https://bel.sputnik.by/20210730/rt-adkryvae-prym-zayavak-na-mzhnarodnuyu-premyu-mya-khaleda-al-khatyba--2021-1055278105.html
RT адкрывае прыём заявак на Міжнародную прэмію імя Халеда аль-Хатыба – 2021
RT адкрывае прыём заявак на Міжнародную прэмію імя Халеда аль-Хатыба – 2021
Sputnik Беларусь
Прэмія заснавана ў памяць аб загінулым у Сірыі 30 ліпеня 2017 года журналісце Халедзе аль-Хатыбе, які супрацоўнічаў з RT Arabic. У гэтым годзе прэмія... 30.07.2021, Sputnik Беларусь
2021-07-30T17:55+0300
2021-07-30T17:55+0300
2021-07-30T17:55+0300
у свеце
прэмія
rt
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1e/1055277946_0:126:2486:1524_1920x0_80_0_0_57b68fe739af1c0e2034531f553e7d0a.jpg
Тэлеканал RT адкрыў прыём заявак на ўдзел у Khaled Alkhateb International Memorial Awards - штогадовай міжнароднай прэміі, якая ўручаецца журналістам за лепшыя працы з зоны канфлікту.Міжнародная прэмія імя Халеда аль-Хатыб прысуджаецца ў катэгорыях:Пераможцы прэміі Khaled Alkhateb International Memorial Awards - 2021 атрымаюць грашовы прыз у памеры 200 тысяч расійскіх рублёў.Падаць заяўку можна на сайце - https://award.rt.com. Пераможцы будуць абвешчаныя 30 лістапада.У першы год узнагарод былі ўдастоены канкурсанты з Ірака, Ірландыі і Сінгапура. У склад журы прэміі ўвайшлі замежныя і расійскія журналісты, у тым ліку Ірада Зейналава і Яўген Паддубны.У 2019 годзе на перамогу прэтэндавалі работы з 25 краін.Лаўрэатамі сталі прадстаўнікі Расіі, ЗША, Італіі і Індыі, якія распавядалі пра канфлікты ў Сірыі, Іраку і Лівіі. У 2020 годзе прэмію RT атрымалі ваенкоры з Расіі, Сірыі і Індыі.Тэлеканал RT заснаваў прэмію Khaled Alkhateb International Memorial Awards у памяць пра 25-гадовага журналіста Халеда аль-Хатыба, якія супрацоўнічаў з RT Arabic. Ён загінуў у выніку ракетнага абстрэлу з боку баевікоў у сірыйскай правінцыі Хомс у 2017 годзе. У сваіх рэпартажах Халед асвятляў баі ўрадавых сіл Сірыі з тэрарыстамі. У 2018 годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб пасмяротным узнагароджанні Халеда аль-Хатыба медалём "За адвагу", які быў ўручаны яго сям'і на першай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1e/1055277946_167:0:2374:1655_1920x0_80_0_0_f5826a0ab02f6d06a7777399ea0b5254.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, прэмія, rt
RT адкрывае прыём заявак на Міжнародную прэмію імя Халеда аль-Хатыба – 2021
Прэмія заснавана ў памяць аб загінулым у Сірыі 30 ліпеня 2017 года журналісце Халедзе аль-Хатыбе, які супрацоўнічаў з RT Arabic. У гэтым годзе прэмія праводзіцца ў чацвёрты раз.
Тэлеканал RT адкрыў прыём заявак на ўдзел у Khaled Alkhateb International Memorial Awards - штогадовай міжнароднай прэміі, якая ўручаецца журналістам за лепшыя працы з зоны канфлікту.
Міжнародная прэмія імя Халеда аль-Хатыб прысуджаецца ў катэгорыях:
"Лепшая праца з зоны канфлікту: тэкст";
"Лепшая праца з зоны канфлікту: відэа";
"Пасля вайны: тэкст/відэа" - пра лёсы людзей і цэлых народаў, якія прайшлі вайну, і вяртанні да мірнага жыцця. Намінацыя будзе прадстаўлена ўпершыню.
Пераможцы прэміі Khaled Alkhateb International Memorial Awards - 2021 атрымаюць грашовы прыз у памеры 200 тысяч расійскіх рублёў.
Падаць заяўку можна на сайце -
https://award.rt.com. Пераможцы будуць абвешчаныя 30 лістапада.
У першы год узнагарод былі ўдастоены канкурсанты з Ірака, Ірландыі і Сінгапура. У склад журы прэміі ўвайшлі замежныя і расійскія журналісты, у тым ліку Ірада Зейналава і Яўген Паддубны.
У 2019 годзе на перамогу прэтэндавалі работы з 25 краін.
Лаўрэатамі сталі прадстаўнікі Расіі, ЗША, Італіі і Індыі, якія распавядалі пра канфлікты ў Сірыі, Іраку і Лівіі. У 2020 годзе прэмію RT атрымалі ваенкоры з Расіі, Сірыі і Індыі.
Тэлеканал RT заснаваў прэмію Khaled Alkhateb International Memorial Awards у памяць пра 25-гадовага журналіста Халеда аль-Хатыба, якія супрацоўнічаў з RT Arabic. Ён загінуў у выніку ракетнага абстрэлу з боку баевікоў у сірыйскай правінцыі Хомс у 2017 годзе. У сваіх рэпартажах Халед асвятляў баі ўрадавых сіл Сірыі з тэрарыстамі. У 2018 годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб пасмяротным узнагароджанні Халеда аль-Хатыба медалём "За адвагу", які быў ўручаны яго сям'і на першай цырымоніі ўручэння ўзнагарод.