https://bel.sputnik.by/20210728/garachaya-abkatka-reaktara-pachalasya-na-drugm-bloku-belaes-1055193130.html
"Гарачая" абкатка рэактара пачалася на другім блоку БелАЭС
"Гарачая" абкатка рэактара пачалася на другім блоку БелАЭС
Sputnik Беларусь
Дазвол на правядзенне гэтых тэхналагічных работ быў выдадзены Дзяржатамнаглядам Беларусі. 28.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-28T11:19+0300
2021-07-28T11:19+0300
2021-07-28T11:19+0300
беларусь
дзяржатамнагляд
рэактар
белаэс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1b/1055189682_0:135:2592:1593_1920x0_80_0_0_fffd92b4ae8803823259b19174db1d0a.jpg
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. "Гарачая" абкатка рэактарнай устаноўкі пачалася на другім энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі, паведамілі ў карпарацыі "Росатом".Самы маштабны этап пуска-наладачных работ перад пачаткам фізічнага пуску рэактара стартаваў на блоку ў аўторак 27 ліпеня. Дазвол на правядзенне работ быў выдадзен Дзяржатамнаглядам Беларусі.Мэта гэтага этапу - пацвердзіць гатоўнасць абсталявання да энергетычнага пуску і далейшай бяспечнай эксплуатацыі другога энергаблока.У ходзе работ спецыялісты правядуць выпрабаванні шэрага сістэм, у тым ліку электрасілкавання, кіравання і абароны рэактара.Адключэнне энергаблока №1Першы энергаблок БелАЭС быў у чарговы раз адключаны 12 ліпеня ад энергасістэмы рэспублікі. Паводле інфармацыі энергетыкаў, спрацавала аўтаматычная абарона генератара, згодна са штатным алгарытмам была зніжана магутнасць рэактара.Беларуская АЭСБеларуская АЭС - самы маштабны прамысловы праект Беларусі і Расіі. Атамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе.У снежні першы рэактар пачаў працу на палову сваёй магутнасці, на поўную ён запрацаваў 12 студзеня 2021-га. Працы па ўзвядзенню другога энергаблока знаходзяцца на завяршальнай стадыі, яго агульная гатоўнасць - 85%. Увод у эксплуатацыю другога блока чакаецца ў першым паўгоддзі 2022 года.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1b/1055189682_144:0:2448:1728_1920x0_80_0_0_6440b38e6a500e8d7bb77d6367b05029.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, дзяржатамнагляд, рэактар
беларусь, дзяржатамнагляд, рэактар
"Гарачая" абкатка рэактара пачалася на другім блоку БелАЭС
Дазвол на правядзенне гэтых тэхналагічных работ быў выдадзены Дзяржатамнаглядам Беларусі.
МІНСК, 28 ліп – Sputnik. "Гарачая" абкатка рэактарнай устаноўкі пачалася на другім энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі, паведамілі ў карпарацыі "Росатом".
Самы маштабны этап пуска-наладачных работ перад пачаткам фізічнага пуску рэактара стартаваў на блоку ў аўторак 27 ліпеня. Дазвол на правядзенне работ быў выдадзен Дзяржатамнаглядам Беларусі.
"У працэсе гарачай абкаткі спецыялісты правяраюць працаздольнасць асноўнага абсталявання энергаблока на адпаведнасць патрабаванням праектнай дакументацыі, уключаючы адпаведнасць нормам бяспекі пры эксплуатацыі", - сказалі ў "Росатоме".
Мэта гэтага этапу - пацвердзіць гатоўнасць абсталявання да энергетычнага пуску і далейшай бяспечнай эксплуатацыі другога энергаблока.
У ходзе работ спецыялісты правядуць выпрабаванні шэрага сістэм, у тым ліку электрасілкавання, кіравання і абароны рэактара.
Адключэнне энергаблока №1
Першы энергаблок БелАЭС быў у чарговы раз адключаны 12 ліпеня ад энергасістэмы рэспублікі. Паводле інфармацыі энергетыкаў, спрацавала аўтаматычная абарона генератара, згодна са штатным алгарытмам была зніжана магутнасць рэактара.
Беларуская АЭС - самы маштабны прамысловы праект Беларусі і Расіі. Атамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе.
У снежні першы рэактар пачаў працу на палову сваёй магутнасці, на поўную ён запрацаваў 12 студзеня 2021-га. Працы па ўзвядзенню другога энергаблока знаходзяцца на завяршальнай стадыі, яго агульная гатоўнасць - 85%. Увод у эксплуатацыю другога блока чакаецца ў першым паўгоддзі 2022 года.
Першы энергаблок БелАЭС
зноў уключаць у жніўні – Мінэнерга
Нацаператара па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі
плануюць стварыць у РБЛук'янаў:
праект будаўніцтва БелАЭС - вельмі сур'ёзны для Расіі