https://bel.sputnik.by/20210726/lukashenka-paskardzsya-na-drennuyu-tradytsyyu-z-paslam-azerbaydzhana-1055143103.html
Лукашэнка паскардзіўся на "дрэнную традыцыю" з пасламі Азербайджана
Лукашэнка паскардзіўся на "дрэнную традыцыю" з пасламі Азербайджана
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады традыцыйна адзначаюць высокі ўзровень узаемадзеяння з афіцыйным Баку, у тым ліку ў такім адчувальным пытанні, як пастаўкі энергарэсурсаў. 26.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-26T12:20+0300
2021-07-26T12:20+0300
2021-07-26T12:20+0300
аляксандр лукашэнка
азербайджан
баку
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1a/1055143405_0:71:1200:746_1920x0_80_0_0_72d57b015d0c574f5904228c21313c3d.jpg
МІНСК 26 ліп - Sputnik. Беларусі і Азербайджану ўдалося выбудаваць адносіны на аснове ўзаемаразумення, заявіў беларускі лідэр у Палацы Незалежнасці ў час сустрэчы з паслом Латыфам Гандзілавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі."Нейкая дрэнная традыцыя: лепшыя нашы сябры-паслы з'язджаюць, і мы вымушаны спадзявацца, што тыя, хто прыедзе пасля вас, будуць добрымі нашымі сябрамі, і мы гэтак жа, як і пры вашай кадэнцыі, зможам выбудаваць самыя добрыя адносіны з Азербайджанам", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.Паводле яго слоў, ён не адчувае і ценю сумневу, што ў Беларусі будуць добрыя адносіны з Азербайджанам, таму што ва ўладаў дзвюх краін атрымалася пабудаваць адносіны на базісе ўзаемаразумення.Бліскучыя адносіныКіраўнік дзяржавы назваў адносіны паміж дзвюма краінамі брацкімі, якія з'яўляюцца добрым прыкладам яшчэ з часоў Саюза.Аляксандр Лукашэнка адзначыў ролю Латыфа Гандзілава, які асабіста зрабіў для выбудоўвання двухбаковых адносінаў многае. На яго думку, азербайджанскі дыпламат стаў сябрам беларусаў. Прэзідэнт выказаў надзею, што Гандзілаў не забудзе пра Беларусь і на новым месцы працы.Ціск з ЗахадуБеларускі лідэр асобна выказаў падзяку паслу Азербайджана за тое, што ён разумее няпростыя працэсы, якія адбываюцца ў рэспубліцы. Пасля чаго дадаў, што афіцыйны Мінск перажываў у мінулым годзе, калі паміж Азербайджанам і Арменіяй зноў абвастрыўся канфлікт у Нагорным Карабаху."У асноўным дзякуючы пазіцыі Азербайджана і вашага прэзідэнта вам удалося стабілізаваць абстаноўку і прыйсці да мірнага ўрэгулявання тых праблем, якія існавалі. Вядома, шлях да міру толькі пачаўся", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.Пры гэтым ён канстатаваў, што народы Азербайджана і Арменіі заслугоўваюць спакойнае і мірнае жыццё. У сваю чаргу Беларусь гатова аказаць тэхнічную і тэхналагічную дапамогу.Афіцыйны Мінск таксама ўдзячны за пастаўкі нафты.Чытайце таксама:
азербайджан
баку
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1a/1055143405_56:0:1144:816_1920x0_80_0_0_a7f6b30ab5ab4292da7d4f075e18fb09.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, азербайджан, баку
аляксандр лукашэнка, азербайджан, баку
Лукашэнка паскардзіўся на "дрэнную традыцыю" з пасламі Азербайджана
Беларускія ўлады традыцыйна адзначаюць высокі ўзровень узаемадзеяння з афіцыйным Баку, у тым ліку ў такім адчувальным пытанні, як пастаўкі энергарэсурсаў.
МІНСК 26 ліп - Sputnik. Беларусі і Азербайджану ўдалося выбудаваць адносіны на аснове ўзаемаразумення, заявіў беларускі лідэр у Палацы Незалежнасці ў час сустрэчы з паслом Латыфам Гандзілавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.
"Нейкая дрэнная традыцыя: лепшыя нашы сябры-паслы з'язджаюць, і мы вымушаны спадзявацца, што тыя, хто прыедзе пасля вас, будуць добрымі нашымі сябрамі, і мы гэтак жа, як і пры вашай кадэнцыі, зможам выбудаваць самыя добрыя адносіны з Азербайджанам", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, ён не адчувае і ценю сумневу, што ў Беларусі будуць добрыя адносіны з Азербайджанам, таму што ва ўладаў дзвюх краін атрымалася пабудаваць адносіны на базісе ўзаемаразумення.
Кіраўнік дзяржавы назваў адносіны паміж дзвюма краінамі брацкімі, якія з'яўляюцца добрым прыкладам яшчэ з часоў Саюза.
"Мы як былі калісьці ў адной дзяржаве і мелі добрыя, бліскучыя адносіны, нам удалося іх не проста захаваць, але і прымножыць", - лічыць беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў ролю Латыфа Гандзілава, які асабіста зрабіў для выбудоўвання двухбаковых адносінаў многае. На яго думку, азербайджанскі дыпламат стаў сябрам беларусаў. Прэзідэнт выказаў надзею, што Гандзілаў не забудзе пра Беларусь і на новым месцы працы.
Беларускі лідэр асобна выказаў падзяку паслу Азербайджана за тое, што ён разумее няпростыя працэсы, якія адбываюцца ў рэспубліцы. Пасля чаго дадаў, што афіцыйны Мінск перажываў у мінулым годзе, калі паміж Азербайджанам і Арменіяй зноў абвастрыўся канфлікт у Нагорным Карабаху.
"У асноўным дзякуючы пазіцыі Азербайджана і вашага прэзідэнта вам удалося стабілізаваць абстаноўку і прыйсці да мірнага ўрэгулявання тых праблем, якія існавалі. Вядома, шлях да міру толькі пачаўся", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён канстатаваў, што народы Азербайджана і Арменіі заслугоўваюць спакойнае і мірнае жыццё. У сваю чаргу Беларусь гатова аказаць тэхнічную і тэхналагічную дапамогу.
Афіцыйны Мінск таксама ўдзячны за пастаўкі нафты.
"Вы малайцы, не прагнулася пад ціскам з боку заходніх дзяржаў. Вы трымаеце слова. Як мы дамовіліся, так і дзейнічаеце. Гэта дарагога каштуе ў сучасным свеце. Вы на нас можаце разлічваць, мы гатовыя рэалізаваць тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты падчас майго нядаўняга візіту ў Азербайджан", - падсумаваў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка:
на нашым баку праўда, доля Захаду - бездапаможныя выкрыкі
Лукашэнка
ахарактарызаваў сітуацыю ў сучасным свеце адным "ёмістым" словам
Лукашэнка расказаў, як Беларусь
рыхтавалася да санкцый