МУС папярэдзіла аб планавых вучэннях у Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАМАП на праспекце Незалежнасці
АМАП на праспекце Незалежнасці - Sputnik Беларусь, 1920, 27.07.2021
Падпісацца
Сёння і заўтра ў розных рэгіёнах краіны сілавікі адпрацуюць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.
МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Унутраныя войскі і органы ўнутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні ў рэгіёнах Беларусі, паведамілі ў МУС рэспублікі.
"Інфармуем, што 27 і 28 ліпеня ўнутраныя войскі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі органаў унутраных спраў праводзяць планавыя вучэнні", - паведамілі ў МУС, каментуючы відэа аб перамяшчэнні спецтранспарту ў Мінску, якое з’явілася ў інтэрнэце.
У ведамстве патлумачылі, што ў розных рэгіёнах краіны ў рамках вучэнняў злучэнні і воінскія часці адпрацуюць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў і спынення масавых беспарадкаў.
Стужка навiн
0