https://bel.sputnik.by/20210729/lukashenka-kazhuts-shto-lada-lyudzey-psue---geta-ne-da-myane-1055230972.html
Лукашэнка: кажуць, што ўлада людзей псуе, - гэта не да мяне
Лукашэнка: кажуць, што ўлада людзей псуе, - гэта не да мяне
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады надаюць асаблівую ўвагу прыняццю кадравых рашэнняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, таму кандыдаты на пасады праходзяць самыя розныя праверкі, у... 29.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-29T13:15+0300
2021-07-29T13:15+0300
2021-07-29T13:15+0300
карупцыя
аляксандр лукашэнка
улада
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1d/1055230259_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_ef97c86a023ab00d25d68477f919439f.jpg
МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Кажуць, што ўлада людзей псуе, - гэта не да мяне, таму што я чалавек вясковы, які вырас на вуліцы, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці пры прыняцці кадравых рашэнняў.Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, да яго асобы можна прышыць "толькі нейкія фэйкі". Але не карупцыю, пра якую кажуць апаненты дзеючай улады. Пры гэтым ён нагадаў, што яго палітычная кар'ера фактычна пачалася ў часы працы дэпутатам Вярхоўнага Савета, дзе кіраваў камісіяй па барацьбе з карупцыяй і "вычышчаў гэтую дрэнь"."Кажуць, што ўлада людзей псуе, - гэта не да мяне, таму што я чалавек вясковы, які вырас на вуліцы", - упэўнены беларускі лідэр, яго словы прыводзіць прэс-служба."Дэмакратыі наогул у свеце няма"Аляксандр Лукашэнка расказаў прысутным кіраўнікам, што па шэрагу кандыдатур некалькі разоў вяртаў дакументы, каб іх разгледзелі дадаткова. Такім чынам, прэтэндэнта на пасаду вывучалі яшчэ раз.Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што пры прызначэнні на пасаду ёсць конкурснае суперніцтва, таму што на пасадах павінны стаяць прафесіяналы."Але не менш важная рыса ў кожнага з вас - вы павінны быць адданымі свайму народу і дзяржаве", - асабліва адзначыў беларускі лідэр.А затым звярнуўся да чыноўнікаў, адзначыўшы, што "калі вы прыйшлі ў кабінет да прэзідэнта, то вы не павінны забываць, што ў краіне ёсць прэзідэнт. Ён можа камусьці не падабацца, але калі вы прызначаецеся гэтым прэзідэнтам (я гэта дыпламатам казаў) , то вы прадстаўляеце прэзідэнта на тым ці іншым участку".У завяршэнне кіраўнік дзяржавы яшчэ раз сказаў пра тое, што прызначаныя чыноўнікі з'яўляюцца тварам прэзідэнта і нагадаў, што ніколі не падводзіў іх."І вас таксама я ніколі не падвяду. У гэтым можаце не сумнявацца", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка
https://bel.sputnik.by/20210729/kadravyya-pryznachenn-u-prezdenta-budze-novy-pamochnk-1055223218.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1d/1055230259_168:0:1103:701_1920x0_80_0_0_1bfde3d89b0690106225eb6881e9293d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
карупцыя, аляксандр лукашэнка, улада
карупцыя, аляксандр лукашэнка, улада
Лукашэнка: кажуць, што ўлада людзей псуе, - гэта не да мяне
Беларускія ўлады надаюць асаблівую ўвагу прыняццю кадравых рашэнняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, таму кандыдаты на пасады праходзяць самыя розныя праверкі, у тым ліку, на карупцыйныя праявы.
МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Кажуць, што ўлада людзей псуе, - гэта не да мяне, таму што я чалавек вясковы, які вырас на вуліцы, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці пры прыняцці кадравых рашэнняў.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, да яго асобы можна прышыць "толькі нейкія фэйкі". Але не карупцыю, пра якую кажуць апаненты дзеючай улады. Пры гэтым ён нагадаў, што яго палітычная кар'ера фактычна пачалася ў часы працы дэпутатам Вярхоўнага Савета, дзе кіраваў камісіяй па барацьбе з карупцыяй і "вычышчаў гэтую дрэнь".
"Кажуць, што ўлада людзей псуе, - гэта не да мяне, таму што я чалавек вясковы, які вырас на вуліцы", - упэўнены беларускі лідэр, яго словы прыводзіць прэс-служба.
"Дэмакратыі наогул у свеце няма"
Аляксандр Лукашэнка расказаў прысутным кіраўнікам, што па шэрагу кандыдатур некалькі разоў вяртаў дакументы, каб іх разгледзелі дадаткова. Такім чынам, прэтэндэнта на пасаду вывучалі яшчэ раз.
"Мінулы год нас шмат чаму навучыў, таму ва ўладзе павінны быць годныя людзі. Гэтая так званая дэмакратыя, якой наогул у свеце няма... Ужо ўсе пераканаліся ў гэтым, і дзякуй Богу, што пераканаліся", - лічыць ён.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што пры прызначэнні на пасаду ёсць конкурснае суперніцтва, таму што на пасадах павінны стаяць прафесіяналы.
"Але не менш важная рыса ў кожнага з вас - вы павінны быць адданымі свайму народу і дзяржаве", - асабліва адзначыў беларускі лідэр.
А затым звярнуўся да чыноўнікаў, адзначыўшы, што "калі вы прыйшлі ў кабінет да прэзідэнта, то вы не павінны забываць, што ў краіне ёсць прэзідэнт. Ён можа камусьці не падабацца, але калі вы прызначаецеся гэтым прэзідэнтам (я гэта дыпламатам казаў) , то вы прадстаўляеце прэзідэнта на тым ці іншым участку".
У завяршэнне кіраўнік дзяржавы яшчэ раз сказаў пра тое, што прызначаныя чыноўнікі з'яўляюцца тварам прэзідэнта і нагадаў, што ніколі не падводзіў іх.
"І вас таксама я ніколі не падвяду. У гэтым можаце не сумнявацца", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка