https://bel.sputnik.by/20210728/navalntsy--grad-aranzhavy-zroven-nebyaspek-abyaleny-na-29-lpenya-1055203417.html
Навальніцы і град: аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на 29 ліпеня
Навальніцы і град: аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на 29 ліпеня
Sputnik Беларусь
Ападкі не моцна паўплываюць на агульны тэмпературны фон, які ўсталяваўся ў рэспубліцы ў апошні час - днём месцамі можна чакаць +30 ... +32°С. 28.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-28T16:16+0300
2021-07-28T16:16+0300
2021-07-28T16:16+0300
надвор'е
навальніца
аранжавы ўзровень небяспекі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/0f/1045166852_0:188:1920:1268_1920x0_80_0_0_18061db5fa4c950a07bb106959b43100.jpg
МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні магчымы ноччу па заходняй частцы краіны ў чацвер, 29 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі яны будуць раніцай і днём, таксама месцамі магчымы град, пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.Пры навальніцах месцамі магчыма таксама шквалістае ўзмацненне ветру - яго парывы могуць дасягаць да 15-20 м/с.Як распавялі сіноптыкі, у чацвер надвор'е ў Беларусі вызначыць франтальны раздзел, які ідзе з Заходняй Еўропы.Ноччу і раніцай месцамі таксама чакаецца туман, тэмпература паветра будзе ў гэты час вагацца ад +14°С да +20°С.У дзённы час слупок тэрмометра падымецца да +24 .. +29°С, максімальная тэмпература паветра чакаецца на паўднёвым усходзе рэспублікі - да +30 ... +32°С.Атмасферны ціск будзе падаць.Навальніца закране таксама мінчан - так што жыхарам сталіцы лепш не забыцца ў чацвер узяць з сабой парасоны.Па папярэдніх прагнозах, ападкі захаваюцца і 30 ліпеня. Днём у пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць, пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагучаць навальніцы. Тэмпература застанецца досыць высокай - ноччу +13 .. + 19°С, днём ад +22°С па паўночным захадзе да +31°С па поўдні.У суботу сіноптыкі таксама не абяцаюць шмат сонца: месцамі ўсё яшчэ будуць ісці дажджы і навальніцы.Нагадаем, што гарачыня і малая колькасць дажджоў у апошнія месяцы ў Беларусі прывялі да абмежаванняў і забаронаў на наведванне лясных масіваў, а таксама да пажараў на тарфяніках у Петрыкаўскім раёне. Акрамя таго, з-за высокай тэмпературы ў вадаёмах пачала квітнець вада - па гэтай прычыне шэраг пляжаў у рэспубліцы быў зачынены.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/0f/1045166852_0:8:1920:1448_1920x0_80_0_0_cff608ca2594201b3c7fbf78f9de5455.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, навальніца, аранжавы ўзровень небяспекі
надвор'е, навальніца, аранжавы ўзровень небяспекі
Навальніцы і град: аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на 29 ліпеня
Ападкі не моцна паўплываюць на агульны тэмпературны фон, які ўсталяваўся ў рэспубліцы ў апошні час - днём месцамі можна чакаць +30 ... +32°С.
МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Навальніцы, у асобных раёнах моцныя ліўні магчымы ноччу па заходняй частцы краіны ў чацвер, 29 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі яны будуць раніцай і днём, таксама месцамі магчымы град, пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.
Пры навальніцах месцамі магчыма таксама шквалістае ўзмацненне ветру - яго парывы могуць дасягаць да 15-20 м/с.
Як распавялі сіноптыкі, у чацвер надвор'е ў Беларусі вызначыць франтальны раздзел, які ідзе з Заходняй Еўропы.
Ноччу і раніцай месцамі таксама чакаецца туман, тэмпература паветра будзе ў гэты час вагацца ад +14°С да +20°С.
У дзённы час слупок тэрмометра падымецца да +24 .. +29°С, максімальная тэмпература паветра чакаецца на паўднёвым усходзе рэспублікі - да +30 ... +32°С.
Атмасферны ціск будзе падаць.
Навальніца закране таксама мінчан - так што жыхарам сталіцы лепш не забыцца ў чацвер узяць з сабой парасоны.
Па папярэдніх прагнозах, ападкі захаваюцца і 30 ліпеня. Днём у пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць, пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагучаць навальніцы. Тэмпература застанецца досыць высокай - ноччу +13 .. + 19°С, днём ад +22°С па паўночным захадзе да +31°С па поўдні.
У суботу сіноптыкі таксама не абяцаюць шмат сонца: месцамі ўсё яшчэ будуць ісці дажджы і навальніцы.
Нагадаем, што гарачыня і малая колькасць дажджоў у апошнія месяцы ў Беларусі прывялі да абмежаванняў і забаронаў на наведванне лясных масіваў, а таксама да пажараў на тарфяніках у Петрыкаўскім раёне. Акрамя таго, з-за высокай тэмпературы ў вадаёмах пачала квітнець вада - па гэтай прычыне шэраг пляжаў у рэспубліцы быў зачынены.
Разбітыя машыны, паваленыя дрэвы: МНС паказала
наступствы навальніцы ў Бабруйску
Спякота сыходзіць: кліматолаг распавёў, якім будзе
канец ліпеня ў Беларусі
Сіноптыкі б'юць трывогу:
узровень вады моцна ўпадзе ў Бярэзіне