https://bel.sputnik.by/20210725/belaruskya-luchntsy-vyyshl--pafnal-kamandnykh-spaborntstva-ag-u-toka-1055124277.html
Беларускія лучніцы выйшлі ў паўфінал камандных спаборніцтваў АГ у Токіа
Беларускія лучніцы выйшлі ў паўфінал камандных спаборніцтваў АГ у Токіа
Sputnik Беларусь
Спартсменкі сталі першымі, хто адкрыў праграму спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Токіа ў мінулую пятніцу. 25.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-25T10:51+0300
2021-07-25T10:51+0300
2021-07-25T10:51+0300
алімпіяда
токіа
лучніцы
летнія алімпійскія гульні ў токіа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/19/1055123321_0:19:2089:1194_1920x0_80_0_0_38200af01cc325c8c2090c76275b21fd.jpg
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. Жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука ў камандных спаборніцтвах перамагла прадстаўніц Японіі і выйшла ў паўфінал, пра гэта паведамляе Мінспорту.У чвэрцьфінале беларускі адолелі японак з лікам 5:3.Раней з такім жа лікам беларускім спартсменкам у 1/8 фіналу атрымалася адолець кітайскіх спартсменак.Наступнымі саперніцамі беларускай Карыны Дзямінскай, Ганны Марусавай і Карыны Казлоўскай стануць прадстаўніцы Паўднёвай Карэі.Стралкі з лука на Алімпійскіх гульнях разгульваюць пяць камплектаў узнагарод.Нагадаем, што беларускія лучніцы адкрылі ў пятніцу праграму спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Токіа.Лепшай з беларусак па выніках кваліфікацыі стала Карына Дзямінская, якая паказала 29 вынік. На 39 месцы размясцілася Ганна Марусова, на 61 пазіцыі - Карына Казлоўская. Асабістыя дуэлі пройдуць у аўторак, чэмпіён Алімпіяды па стральбе з лука вызначыцца 30 ліпеня.Як адзначала галоўны трэнер зборнай Беларусі па стральбе з лука Кацярына Цімафеева, умовы надвор'я ў Токіа нязвыклыя - вельмі горача. Акрамя таго, выступаць па беларускім часе даводзіцца ўначы. Часу на адаптацыю ў спартсменак было няшмат, аднак, лічыць яна, дзяўчаты спраўляюцца.Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/19/1055123321_236:0:1851:1211_1920x0_80_0_0_b319c04a07eb15870402fa0d3b000dc6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
алімпіяда, токіа, лучніцы, летнія алімпійскія гульні ў токіа
алімпіяда, токіа, лучніцы, летнія алімпійскія гульні ў токіа
Беларускія лучніцы выйшлі ў паўфінал камандных спаборніцтваў АГ у Токіа
Спартсменкі сталі першымі, хто адкрыў праграму спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Токіа ў мінулую пятніцу.
МІНСК, 25 ліп – Sputnik. Жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука ў камандных спаборніцтвах перамагла прадстаўніц Японіі і выйшла ў паўфінал, пра гэта паведамляе Мінспорту.
У чвэрцьфінале беларускі адолелі японак з лікам 5:3.
Раней з такім жа лікам беларускім спартсменкам у 1/8 фіналу атрымалася адолець кітайскіх спартсменак.
Наступнымі саперніцамі беларускай Карыны Дзямінскай, Ганны Марусавай і Карыны Казлоўскай стануць прадстаўніцы Паўднёвай Карэі.
Стралкі з лука на Алімпійскіх гульнях разгульваюць пяць камплектаў узнагарод.
Нагадаем, што беларускія лучніцы адкрылі ў пятніцу праграму спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Токіа.
Лепшай з беларусак па выніках кваліфікацыі стала Карына Дзямінская, якая паказала 29 вынік. На 39 месцы размясцілася Ганна Марусова, на 61 пазіцыі - Карына Казлоўская. Асабістыя дуэлі пройдуць у аўторак, чэмпіён Алімпіяды па стральбе з лука вызначыцца 30 ліпеня.
Як адзначала галоўны трэнер зборнай Беларусі па стральбе з лука Кацярына Цімафеева, умовы надвор'я ў Токіа нязвыклыя - вельмі горача. Акрамя таго, выступаць па беларускім часе даводзіцца ўначы. Часу на адаптацыю ў спартсменак было няшмат, аднак, лічыць яна, дзяўчаты спраўляюцца.
Сабаленка
стартавала з перамогі на Алімпіядзе ў Токіа
Беларус Ягор Герасімаў
выйшаў у 1/16 тэніснага турніру на Алімпійскіх гульнях