Беларускія ваенныя вылецелі ў Кітай для ўдзелу ў АрМІ-2021
13:17 27.07.2021 (абноўлена: 18:00 27.07.2021)
© Photo : Министерство обороны Республики БеларусьАдпраўка беларускіх вайскоўцаў на АрМІ-2021 у Кітай
© Photo : Министерство обороны Республики Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе конкурсы пройдуць на тэрыторыі адзінаццаці краін. Асноўныя мэты - абмен вопытам і ўдасканаленне баявой вывучкі.
МІНСК, 27 ліп – Sputnik. Першыя беларускія каманды выляцелі ў Кітай для ўдзелу ў VII Армейских міжнародных гульнях.
Урачыстыя провады дэлегацыі прайшлі сёння ў Мачулішчах, на аэрадроме 50-й змешанай авіяцыйнай базы, паведамляе Міністэрства абароны.
Даў наказ прадстаўнікам Узброеных сіл Беларусі кіраўнік абароннага ведамства генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін.
Ён адзначыў, што міжнародныя гульні - гэта перш за ўсё абмен вопытам, удасканаленне баявой вывучкі.
"Сёння ў гэтым шыхце стаяць лепшыя прадстаўнікі беларускай арміі, якія маюць вельмі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Памятайце, што ў вашых руках выдатныя тэхніка і ўзбраенне. Абсалютна перакананы: вы здольны і павінны паказаць лепшы вынік", - падкрэсліў міністр абароны.
На тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі пройдуць тры вайсковыя конкурсы: "Сувораўскі націск", "Чыстае неба" і "Бяспечнае асяроддзе".
АрМІ-2021
Вайсковыя міжнародныя гульні будуць доўжыцца з 22 жніўня па 4 верасня гэтага года.
Конкурсы пройдуць на тэрыторыі 11 краін. Расія прыме 16 конкурсаў. Беларусь, Кітай і Іран правядуць на сваёй тэрыторыі па тры конкурсы.
Па два конкурсы пройдуць на тэрыторыі В'етнама, Казахстана, Узбекістана і Манголіі.
Алжыр, Арменія, Сербія і Катар правядуць па адным конкурсе.
Чытайце таксама:
Першы эшалон з расійскімі вайскоўцамі прыбыў у Брэст на "Захад-2021"
Парад да Дня Ваенна-марскога флоту Расіі
Савет бяспекі: падстаў для ўвядзення надзвычайнага становішча ў Беларусі няма
Беларусь і Расія завяршаюць стварэнне сумесных ваенных цэнтраў
Вучэнне аб'яднанай сістэмы СПА "Баявая садружнасць-2021" пройдзе ў верасні