https://bel.sputnik.by/20210726/dva-belaruskya-plytsy-ne-zmagl-zavayavats-uznagarod-u-fnale-almpyady-1055136919.html
Два беларускія плыўцы не змаглі заваяваць узнагарод у фінале Алімпіяды
Два беларускія плыўцы не змаглі заваяваць узнагарод у фінале Алімпіяды
Sputnik Беларусь
За дзень да гэтага Ілля Шымановіч і Анастасія Шкурдай выйшлі ў фінальную частку спаборніцтваў на стометроўцы брасам і батэрфляем адпаведна, дзе, на жаль, не... 26.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-26T10:19+0300
2021-07-26T10:19+0300
2021-07-26T10:19+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
алімпіяда
токіа
анастасія шкурдай
ілля шымановіч
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/02/1046046174_0:38:1601:938_1920x0_80_0_0_01dcb17bd87f773cf85d69dfca4d0672.jpg
МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Беларусы Ілля Шымановіч на дыстанцыі 100 метраў брасам і Анастасія Шкурдай на 100 метраў батэрфляем не змаглі заваяваць медалёў на Алімпійскіх гульнях у Токіа, паведамляе Sputnik.Шымановіч паказаў восьмы час у вырашальным заплыве - 59,36 секунды. Першым стаў брытанец Адам Піці(57,37). Беларускі атлет застаўся незадаволены вынікам і адмовіўся ад каментароў.Шкурдай на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем таксама спынілася на восьмай пазіцыі - (57,05). На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася канадская спартсменка Маргарэт Макніл (55,59).Беларуска падкрэсліла, што рада была прабіцца ў фінал Алімпіяды.Раней абодва беларускія спартсмены выйшлі ў фінал Алімпіяды. Шымановіч пераадолеў паўфінальную стадыю турніру па плаванні з вынікам 59,08 секунд, Шкурдай - 57,19 секунд.Нагадаем, што на Алімпійскія Гульнях у Токіа ўпершыню будуць разыграны таксама медалі ў плаванні на 800 метраў вольным стылем у мужчын, у плаванні на 1500 метраў у жанчын і ў змяшанай камбінаванай эстафеце 4 × 100 метраў.Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/02/1046046174_42:0:1463:1066_1920x0_80_0_0_5f54c4811edb652aff1df871ea909147.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпіяда, токіа, анастасія шкурдай, ілля шымановіч, у свеце
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпіяда, токіа, анастасія шкурдай, ілля шымановіч, у свеце
Два беларускія плыўцы не змаглі заваяваць узнагарод у фінале Алімпіяды
За дзень да гэтага Ілля Шымановіч і Анастасія Шкурдай выйшлі ў фінальную частку спаборніцтваў на стометроўцы брасам і батэрфляем адпаведна, дзе, на жаль, не змаглі пазмагацца за высокія месцы.
МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Беларусы Ілля Шымановіч на дыстанцыі 100 метраў брасам і Анастасія Шкурдай на 100 метраў батэрфляем не змаглі заваяваць медалёў на Алімпійскіх гульнях у Токіа, паведамляе Sputnik.
Шымановіч паказаў восьмы час у вырашальным заплыве - 59,36 секунды. Першым стаў брытанец Адам Піці(57,37). Беларускі атлет застаўся незадаволены вынікам і адмовіўся ад каментароў.
Шкурдай на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем таксама спынілася на восьмай пазіцыі - (57,05). На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ўзнялася канадская спартсменка Маргарэт Макніл (55,59).
Беларуска падкрэсліла, што рада была прабіцца ў фінал Алімпіяды.
"Можа не атрымалася палепшыць свой асабісты вынік (56,95), але, думаю, усё наперадзе. Яшчэ ў Токіа паплыву дзве эстафеты і 100-метроўку вольным стылем. На "сотцы" хачу праверыць свае сілы, хуткасць разам з лепшымі плывунамі свету. Даўно ўжо асвоілася і гатова плыць побач са знакамітымі атлетамі", - цытуе спартсменку НАК Беларусі.
Раней абодва беларускія спартсмены выйшлі ў фінал Алімпіяды. Шымановіч пераадолеў паўфінальную стадыю турніру па плаванні з вынікам 59,08 секунд, Шкурдай - 57,19 секунд.
Нагадаем, што на Алімпійскія Гульнях у Токіа ўпершыню будуць разыграны таксама медалі ў плаванні на 800 метраў вольным стылем у мужчын, у плаванні на 1500 метраў у жанчын і ў змяшанай камбінаванай эстафеце 4 × 100 метраў.
Плывец
Ілля Шымановіч выйшаў у фінал Алімпіяды
Беларуская плыўчыха
Анастасія Шкурдай выйшла ў фінал Алімпійскіх Гульняў
Сабаленка стартавала з перамогі на Алімпіядзе ў Токіа