэа
Sputnik Беларусь
Зямны шар з амаль 2 тысячамі дронаў у небе над Токіа стаў адным з самых эфектных момантаў Адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Глядзіце на відэа, якую прыгажосць... 24.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-24T14:43+0300
2021-07-24T14:43+0300
2021-07-24T14:43+0300
алімпійскія гульні
дроны
відэа
алімпіяда
шоу
токіа
відэа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/18/1055114347_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_5360011ccd3ec043e8c86a8e178ccddf.jpg
Цырымонія адкрыцця XXXII летніх Алімпійскіх гульняў адбылася напярэдадні на Нацыянальным стадыёне ў Токіа.Адразу пасля парада спартсменаў у неба ўзляцелі 1 824 дроны. Падсветленыя агеньчыкамі, яны вельмі эфектна глядзеліся на чорным фоне. Нават людзі, якія пратэставалі супраць Гульняў і сабраліся побач з арэнай, трохі супакоіліся і замерлі, назіраючы за мудрагелістымі фігурамі, што "малявалі" дроны.Паліцэйскія ў гэты момант выставілі вакол стадыёна ачапленне. А беспілотнікі спачатку згрупаваліся ў выглядзе сімвала Токіа-2020, а затым прынялі форму Зямлі, адлюстраваўшы ўсе кантыненты.Над стадыёнам разнеслася кампазіцыя "Imagine" Джона Ленана, перапрацаваная Гансам Цымерам спецыяльна для цяперашніх Алімпійскіх гульняў. Паводле задумы рэжысёраў, усё гэта сімвалізавала адзінства - адзін з галоўных прынцыпаў і лозунгаў Алімпіяды ў Токіа.Самае буйное шоу з удзелам дронаў прайшло ў пачатку 2021 года ў Шанхаі на прэзентацыі прадукцыі аднаго з вытворцаў аўтамабіляў. Тады быў задзейнічаны 3 281 дрон.Глядзіце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/18/1055114347_342:0:3071:2047_1920x0_80_0_0_ebcc4fe33b98b28fbdd510275504be2e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
алімпійскія гульні, дроны, відэа, алімпіяда, шоу, токіа, видео
алімпійскія гульні, дроны, відэа, алімпіяда, шоу, токіа, видео
Неверагоднае шоу дронаў у небе над Токіа на адкрыцці Алімпіяды - відэа
Зямны шар з амаль 2 тысячамі дронаў у небе над Токіа стаў адным з самых эфектных момантаў Адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Глядзіце на відэа, якую прыгажосць можна ствараць з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў.
Цырымонія адкрыцця XXXII летніх Алімпійскіх гульняў адбылася напярэдадні на Нацыянальным стадыёне ў Токіа.
Адразу пасля парада спартсменаў у неба ўзляцелі 1 824 дроны. Падсветленыя агеньчыкамі, яны вельмі эфектна глядзеліся на чорным фоне. Нават людзі, якія пратэставалі супраць Гульняў і сабраліся побач з арэнай, трохі супакоіліся і замерлі, назіраючы за мудрагелістымі фігурамі, што "малявалі" дроны.
Паліцэйскія ў гэты момант выставілі вакол стадыёна ачапленне. А беспілотнікі спачатку згрупаваліся ў выглядзе сімвала Токіа-2020, а затым прынялі форму Зямлі, адлюстраваўшы ўсе кантыненты.
Над стадыёнам разнеслася кампазіцыя "Imagine" Джона Ленана, перапрацаваная Гансам Цымерам спецыяльна для цяперашніх Алімпійскіх гульняў. Паводле задумы рэжысёраў, усё гэта сімвалізавала адзінства - адзін з галоўных прынцыпаў і лозунгаў Алімпіяды ў Токіа.
Самае буйное шоу з удзелам дронаў прайшло ў пачатку 2021 года ў Шанхаі на прэзентацыі прадукцыі аднаго з вытворцаў аўтамабіляў. Тады быў задзейнічаны 3 281 дрон.
Цырымонія адкрыцця летніх Алімпійскіх гульняў-2020
Як выглядае
алімпійская вёска ў Токіа да пачатку гульняў – відэа