https://bel.sputnik.by/20210730/nstytut-gte-spynyae-svayu-pratsu--belarus-1055261850.html
Інстытут Гётэ спыняе сваю працу ў Беларусі
Інстытут Гётэ спыняе сваю працу ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Дырэктар арганізацыі выказаў шкадаванне і нагадаў, што інстытут быў тым месцам, дзе можна было вучыцца, падтрымліваць культурнае і сацыяльнае супрацоўніцтва... 30.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-30T13:53+0300
2021-07-30T13:53+0300
2023-02-23T14:06+0300
германія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1e/1055261186_40:0:1162:631_1920x0_80_0_0_8c27000435bfd724834c0d6dd2e8a532.jpg
МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Інстытут Гётэ ў Беларусі зачыняецца, пра гэта арганізацыя паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.Кіраўнік інстытута Якоб Рачак напісаў, што ў апошні час прыйшлося займацца спыненнем праектаў у сферы мовы і адукацыі, а таксама работы бібліятэкі.Дырэктар нагадаў, што Інстытут Гётэ пасадзіў у Беларусі больш за 100 дрэваў гінкга, якія з'яўляюцца сімвалам дружбы, даверу і супрацоўніцтва."Але гінкга сімвалізуе таксама і нешта іншае, бо, будучы сапраўдным выкапням, яно перажыло многія крызісы апошніх 400 мільёнаў гадоў. Нашы дрэўцы ператрываюць цяжкія часы...", - напісаў Якаб Рачак.Інстытут Гётэ і санкцыіІнстытут Гётэ - германская няўрадавая арганізацыя, мэтай якой з'яўляецца папулярызацыя нямецкай мовы, культуры, традыцый.Працаваў у Беларусі з 1993 года. На базе Інстытута былі арганізаваны курсы вывучэння нямецкай мовы, праходзілі семінары для выкладчыкаў нямецкай, выставы, кінапаказы, канцэрты. Інстытут Гётэ працуе ў 97 краінах свету.30 чэрвеня 2021 года МЗС Беларусі запатрабавалі ад Інстытута на працягу месяца спыніць дзейнасць у Мінску.У адказ знешнепалітычнае ведамства Германіі распаўсюдзіла заяву, у якой выказала шкадаванне з нагоды рашэння беларускага боку.Раней беларускія ўлады заявілі пра намер распачаць дзеянні ў адказ на прыняцце чарговага пакета санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска з боку Еўрапейскага Саюза.
германія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1e/1055261186_180:0:1021:631_1920x0_80_0_0_5b28358f0f2bb39e52297ed2ac2dc3f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
германія, беларусь
Інстытут Гётэ спыняе сваю працу ў Беларусі
13:53 30.07.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Дырэктар арганізацыі выказаў шкадаванне і нагадаў, што інстытут быў тым месцам, дзе можна было вучыцца, падтрымліваць культурнае і сацыяльнае супрацоўніцтва паміж краінамі.
МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Інстытут Гётэ ў Беларусі зачыняецца, пра гэта арганізацыя паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
Кіраўнік інстытута Якоб Рачак напісаў, што ў апошні час прыйшлося займацца спыненнем праектаў у сферы мовы і адукацыі, а таксама работы бібліятэкі.
"Мы суправаджалі цэлыя пакаленні ў вывучэнні нямецкай мовы і тым самым адкрывалі для іх новыя прафесійныя і асабістыя шанцы. Разам з вялікай колькасцю дзеячаў культуры мы напаўнялі жыццём культурны дыялог паміж нашымі краінамі. І мы стварылі ў цэнтры Мінска месца, дзе можна было разам вучыцца, чытаць, размаўляць і святкаваць", - гаворыцца ў паведамленні.
Дырэктар нагадаў, што Інстытут Гётэ пасадзіў у Беларусі больш за 100 дрэваў гінкга, якія з'яўляюцца сімвалам дружбы, даверу і супрацоўніцтва.
"Але гінкга сімвалізуе таксама і нешта іншае, бо, будучы сапраўдным выкапням, яно перажыло многія крызісы апошніх 400 мільёнаў гадоў. Нашы дрэўцы ператрываюць цяжкія часы...", - напісаў Якаб Рачак.
Інстытут Гётэ - германская няўрадавая арганізацыя, мэтай якой з'яўляецца папулярызацыя нямецкай мовы, культуры, традыцый.
Працаваў у Беларусі з 1993 года. На базе Інстытута былі арганізаваны курсы вывучэння нямецкай мовы, праходзілі семінары для выкладчыкаў нямецкай, выставы, кінапаказы, канцэрты. Інстытут Гётэ працуе ў 97 краінах свету.
30 чэрвеня 2021 года МЗС Беларусі запатрабавалі ад Інстытута на працягу месяца спыніць дзейнасць у Мінску.
У адказ знешнепалітычнае ведамства Германіі распаўсюдзіла заяву, у якой выказала шкадаванне з нагоды рашэння беларускага боку.
Раней беларускія ўлады заявілі пра намер распачаць дзеянні ў адказ на прыняцце чарговага пакета санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска з боку Еўрапейскага Саюза.